Частатá
(frequency) — колькасць хістанняў у секунду; велічыня, якая паказвае, як часта адбываецца нейкае перыядычная падзея. Звычайна вымяраецца ў Герцах; 1 Гц — гэта 1 цыкл за секунду.Частатá адлюстравáння, паўтóн
(screen frequency, halftone) — тэхналогія ўзнаўлення ілюстрацый у выглядзе дробненькіх, раўнамерна размеркаваных плямак пераменнага дыяметра, якія пры друку зліваюцца адна з адной і ўтвараюць тыя ці іншыя адценні шэрага колеру.Частатá адмóў
(failure rate) — колькасць адказаў канкрэтнага тыпу, якія мелі месца на нейкай прыладзе на працягу адпаведнага перыяду часу; характарыстыка надзейнасці прылады.Частатá кáдраў
(frame rate) — 1. У анімацыі колькасць абнаўленняў адлюстраванняў ў секунду. Плаўны рух у анімацыі забяспечваецца, калі частата перавышае 14 кадраў ў секунду. 2. Хуткасць, з якой поўнаэкранныя адлюстраванні перадаюцца на манітор растравага сканэравання і паяўляюцца на ім.Частатá памылак
(error rate) — у сістэмах сувязі: колькасць некарэктна перададзеных бітаў (звычайна на кожныя 100 000 біт).Чáстка аперацыйная
(operation part) — частка каманды, якая змяшчае код аперацыі.Часткóва апрацавáныя звéсткі
(semi processed data) — звесткі, якія ўведзены ў кампутар і толькі часткова апрацаваны, напрыклад выканана нейкае сартаванне.Частóтная характарыстыка
(frequency response) — дыяпазон частот, які аўдыёпрылада можа ўспрымаць без пагаршэння прадукцыйнасці.Чат
(chat) — месца зносінаў. Любы жадаючы можа “зайсці” у адзін з пакояў чата (па інтарэсам) і зносіцца з усімі, хто ўжо “увайшоў” у памяшканне.Чóрна-бéлая шкалá
(gray scale) — паслядоўнасць адценняў шэрага колеру ў дыяпазоне ад чорнага да белага. Шкала яркасці прымяняецца ў кампутарнай графіцы для ўнясення дэталізацыі ў графічныя адлюстраванні.Чóрна-бéлы манітóр
(black-and-white) — гл.Чужы дыск
(alien disk) — флопі-дыск, фармат якога належыць іншаму тыпу кампутараў; ім карыстацца нельга.Чып
(chip) — інтэгральная мікрасхема ў асобным корпусе; крышталь разам з нанесенай на яго інтэгральнай схемай. Інтэгральная схема складаецца з множства (мільёнаў) транзістараў.Чытáнне
(read) — атрыманне інфармацыі з крыніцы; працэс выбрання звестак з вонкавай памяці (дыска) і запісь іх ў асноўную памяць альбо капіяванне з экрана.Ш
Шаблóн
1. (boilerplate) — тэкст, прызначаны для паўторнага ўжывання, яго можна ўстаўляць у мноства розных дакументаў альбо праграм. Шаблон — стандартная канструкцыя, якую можна напісаць адзін раз, захаваць на дыску, а затым злучаць з любымі дакументамі даслоўна альбо з мінімальнымі праўкамі. 2. (template) — трафарэт альбо стандартная форма дакумента, якая можа быць выкарыстана для зменаў некаторых дэталяў, і выкарыстоўваецца як узор для стварэння новых дакументаў. У створаны дакумент карыстальнік можа ўносіць карэктывы.Шаблóн лічбавы
(numeric picture) — шаблон для апісання лічбавых звестак.Шаблóнная старóнка
(master page) — метад забеспячэння адзінага фармату тэкстаў у выдавецкіх сістэмах.Шаравы маніпулятар
, “трэкбóл” (trackball) — папулярная каардынатна-указальная прылада. Мае шарык, які апіраецца на два ролікі, якія пераўтвараюць рух шарыка ў вертыкальнае і гарызантальнае перамяшчэнне паказальніка на экране. Мае адну ці дзве кнопкі. У шаравым маніпулятары корпус нерухомы, а шарык верцяць рукой.Шасі
(chassis) — металічная канструкцыя, на якую ўстанаўліваюцца розныя электронныя кампаненты прылады, напрыклад блокі ахалоджвання, крыніцы сілкавання і інш.Шаснадцаткóвае пераўтварэнне
(hexadecimal conversion) — перавод ліку з шаснадцатковай сістэмы злічэння ў якую-небудзь іншую, і наадварот.Шаснадцаткóвая сістэма злічэння
(hexadecimal альбо hex) — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 16, у якую ўваходзяць лічбавыя сімвалы 0,1,2,3,4,5,6,7,8,9, A, B, C, D, E, F. Актыўна ўжываецца для кадавання ў машынных кодах і на мове Асэмблера.Шлéйфавае падключэнне
(daisy chain) — паслядоўнае злучэнне групы прыладаў. Шлейфавае падключэнне прыладаў да мікракампутара выконваецца так: першая прылада падключаецца да кампутара, другая падключаецца да першай і г.д. Сігналы перадаюцца па ланцузе — ад адной прылады да наступнай. Для ўсталявання парадку і каб пазбегнуць канфліктных запытаў на выкарыстанне канала (шыны), да якога ўсе прылады ў рэшце рэшт падключаны, кожнай прыладзе назначаецца свой прыярытэт. Магчымы і іншы варыянт, калі кожная прылада “праслухоўвае” канал і пачынае перадачу толькі пасля таго, як лінія стане свабоднай.