Транзістар
(transistor, transfer resistor) — цвёрдацельная самая простая паўправадніковая ўзмацняльная прылада. Вынайдзены у канцы 1940-х гг. у ЗША.Транслятар
(translator) — службовая праграма, прызначаная для перакладу (трансляцыі) набору камандаў праграмы з адной фармальнай мовы на іншую. Транслятары дзеляцца на асэмблеры, кампілятары і інтэрпрэтатары.Трансляцыя прагрáмы
(program translation) — працэс пераўтварэння праграмы, пададзенай на адной з моў праграмавання, у праграму на другой мове і ў адпаведным сэнсе раўназначную першай.Трасірóўка
(trace) — вывад выконваемых інструкцый і значэнняў зменных з мэтай пошуку лагічных памылак у праграме.Трафік
(traffic) — плыня паведамленняў у камунікацыйных сетках перадачы звестак; рабочая нагрузка (шчыльнасць плыні звестак) лініі сувязі.Трафік звéстак
(traffic) — колькасць інфармацыі, якая праходзіць па сетцы.Тып
(type) — у праграмаванні: тып вызначае характар зменнай, ліку альбо аперацыі, напрыклад рэчаісны альбо цэлы лік, тэкставы сімвал і т.п.. Тып звестак акрэслівае дыяпазон значэнняў зменнай, а таксама аперацыі, якія могуць быць выкананы з ёй.Тып звéстак
(data type) — спосаб прадстаўлення звестак у памяці. Мноства велічыняў, аб’яднаных вызначанай сукупнасцю дапушчальных аперацый.Тып фáйла
(file type) — апісанне аперацыйных альбо структурных характарыстык файла. Тып файла часта ідэнтыфікуецца ў яго назве.Тып дóступу
(access type) — вызначае, менавіта як будзе праводзіцца доступ да аб’екта, напрыклад да файла можна атрымаць доступ у рэжыме чытанне/запіс і толькі чытанне.Тэг
(tag) — прыкмета звестак; імя аб’екта, напрыклад у мове Сі — для ідэнтыфікацыі структуры.Тэзаўрус
(thesaurus) — праграма для пошуку сінонімаў (пошук слоў па іх сэнсавым змесце). Адбываецца прагляд усяго тэксту для азначэння слоў, якія маюць падобнае значэнне, і замена памечаных слоў на іншыя.Тэкставы працэсар
(word processor альбо text processor) — прыкладная праграма падрыхтоўкі і апрацоўкі тэкставай інфармацыі. Электронны эквівалент паперы, асадкі, пісальнай машынкі, слоўніка, гумкі. Правяраюць арфаграфічныя і граматычныя памылкі. Дазваляюць уключаць у дакумент ілюстрацыі, выконваць вылічэнні, паказваць дакументы ў многаваконным рэжыме і шмат іншае.Тэкставы файл
(text file) — файл, які ўтрымлівае толькі коды ASCII — тэкставую інфармацыю. Расшырэнне тэкставых файлаў: .txt, .doc.Тэкстура
(texture) — у кампутарнай графіцы: зацямненне альбо іншыя атрыбуты, якія дабаўляюцца паверх графічнага адлюстравання для стварэння ілюзіі матэрыялу паверхні, напрыклад шкляной.Тэлеканферэнцыя
(teleconferencing альбо conferencing) — паслуга кампутарнай сеткі на аснове комплекснага выкарыстання аўдыа-, відэа- і іншага абсталявання праводзіць абмен думкамі па выбранай тэматыцы паміж людзмі, якія знаходзяцца на вялікай адлегласці. У сетцы Internet шырокай папулярнасцю карыстаецца канферэнцыя Usenet.Тэлеметрыя
(telemetry) — перадача і атрыманне ў мэтах вымярэння аналагавых альбо лічбавых звестак ад якой-небудзь прылады, якая знаходзіцца на вялікай адлегласці, з дапамогай сродкаў сувязі.Тэлетáйп
(teletype) — выведзеная з ужытку прылада для прыйму і перадачы звестак па тэлеграфных каналах сувязі. Тэлетайпы прымяняліся ў вылічальнай тэхніцы да масавага ўжывання інтэрактыўных відэатэрміналаў.Тэлетэкст
(teletext) — шырокавяшчальная тэлевізійная інфармацыйная сістэма з высокай хуткасцю абмену тэкставай інфармацыяй з выкарыстаннем часткі тэлевізійнага сігналу, якая не служыць для вываду адлюстравання.Тэлефóнная сýвязь
(telephony) — тэхналогія пераўтварэння гукаў у электрычныя сігналы, іх перадача ў іншае месца і адваротнае пераўтварэнне ў гук.Тэóрыя мнóства
(set theory) — раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці мностваў і аперацый над мноствамі і іх элементамі.