Электрычная плáта
(circuit card) — здымная плата з ізаляцыйнага матэрыялу, на якой размешчаны кампаненты электроннай схемы. Лёгка ўстаўляюцца ў кампутар і дастаюцца з яго.Электрычная схéма, лінія, кáнал
(circuit) — з тэхнічнага пункту гледжання: гэта любая схема, па якой можа праходзіць электрычны ток. Камбінацыя ўзаемазвязаных электрычных кампанентаў, аб’яднаных для выканання канкрэтнай задачы.Элéмент
(element) — складовая частка зменнай; любы аб’ект, які можа быць апісаны як аўтаномны кампанент нейкага набору звестак. Непадзельная адзінка мноства.Элемéнт звестак
(data element, data item) — элементарная паймянованая адзінка інфармацыі (напрыклад поле), утрымлівае атрыбуты свайго апісання (памер, тып).Элемéнт масіву
(array element) — значэнне звестак, якія ўваходзяць у склад масіву як структурная адзінка. Складовая частка масіву, акрэсленая імем і індэксамі; зменная з індэксамі.Эмулятар
(emulator) — праграма, якая дазваляе кампутару альбо мікрапрацэсару выконваць эмуляцыю.Эмуляцыя
(emulation) — імітацыя функцыянавання ўсёй ці часткі адной сістэмы сродкамі іншай сістэмы без страты функцыйных магчымасцяў ці скажэння атрыманых вынікаў.Энергазалéжная пáмяць
(volatile memory) — памяць, змесціва якой разбураецца пры зняцці сілкавання.Энэрганезалéжная пáмяць
(nonvolatile memory альбо permanent memory) — любая памяць, якая захоўвае сваё змесціва пасля выключэння сілкавання.Эрганóміка
(ergonomics) — навуковая дысцыпліна, якая вывучае праблемы ўзаемадзеяння і прыстасавання машыны і чалавека. Мэта эрганомікі — забяспечыць камфорт, эфектыўнасць і бяспеку прадметаў рабочага асяродздзя. Задача эрганомікі — выяўленне сапраўдных магчымасцяў чалавека і машыны і рацыянальнае размеркаванне функцый у сістэме чалавек–машына.Эталóн
(benchmark) — пункт апоры, ад якога пачынаюцца вымярэнні.Эталóнны тэст
(benchmark) — кароткая праграма для тэставання праграм альбо абсталявання.Эўрыстычны
(heuristic) — пры навучанні: заснаваны на вопыце, пераважна, як вынік, метадам пробаў і памылак, гэтак званае развязанне задачы з выкарыстаннем працэдуры саманавучання. Метад альбо алгарытм выпрацоўкі правільнага рашэння задачы праграмавання з дапамогай нефармалізаваных альбо саманавучальных методык. Спачатку распрацоўваецца эўрыстычны метад рашэння задачы, а затым праводзіцца яе ўдасканаленне.Ю
Юльянскі каляндáр
(Julian calendar) — каляндар, уведзены рымскім імператарам Юліям Цэзарам у 46 г. да н.э. замест месяцовага календара. Быў уведзены высакóсны год праз кожныя чатыры гады. Папам рымскім Грыгорыем ХІІІ быў заменены ў Эўропе ў 1582 г. Грыгарыянскім календаром.Я
Ядрó
(kernel) — аснова АС, менавіта тая яе частка, якая кіруе памяццю, аперацыямі з файламі і перыферыйнымі прыладамі, адсочвае час і дату, запускае прыкладныя праграмы і размяркоўвае рэсурсы сістэмы.Ядрó бяспéкі
(security kernel) — ядро бяспекі аперацыйнай сістэмы, абароненае ад несанкцыяванага выкарыстання. Гл.Ядрó прагрáмы
(core program) — гл.Яркасць
(brightness) — успрымальная характарыстыка выпраменьвання альбо аб’екта. Яркасць — змесціва белага колеру ў гэтым колеры: 0% адпавядае чорнаму колеру, а 100% — беламу.Ярлык
(shortcut) — невялікі файл, які ўказвае на другі аб’ект (файл, праграму, каталог) значна большага памеру і які размешчаны ў другім месцы (на другім дыску, на другім кампутары). З дапамогай ярлыка можна хутка адчыніць аб’ект, на які ён ўказвае.Ячэйка
1. (cell) — у таблічных працэсарах: адрасаваны абсяг аператыўнай памяці, якая акрэслена перасячэннем слупка і радка электроннай табліцы. Кожная ячэйка мае свой унікальны адрас. 2. (location, cell) — мінімальны абсяг памяці, які магчыма адрасаваць.Ячэйка пáмяці
(storage location) — мінімальны адрасавальны абсяг памяці для захоўвання асобнага элемента звестак (машыннага слова альбо яго часткі); мінімальны абсяг памяці, які магчыма адрасаваць.Ячэйка сімвала
(character cell) — прамавуглавы блок пікселяў, якія ўтвараюць абсяг адлюстравання сімвала на экране.Ячэйка двайкóвая
(binary cell) — двайковы элемент; элемент памяці для запамінання адной двайковай лічбы.Ячэйка рабóчая
(working cell) — ячэйка асноўнай памяці для размяшчэння прамежкавых звестак прыкладной праграмай.Ячэйка магнітнай стýжкі
(magnetic cell) — элемент памяці, у якім інфармацыя прадстаўляецца двума супрацьлеглымі станамі намагнічанасці, і які здольны запомніць інфармацыю і забяспечыць яе счытванне.Ячэйка абарóненая
(protected location) — ячэйка памяці для спецыяльных мэтаў. У яе інфармацыя запісваецца толькі пасля праверкі дапушчальнасці запісу.Ужытая літаратура
1. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. — Мн.: «БЭ».1996-2004 гг.