Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Дзень добры, спадарыня Алексіевіч. Я быў на адным з паседжаньняў суду над Вамі і Вашай кнігай «Цынкавыя хлопчыкі», калі маці палічылі сябе і сваіх дзяцей абражанымі і падалі, мяркую не па сваёй ініцыятыве, на Вас у суд. Тады Вас абараняла «Ліга правоў чалавека» і ў прыватнасьці — яе кіраўнік Яўген Новікаў, які сёньня вядомы як адзін з адыёзных абаронцаў подлага рэжыму. І, калі Вы кажаце «Усё так эфэмэрна... займаючыся шмат гадоў дакумэнтам пачуцьцяў, я ведаю тое, як яны рухаюцца... Кожны раз іншы сьвет...», дык ці не змаглі б вы растлумачыць, у чым падабенства ў дзеяньнях і паводзінах тых жанчын і Я. Новікава, якімі пачуцьцямі яны кіраваліся і ў чым розьніца, калі яна ёсьць? Дзякуй. Лявон С.

Алексіевіч: Я пайшла тады ў суд над кнігай дзеля мацярок. Мне хацелася ім нешта растлумачыць, я думала, ім можна нешта растлумачыць. Я памятала жанчыну, якая хавала сына, і вось такая маленькая труна стаяла ў маленькай аднапакаёвай кватэры, яна ў шаленстве стукала ў яе, казала — «Ці ты, ці ты там, сынок? Труна такая маленькая, а ты такі вялікі...» Крычала мне — «Раскажы, раскажы, як ён там сталярнічаў на дачы генэральскай, страляць не навучылі, адправілі... і за два месяцы забілі». А потым я бачу яе ў судзе. Кажу: «Што Вы тут робіце?». Яна адказвае: «Мне патрэбен сын-герой, а не забойца, як ты напісала». Ну, гэта ёй ужо, вядома, патлумачылі. І мяне ўразіла, калі ў залю суду ўвайшоў сьвятар айцец Віталь і паспрабаваў сказаць — «Маці, не шалейце! Бо там таксама афганскія маці плачуць», — і яны кінуліся зрываць зь яго крыж. Я зразумела, што індустрыя савецкага патрыятызму вельмі сапсавала душу. Я зразумела, як цяжка мы хворыя, якое цяжкае таварыства. Што застаецца пасьля Ўтопіі? Ня толькі дрэнныя дарогі, дрэнныя чаравікі або дрэнныя зубныя лекары — застаецца разбэшчаны чалавек. Вось гэта мы і маем. Вось чаму і прыходзяць потым да ўлады такія людзі, як Лукашэнка, чаму мы топчамся на месцы і нікуды ня можам прарвацца.

А што тычыцца Новікава, Вы ведаеце, я нават неяк уключыла тэлевізар і паглядзела на гэты твар... Я ўбачыла, як нават памяняўся твар у чалавека. Я думаю, гэта — чалавечы тып, падобны на Лукашэнку. Гэтыя людзі, якія маглі б зрабіцца і дэмакратамі, або камуністамі, або дыктатарамі — ім патрэбная сама ўлада. Іх цікавіць толькі гэта. І яны могуць стаць усім чым заўгодна. Новікаў — гэта анэкдатычны клон Лукашэнкі, але парода — тая самая.

У Беларусі кнігі Алексіевіч не друкуюцца даўно — ужо 12 гадоў (калі не лічыць кнігі, выдадзенай прыватным чынам Сяргеем Законьнікавым)». А ва Ўкраіне вашыя кнiгi друкуюцца? Чаму не ў Беларусi?

Алексіевіч: Ва Украіне пераклалі «Чарнобыльскую малітву», у Літве пераклалі. Кнігі выходзяць пастаянна ў Расеі. І зараз адно з маскоўскіх выдавецтваў будзе публікаваць томік за томікам усе мае кнігі, усю маю хроніку.

У Беларусі — не, ніводнае выдавецтва, ні залежнае, ні незалежнае, за гэта не бярэцца. Хоць я думаю, што сёньня прыйшоў час сур’ёзных кніг, паколькі мы спачатку думалі, што свабода — гэта такое сьвята, што ўсё ў нас атрымаецца, як ва ўсіх. Гэта не атрымалася, стала зразумелым, што чужыя ідэі гэтак хутка не прыжываюцца, што мы іншыя, што мы яшчэ да многіх рэчаў не гатовыя і не разумеем іх.

Ну і што, што мы карыстаемся словамі «дэмакратыя», «лібэралізм», «лідэр» — гэта проста словы, яны яшчэ нічым не напоўненыя, гэта яшчэ не аплачана залатым запасам генэтычных або нейкіх псыхалягічных і інтэлектуальных набыткаў. І таму я думаю, што мы пакуль можам спадзявацца на час, і ў кожным чалавеку ў адзіноце праходзіць вялікая праца. І вельмі шкада, што пісьменьнікі самаўхіліліся ад гэтай працы. І ня толькі таму, што нам мала дзе можна гаварыць і пісаць, але яшчэ і таму, што нам мала чаго можна сказаць. Мы ўжо адвыклі ад сур’ёзнай размовы.

Усе гэтыя постмадэрнісцкія гульні, усе гэтыя корпаньні ў сабе, ва ўласных сэксуальных праблемах і комплексах — гэта ўсё мае права на існаваньне. Але калі гэта робіць пісьменьнік дзе-небудзь у Эўропе, гэта яшчэ зразумела. А ў нас ад гэтай працы, я б сказала, несумленна ухіліцца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература