Читаем Святыя грэшнікі полностью

Разумееце, мастак не мог дачакацца раніцы. Яго распірала радасць завершанай працы. Яму трэба было падзяліцца з сябрам сваёй радасцю. Ён шчыра дзякаваў нам за зробленыя яму заўвагі. У гэтым увесь Лазар Богша, вялікі мастак нашага часу. I я падумаў тады: якое гэта шчасце працаваць побач з такім магутным чалавекам і творцам!

Сёння, адразу пасля таго, як мы аддадзім зямлі дарагога нам чалавека і мастака, тут, на студыі, збярэцца мастацкі савет, каб паглядзець і абмеркаваць ягоную рэдакцыю фільма, якому мы зычым шчаслівую дарогу па экранах краіны.

Натоўп па-ранейшаму зацята маўчаў.


***

На экране мільганулі апошнія кадры фільма.

У глядзельнай зале ўспыхнула святло.

Члены мастацкага савета, супрацоўнікі студыі, шматлікія аматары, журналісты, пісьменнікі, мастакі, якіх запрасілі на пашыранае пасяджэнне мастацкага савета, хвіліны тры сядзелі як акамянелыя — такім моцным бы­ло ўражанне ад фільма.

Затым у нейкім адзіным парыве людзі паўскоквалі з крэслаў, павярнуліся да пульта, за якім павінен быў сядзець рэжысёр і дзе сіратліва стаяла нікім не занятае крэсла, запляскалі ў далоні. Здавалася, канца не будзе авацыі. Але трэба было захаваць і форму. Дырэктар студыі аб’явіў, што абмеркаванне адбудзецца ў ягоным кабінеце.

На калідоры Кірыла Лыкавязаў узяў пад руку Рыму Сяргееўну і, прыгнуўшыся да яе вуха, шапнуў:

— Майстэрству сапраўды пазайздросціш. Але на­вошта?.. Навошта?..


Перейти на страницу:

Похожие книги