Читаем Споведзь полностью

Позьнім вечарам і да нас дайшла чарга здаваць свае рэчы і йсьці ў жаночыя баракі. Мы разьвіталіся з мужам. Заплакалі. Пасьля нас, жанчын, павялі ў баню. А быў там толькі душ. Ваду пушчаў нейкі яўрэй. Уся амаль адміністрацыя таго лагеру й тут была з яўрэяў. Трудна толькі было разабрацца, хто з іх вольны, а хто зьняволены. Вось той яўрэй як пачаў лаяць немкаў ды з помсты за ўсе Асьвенцімы як пачаў пускаць на нас то гарачую, то халодную ваду, што мы енчылі немымі галасамі, аж пакуль я ня вылаяла яго як сьлед і не прыгразіла, што канцы на яго знайду! Гэтак калі мы прыехалі ўжо на савецкую граніцу, дык уляцелі да нас з візгам нейкія савецкія салдаты: «Девушки, девушки!» Я ім тады сказала, што, думаю, мы прыехалі ў культурную дзяржаву й нас тут ня скрыўдзяць. «Да, да, мы культурные», — адказаў нейкі з іх, зачыняючы наш быдлячы вагон. Фрау Рэнэ мне за гэта дзякавала. Пасьля бані я разлучылася са сваімі немкамі, і мяне павялі ў нейкі барак, пусьцілі на карыдор, сказаўшы нумар дзьвярэй. Карыдор той даўгі. Я паволі цадышла да адных дзьвярэй, заглянула ў тое «вока» й аж замерла! Працерла вочы й гляджу далей, а там як зачараваная казка! Сядзяць на клуначках цудоўныя ўкраінскія дзяўчаты, прыгожыя, маладзенькія, у вышываных блюзачках, усе з косамі, і сумна нешта пяюць. Пакой вялікі, і многа іх, многа, і такая нейкая чысьціня й сьвятасьць б'е ад іх, што вачэй не адарваць. Мне замерла сэрца — о Украіна, дарагая, родная, за што табё такая пакута ад ворагаў?

Дзьверы я знайшла, адкрыў мне іх нейкі высокі мажны блатны, як я пасьля даведалася, Валя. Зачыніў іх ключом зноў, і я апынулася ў невялікім пакоі, гдзе з браку месца сядзелі ля клуначкаў жанчыны. Спалі. У куце стаяла агромністая параша. Толвкі ля яе між дзьвёх украінак мне выпала месца. У кутку, каля печы, сядзела на клуначку старая, незвычайна прыгожая жанчына. Яе чорныя з белым косы дакраналіся амаль да зямлі. Яна ня спала. Украінкі сказалі мне, што гэта ігуменьня Васільянскага манастыра — Маці Марта. Пачалі адразу ў мяне выпытвацца — скуль я й хто, і калі я ім сказала, што я беларуска з Прагі Чэскай, дык яны мяне нейк штурхнулі адразу й прыціснулі да самай сьмярдзячай парашы. «Вы дурная, — сказалі яны мне, — вас чаго сюды прынесла, да раю захацелі, дык вось вам рай, паглядзіце!» Я засьмяялася й калі расказала сваім новым сяброўкам, як сюды трапіла, дык яны толькі ўздыхнулі, падсунуліся колькі маглі, каб мне было выгадней, расказалі яшчэ пра сваю найтрагічнейшую долю, і, здаецца, паснулі мы. Сон быў ня сон, бо па галовах бегалі даўгія хвастатыя пацукі, якія перагрызалі й чаравікі пад галавою, а па сьценах паўзьлі тысячы сытых блашчыцаў, ад якіх не было ратунку. Раніцай быў пад'ём, хадзілі да парашы мыцца. Пасьля прынесьлі нейкай баланды пасьнедаць, далі па крысе хлеба немучнога нейкага, нясьпечанага, які прытым трэба было разьдзяліць на цэлы дзень. Я пачала разглядацца па камеры, і вочы мае зноў спыніліся на велічавай, дастойнай постаці Маці Марты. Пасьля сьнеданьня, а было яшчэ шэра, вывелі нас на «прагулку» па лагерным двары. Я ўбачыла вужы пастроеных па пяцёрках калонаў няшчасных людзей. Былі там нялетнія дзеці, былі калекі на кулях і дзядкі, як лунь белыя, і старэнькія бабусі, і моладзь — бледная, нэрвовая з болю, са сьледстваў, ненавідзячая акупантаў, з баявым, упартым агнём старых казакоў. Вокал пляцу стаялі баракі. Цяжка было падумаць, што ў іх зьмясьцілася столькі людзей, а вывелі іх толькі частку!

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии