Цыклічнае кóльца альбо спіс
(circular list альбо ring) — файл без вызначанага пачатку і канца, у якім кожны элемент утрымлівае паказальнік на пачатак наступнага элемента; пры гэтым “апошні” элемент паказвае на “першы”, так што да спісу можна звяртацца з любога з элементаў.Цыклічны зрух
(circular buffer) — цыклічны зрух у рэгістры ўяўляе сабой перамяшчэнне ўсіх бітаў на адзін разрад, але пры гэтым канцы рэгістра злучаны такім чынам, што біты могуць быць перададзены з малодшага значнага разрада ў старэйшы, і наадварот. Існуюць розныя формы зруху, з іх галоўныя — управа і ўлева. Аперацыя зруху не прыводзіць да страты інфармацыі.Цыкл вóнкавы
(external cycle) — цыкл, у цела якога ўключаны іншы цыкл або некалькі цыклаў.Цыкл жыццёвы
(life cycle) — перыяд існавання праграмнага прадукта ад пачатку яго праектавання да знішчэння.Цыкл уклáдзены
(internal cycle) — цыклавы ўчастак алгарытму альбо праграмы, які змяшчаецца ў целе іншага цыкла.Цыліндр
(cylinder) — сукупнасць дарожак розных паверхняў дыскавага пакета з аднолькавымі нумарамі, якія знаходзяцца на розных паверхнях дыскаў у накапляльніку дыскаў. Пераход ад адной дарожкі да другой у адным цыліндры не патрабуе перамяшчэння галовак. Няхай у цвёрдага дыска ёсць чатыры пласціны, і на кожнай з іх ёсць 600 дарожак. На цвёрдым дыску будзе 600 цыліндраў, а кожны цыліндр складаецца з 8 дарожак (4 х 2 = 8, дарожкі на пласціну наносяцца з абаіх старон).Цвёрдацялéсны
(solid-state) — кампанент электроннай схемы, ўласцівасці якой залежаць ад электрычных і магнітных характарыстык цвёрдага матэрыялу (не газ і не вакуум), на аснове якога ён выраблены (інтэгральныя схемы, транзістары).Цвёрдая кóпія
(hard copy) — раздрукаваны дакумент на паперы, картоне, празрыстай плёнцы і іншых матэрыяльных носьбітах.Цэлае
(integer) — лік без дробаў; лік з адной альбо больш лічбаў са знакам альбо без яго. У мовах праграмавання прадугледжана прымяненне цэлых лікаў у абмежаваным дыяпазоне.Цэлы лік
(whole (integer) number) — лік без дробнай кампаненты.Цэласнасць
(integrity) — надзейнасць, паўната і дакладнасць звестак, якія захоўваюцца і апрацоўваюцца кампутарам. Стан звестак, калі яны захоўваюць свой інфармацыйны змест і адназначнасць інтэрпрэтацыі ва ўмовах выпадковых уздзеянняў.Цэльнасць звéстак
(data integrity) — правільнасць звестак і іх адпаведнасць чаканым значэнням і парушэнню ўзгодненнасці пры іх захоўванні і перадачы.Цэнтралізавáная апрацóўка
(centralized processing) — цэнтралізацыя вылічальнай апрацоўкі інфармацыі ў адным месцы. Аднапрацэсарныя кампутарныя сістэмы з’яўляюцца сістэмамі цэнтралізаванай апрацоўкі.Цэнтр кіравáння вылічáльнай сéткай
(network control center) — дыспетчарскі пункт вылічальнай сеткі, які ажыццяўляе кіраванне яе работай.Цэнтралізавáны вýзел
(central office) — камутацыйны цэнтр у сістэмах перадачы звестак, дзе адбываецца стыкоўка ліній сувязі розных карыстальнікаў.Цэнтралізавáны дóступ да звéстак
(central data access) — доступ да звестак сеткі, калі адзін кампутар здзяйсняе кантроль над дзеяннямі са звесткамі.Цэнтр камутáцыі паведамлéнняў
(message switching center) — комплекс вылічальных сродкаў для прыёму, захавання, сартавання і распаўсюду паведамленняў.Цэнтрáльны працэсар
(central processor, central processing unit) — працэсар вылічальнай сістэмы, які выконвае асноўныя аперацыі па апрацоўцы інфармацыі і кіруе работай іншых (дапаможных) працэсараў. Функцыянальная прылада, у склад якой уваходзіць як мінімум адзін працэсар і некалькі аператыўных запамінальных прыладаў.Цэнтрóўка
(centring) — размяшчэнне слова альбо фразы па цэнтры старонкі.Цюрынг
, Алан (1912-1954) — матэматык, распрацаваў тэарэтычную мадэль лічбавай вылічальнай машыны, таксама ў 1937 г. даказаў, што любая задача, якая мае лагічнае рашэнне, можа быць разбіта на шэраг простых паслядоўных аперацый. Гэтая ідэя лягла ў аснову распрацоўкі кампутараў.Ч
“Чóрная скрынка
” (black box) — уяўная прылада, аб якой мы разважаем толькі па наборах уваходных і выходных сігналаў, а прылада самога пераўтварэння сігналаў не вызначана. Гэта паняцце выкарыстоўваецца для аналізу сістэмы ў цэлым без канкрэтнай яе рэалізацыі.Чáрга
(queue) — паслядоўнасць элементаў, утвораная ў парадку іх паступлення. Кожны новы элемент размяшчаецца ў канец чаргі. Элементы са структуры звестак могуць выдаляцца толькі ў тым жа парадку, у якім яны былі ўведзены, гэта значыць згодна ўмове: “першым прыйшоў — першым выйшаў”. Дзве асноўныя аперацыі пастаноўкі ў чаргу: дабаўленне новага элемента ў чаргу і выдаленне старога элемента.