Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Мая кніга не пра самагубства. Гэта не мая тэма. Мая кніга пра людзей, якія канчалі самагубствам на развале імпэрыі — той самы маршал Ахрамееў, тая самая пісьменьніца Юлія Друніна або абаронца Брэсцкай крэпасьці Тэмэрын Зінатаў. То бок, людзі, якія не маглі разьвітацца з ідэяй, як матылькі ў цэмэнце. Яны ўліплі туды і не змаглі аддзяліцца.

Гэтае крушэньне імпэрыі яны ўспрынялі як крушэньне ўласнага «Я», уласнага жыцьця. Я ў сваёй хроніцы «Галасы Ўтопіі» — гэта значыць маленькі чалавек і вялікая ўтопія — дасьледую нашу гісторыю, якую распавядае сам маленькі чалавек. Я займалася часам распаду: што адбывалася з гэтым маленькім чалавекам падчас распаду.

Я сама спазнала такія настроі толькі ў дзяцінстве, паколькі, напэўна, самыя адзінокія часы ў нашым жыцьці — гэта часы дзяцінства.

А так у мяне прадзед, дзед, бацькі — вясковыя настаўнікі. Я спадзяюся, што мяне не нагэтулькі лёгка зламаць у гэтым жыцьці. Я спадзяюся, у мяне ёсьць генэтычная раўнавага, і я вельмі берагу яе. Не хацела б яе страціць.

Добры дзень, Сьвятлана. Якія галоўныя праблемы сёньняшняй беларускай літаратуры? Дзякуй.

Алексіевіч: Праблема беларускай літаратуры ў тым, што няма беларускай літаратуры. Мы маем сёньня разгубленае, дэпрэсіўнае грамадзтва і разгубленых пісьменьнікаў. Некаторыя маладыя пісьменьнікі яшчэ спрабуюць нешта сказаць, але гэта больш падобна на літаратурныя гульні або на ілюстрацыю нацыянальных ідэй. Пісьменьнікі больш старэйшых пакаленьняў, яны глуха змоўклі. Той інструмэнт, які быў напрацаваны — у ранейшым супрацьстаяньні, у савецкай сытуацыі — сёньня не працуе, таму што сёньня супрацьстаяньні зрушыліся больш у экзыстэнцыйны бок. У нас спынены гістарычны час. Можна сказаць, што Беларусь — гэта музэй. Паедзеш ва Ўкраіну — там зусім іншыя працэсы. Там ёсьць рух. У нас час спынены ўладай.

Але разам з тым калі я гутару зь людзьмі, я бачу, што грамадзтва і людзі асобныя разумнейшыя і за сваю эліту, і за сваю ўладу. Я думаю, што гэта выклікае надзею ў тым пляне, што мы — нацыя патэнцыялу. Гэты патэнцыял назапашваецца і ўмацоўваецца. Рана ці позна ён неяк прарвецца.

Галоўная праблема ў літаратуры — гэта тое, што няма новых ідэй. Нацыянальна арыентаваныя, жорстка арыентаваныя людзі і групы, яны таксама, на жаль, ня могуць прадставіць новых ідэй. Мне падабаецца часопіс ARCHE і газэта «Наша Ніва», а асабліва іх перадрукі з польскай, чэскай пэрыёдыкі, філязофскай думкі. Яны спрабуюць намацаць для нас нейкія ідэі і шляхі, але гэтая праца ідзе слаба. Ва ўсякім выпадку, літаратурнага эквіваленту мы пакуль ня маем.

Самая моцная рэч, якую я прачытала, гадоў сем гадоў таму, гэта была аповесьць «Любіць ноч — права пацукоў» Юрыя Станкевіча.

Сьвятлана, якое ваша стаўленьне ды сытуацыі з двума пісьменьніцкімі саюзамі ў Беларусі?

Алексіевіч: Вельмі добра сказаў пісьменьнік Анатоль Кудравец падчас аднаго з судовых пасяджэньняў. Ён сказаў, што ў 1937 годзе, калі з 500 членаў Саюзу пісьменьнікаў засталося не рэпрэсаваных, не пасаджаных, не расстраляных — усяго 12 чалавек, будынка ў іх ніхто не забраў. Будынак захаваўся. Сёньня мы маем трыюмф хама, разгул культурнага бандытызму, які стаў ужо амаль што бытавой зьявай нашага жыцьця. Самае неверагоднае, што ўсе з гэтым зьмірыліся і зжыліся. Гэты факт нашага бясьсільля таксама вельмі паказальны.

Вядома, калі ім не падабаецца «апазыцыйны» Саюз пісьменьнікаў, яны ствараюць свой Саюз пісьменьнікаў, пры тым, што ніводзін сур’ёзны, вялікі пісьменьнік туды не ўвайшоў. Напрымалі туды людзей з рэгіёнаў амаль у загадным парадку, нейкіх чыноўнікаў. Гэта поўны дэспатызм. Адзінае, што можа быць нам падтрымкай і суцяшэньнем — час не спыніць. Спрэчкі цара і людзей мастацтва вядома чым скончацца — перамогай людзей мастацтва. Час не спыніць. Але трэба прызнаць, што сёньня мы на руінах.

Мы павінны проста рабіць сваю справу. Толькі такім чынам мы можам захаваць і сябе, і наогул гэты Саюз. Ён ёсьць, ён існуе. Ёсьць агульнае разуменьне. Ёсьць агульная зьвязка сумленных і таленавітых людзей. Гэта павінна нас умацоўваць. Мы гэта перажывем. Рана ці позна гэта скончыцца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература