Читаем Стэфанія полностью

Ведаеш, калі я ўспамінаю са сваёй сцэнічнай маладосці «Вакханак» Эўрыпіда, тэксты і ўнутраную атмасферу іх, у тым ліку — і ў нашай тагачаснай пастаноўцы, дык згадваю назву адной Ніцшавай работы, якую ніколі не чытала, нават не бачыла: «Нараджэнне трагедыі з духу музыкі». Так, мне падабаецца ўжо сам гэты вобраз: «дух музыкі». Бо, на маю думку, у музыцы, ейным духу — усе недасяжныя для лагічнага розуму чалавека ягоныя патаемныя глыбіні. I жыццё яго падсвядомасці. Музыка, упэўнена, ідзе калі не ад танца, руху, рытму, дык, прынамсі, разам з імі. I адкуль жа ёй узяцца, калі не ад руху і рытму самога жыцця, яго няспыннага, пругкага біцця знутры ўсяго жывога — біцця сэрца, току крыві, торгання імпульсаў, розных рэфлексаў...

— Спачатку, сказана, было слова.

— Спачатку быў танец — жывое жыццё. I словам усяго гэтага з’яўляўся танец. Потым — і шмат што іншае. Але доўгі час спярша — адно танец. Я так адчуваю — і лепей бы табе ўжо спыніць гэтую маю «філасофію», бо пра танец я магу гаварыць бясконца.

— Ты казала пра тое, ад чаго залежыць актрыса.

— Ага, значыцца, узрост, знешнасць і, скажам так, унутраная індывідуальнасць. Але ўсё гэта — тваё і разам з тым не тваё. Бо ўсё падпарадкоўваецца, як я ўжо каза­ла, рэжысёру, рэпертуару. Апошняе, у сваю чаргу, зале­жыць ад часу, ад усялякіх абставін, грамадскіх сітуацый, увогуле жыцця. А цяпер вазьмі графіка ці пісьменніка, кампазітара. Будзе гэта друкавацца або выконвацца, не будзе, але пішуць яны, малююць часцей за ўсё тое, што само як бы просіцца з іх — вядома, калі яны сапраўдныя мастакі. I таму скажу: смеласць патрэбна любому чалавеку для заняткаў мастацтвам, для таго, каб проста ўвайсці ў гэты свет. Любому — падкрэсліваю. Але акцёру, ці толькі будучаму яшчэ акцёру, актрысе патрэбна не смеласць нават, а нейкая апантанасць, можа, нават вар’яцтва. Ну і, на жаль, — не ўсім гэта будзе даспадобы — у акцёрскай прафесіі, здаецца, патрэбна ў пэўнай меры быць і... нахабным. У сэнсе ўсё той жа смеласці, раскаванасці, упэўненасці ў сабе і безагляднасці.

Але тут праходзіць танчэйшая, але вельмі важная рыса, што аддзяляе ўпэўненасць у сваіх сілах ад той небяспечнай самаўпэўненасці, фанабэрлівасці, калі чалавеку бракуе агульнай і прафесійнай культуры і таленту. Бо вялікі талент — гэта вельмі складаны і развіты арганізм, у якім, апроч усяго, ёсць і механізм самааховы — значыць, здольнасць ацэньваць сябе нібы збоку, нават часам займацца і «самаедствам», як кажуць. Бо лепш нябачна ўгрызаць самое сябе за нейкую няўдачу, чым не зважаць на яе да тае пары, пакуль за цябе ўжо не возьмуцца іншыя, А яны возьмуцца абавязкова, і тым раней, чым раней ты «забранзавееш».

— А як ты думаеш, ёсць у акцёрскай прафесіі што-небудзь такое, што б не падабалася самому акцёру ці людзям іншых заняткаў?

— Ёсць. I тут жанчына, актрыса, у больш выгадным, выйграшным становішчы. Яна амаль не бывае смешнай. I яна значна радзей за мужчын выклікае ў гледачоў жаль, пачухщё няёмкасці, а то нават і сораму. Разумееш, калі я бачу немаладога ўжо мужчыну, які паўзе па падлозе з мікрафонам у руцэ падчас свайго «спявання» або высільваецца ў зусім недвухсэнсоўнай, проста кажучы, распуснай дзерганіне, а тэта трансліруюць па тэлебачанні, — дык я іншым часам думаю: а што, калі яго сын зараз глядзіць на свайго бацьку?.. Публічнасць нашай прафесіі — рэч складаная. Так, нас усюды пазнаюць. У метро ты не можаш схавацца ў натоўпе, застацца на колькі хвілін сам насам — ловіш нечы зацікаўлены позірк. Але ж па­знаюць і тое, што ў нас ёсць знутры, хай сабе і не гавораць нам пра гэга.

— Мне заўсёды з давалася, што ў мужчыне-акцёры ёсць нешта, як бы сказаць...

— Не мужчынскае. Так і скажы. I я задаволена, што ў цябе іншая прафесія. Бо добра яшчэ, калі акцёр іграе, што называецца, мужчыну. А калі — недарэку нейкага ці блазна, анекдатычную нікчэмнасць, або нешта такое, занадта пяшчотнае ці субтыльнае. Я табе пра Шайкевічаў з Адэсы не расказвала? Сям’я інтэлігентная, любяць тэатр — наш беларускі, у прыватнасці. Маці, дачка — заўзятыя, перакананыя гуманітаркі. А бацька — былы афіцэр флоту, здаецца, марскі інжынер. Аднаго разу я спытала ў яго, ці любіць ён тэатр: ён жа заўсёды з сям’ёй у першых радах партэра, калі мы там гастралюем. I ён неяк збянтэжыўся, усміхнуўся, але, як чалавек шчыры, сказаў мне: «Не...» Я спытала, чаму. I ён дадаў, так вінавата нібы: «Калі я гляджу на акцёраў-мужчын... мне неяк сорамна ці што...» I я табе скажу, што вельмі добра яго зразумела. Ты ўяві сабе: кардэбалет. I чалавек, у жыцці ўжо сівы, іграе — значыцца, танцуе — ну, каго ты дума­еш? Сабаку ў балеце-казцы.

— А ты кажаш: акцёру трэба быць і «нахабным».

— У тым сэнсе, паўтару, што неабходна верыць у ся­бе, быць разумна-ўпэўненым. Мастацтва, і сцэна ў тым ліку, — жорсткі свет: альбо ты прымусіш іншых прыняць тваё — альбо цябе прымусяць узяць чужое.

38

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза