Читаем Споведзь полностью

Яшчэ на Інце я прыхворвала, у мяне была пухліяа маткі, якая павялічвалася. Нейкая па-навучнаму — фібраміёма. Яна дакучала мне, а пасьля дзьвіганьня цяжкіх катлоў боль быў цяжкі. Але я насіла катлы, шпарка махала апалонікам, разліваючы зупу, мерачы кашу. Загадчыца кухні-сталовай была расейка, нейкая талковая жанчыяа. Было вельмі чыста, абеды лепшыя, як на Інце. Інвалідкі яя кожнага бараку мелі гародчыкі з моркваю, бурачкамі, усё гэта йшло ў супольны кацёл. Сьвіньні тут былі крыху й для нас. Часам былі мікраскапічныя порцыі, але былі. Хто меў пасылкі, варыў сабе на індывідуальнай кухні. Была такая кухня й на Інце, і мне раз сьпяклі там пляцкі[126]. Мы рабілі нешта ў воінскай часьці, і мяне паставілі вытрасаць мяшкі ад мукі. Там было пакрысе мукі, і я настрасала яе болей кілаграма. Тыя бонды[127] смакавалі мне страшна, і я частавала імі дзяўчат. На Інце яшчэ я атрымала пасылку са Львова ад Маці Марты Лесьняк. Акрамя смачных рэчаў была там мяккая падушачка, і я ажыла. Мне перастала балець галава.

У Абезі было таксама многа беларусак, але вельмі былі яны расьцярушаныя. Спалоханыя сваім СБМ і строга за гэта пакараныя, яны хацелі жыць, хацелі дамоў. Мала хто разумеў з іх лёс сваяго народу й тое, што трэба было ў розных варунках жыць і пра яго думаць. Палітыкі ў лагеры ў нас ніякай не было, гэта ня час быў. Мы стараліся толькі выжыць, застаўшыся сабой, людзьмі, знача, якія думаюдь. Мы ведалі, хто мы, і стараліся захаваць гонар, які адабралі, патапталі нашаму народу. Разумны й чэсны беларус знойдзе дарогу да ясьнейшага лёсу сваяго й Айчыны, калі будзе трэба. Толькі ўжо быць гаспадарамі ў нашай хаце другім не дамо й зьняволеньня не пацерпім.

Ніхто ня ведаў, хто я — проста паэтка й вязень. Мае імя з волі нічога ня мела супольнага з маім лагерным імем. Гэта паўставала асобна, гартавалася ў горы. Кожны ведаў толькі, што сын у мяне і ў няволі муж. Гэта і слабасьць мая, і сіла. Застыць, аднак, у горы мне было і нельга, і непатрэбна. Патрэбна было думаць і жыць і памагаць думаць другім. Мае думкі — мае вершы. Памятаю, раз на куцьцю ў палякаў, гдзе сапраўды было вельмі цёпла й міла, у мяне папрасілі вершаў. Яны пасыпаліся з самага сэрца. Па-беларуску, і так усюды, заўсёды.

«За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь…» Гэта дзейнічала. Свае думалі, вярталіся да нас, чужыя нас шанавалі. Гэта не была палітыка лозунгаў, нянавісьці інстынктаў, а хутчэй палітыка розуму, праўды й сэрца. Некалі сябры казалі мне, што я летуценьнік, што без палітыкі нельга. Я згодная, але ў гэтым выпадку лепш было так. Разьлічвалася на доўга, усе словы й чыны ня раз яшчэ праверыць час. Сапраўдны беларус — чалавек, з дарогі ня змыліць, і мэта яго адна: Беларусь.

Працаваць мне было штораз цяжэй, балела паясьніца — ні сесьці, ні ўстаць. Мяне паслалі да лекарак. Глядзелі мяне, давалі мазі, але боль не сьціхаў. На Абезь тым часам прыяжджалі мужчыны з канцэртамі, была й свая культбрыгада. Мужчынаў мы частавалі ў нашай сталовай запяканымі макаронамі на іх гонар, капустай, чаем. Парадкі мяняліся відавочна. Яшчэ на Інце, расказвалі дзяўчаты, якія былі ў зоне, што прыйшлі нейкія начальнікі, шкадавалі зьняволеных, падавалі нат рукі… Ну, гэта ня быў Казлоў і яго хэўра… Недзе з нетраў гэтай вялікай зямлі прабівалася чалавечнасьць, прачыналася сумленьне ў людзей, але не ва ўсіх.

Мяне паслалі на прыём да Штэера. Ён вельмі зьдзівіўся, убачыўшы мяне, нейк узрушыўся. Знайшоў маю хваробу й адразу назначыў легчы ў яго стацыянар. Пані Луцкая, украінка, з якою мы пасябравалі, крыху спалохалася, я — не! I вось апэрацыя. Ноччу зьявілася да мяне ўся мая сям'я ў сьне. Тата, мой магутны тата схапіў мяне на рукі й недзе адносіў з чорнага, нейкага захмаранага Абезя й цэлы аж лекацеў са страху, прыціскаючы мяне да грудзей… «Не, не хачу апэрацыі, — сказала я, — зусім не хачу». — «Не, вы паляжэце сабе ў больніцы, — сказаў Штэер, — пасьля будзем бачыць, я вам дам тут працу, будзьце ў нас раздатчыцай для хворых і мне падасьце ежу. Цяпер тут раздатчыцай страшны чалавек, полька пані Ніка. Яна мяне ненавідзіць і я яе, а вы тут адпачнеце, ужо я вас скрыўдзіць ня дам». Там працавала Кэтты, англічанка, якую з Інты вывезьлі раней. Была яна ў Штэера санітаркай і вельмі добра глядзела хворых. На жаль, яна дружыла з пані Нікай. Ніка была з Вільні, нямілая дама, яе нянавісьць перайшла й на мяне.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии