Бýфер абмéну
(clipboard) — спецыяльны рэсурс памяці, які падтрымліваецца аперацыйнай сістэмай. У ім захоўваецца асобнік апошняй скапіяванай ў яго порцыі інфармацыі. Перадача звестак з буфера абмену ў бягучую праграму (“уклейванне”) здзяйсняецца аперацыяй ўстаўкі (paste). З дапамогай буфера абмену можна перадаваць інфармацыю з адной праграмы ў другую, пры ўмове, што другая праграма можа чытаць звесткі, згенераваныя першай. Звесткі, скапіяваныя праз буфер абмену, з’яўляюцца статычнымі і не адлюстроўваюць наступных зменаў. У буферы часова захоўваюцца тэксты альбо графіка. Ён выкарыстоўваецца для абмену звестамі паміж дадаткамі.Бýфер адлюстравáння старóнкі
(page-image buffer) — памяць друкаркі для захоўвання растравага прадстаўлення (адлюстравання) старонкі на перыяд фармавання старонкі растравым працэсарам друкаркі і яе раздрукоўкі.Бýфер вобразатвóра
(frame buffer) — у гэтым буферы захоўваюцца вобразатворы ў выглядзе, гатовым для вываду на экран.Бýфер гýку
(sound buffer) — абсяг памяці для захоўвання бітавага вобразу паслядоўнасці гукаў, якія накіроўваюцца на гучнагаварыльнік кампутара.Бýфер дыска
(disk buffer) — невялікі абсяг памяці, які выдзелены для часовага захоўвання звестак, нядаўна счытаных з дыска, альбо якія находзяцца ў чарзе на запіс. Дыскавод працуе больш марудна цэнтральнага працэсара. Было б непрадуктыўна звяртацца да дыска ўсяго за адным альбо некалькімі байтамі інфармацыі. Замест гэтага ў працэсе чытання адбываецца счытванне вялікай колькасці звестак, якія і захоўваюцца ў буферы дыска. Калі гэтыя звесті спатрэбяцца праграме, яны будуць скапіяваны з буфера. У выніку аднаго звароту да дыска можна задаволіць мноства запытаў на звесткі. Аналагічны мэханізм дзейнічае пры запісе на дыск: захаваная інфармацыя запісваецца ў буфер дыска, а пасля яго запаўнення яго змесціва з дапамогай адной аперацыі цалкам запісваецца на дыск.Бýфер звéстак
(data buffer) — рабочы абсяг памяці пры перасылцы звестак; прызначана для часовага захоўвання звестак пры іх перадачы на друкарку, дыскавы накапляльнік і іншыя прылады.Бýфер кáдра
(frame buffer) — частка памяці кампутарнага дысплея, у якой захоўваецца змесціва аднаго поўнаэкраннага адлюстравання.Бýфер клавіятýры
(keyboard (type-ahead) buffer) — невялікі абсяг памяці сістэмы для захоўвання апошніх уведзеных з клавіятуры, але яшчэ не апрацаваных сімвалаў. Некаторыя сервісныя праграмы маюць дадатковы буфер клавіятуры, які дазваляе рэдагаваць і шматразова прымяняць апошнія ўведзеныя сімвалы.Бýфер увóду
(input buffer) — частка аператыўнай памяці, часова адведзеная для захоўвання інфармацыі, якая паступае для апрацоўкі.Бýфер увóду-вываду
(input-output buffer) — зарэзерваваная частка памяці кампутара для часовага захоўвання ўваходнай і выходнай інфармацыі.Буферызáцыя (уходных і выходных плыняў)
(spooling) — працэс запісу звестак у буфер, на стужку альбо на дыск для часовага іх захоўвання ў працэсе абмену інфармацыяй паміж асноўнай памяццю і вонкавымі прыладамі. Калі праграма накіроўвае вялікую колькасць звестак, то кампутар абмежаваны ў сваіх дзеяннях хуткасцю друкаркі. Буферызацыя дазваляе перазапісаць звесткі на дыск у кодах ASCII і накіроўваць на друкарку па меры яго (буфера) гатоўнасці. Пры гэтым друкарка можа працаваць бесперапынна, у той час як кампутар выконвае якую-небудзь іншую праграму. Буферызацыя становіцца разнавіднасцю сістэмы падзелу часу.БЭЙСІК
(BASIC, Beginners All-purpose Symbolic Instruction Code) — шматмэтавая мова сімвалічных інструкцый для пачынальнікаў — сучасны Бэйсік з’яўляецца самай распаўсюджанай алгарытмічнай мовай у свеце. Сучасныя мадэфікацыі мовы для персанальных кампутараў GW Basic (інтэрпрэтатар) і Quick Basic (кампілятар) шырока прымяняюцца ў сістэме адукацыі і іншых сферах, а ў асяроддзе Windows уключана сістэма праграмавання Visual Basic.Бэта-тэстáванне
(beta testing) — афіцыйная сістэма атрымання ад карыстальніка інфармацыі аб праграмным прадукце яшчэ на стадыі распрацоўкі не кампаніяй-вытворцам, а староннімі карыстальнікамі альбо спецыяльнымі кампаніямі, якія займаюцца тэставаннем праграмных прадуктаў. У працэсе бэта-тэставання праграмны прадукт рассылаецца выбраным патэнцыйным кліентам і ўплывовым канцовым карыстальнікам, якія правяраюць яго функцыянальныя магчымасці і вызначаюць, ці не захаваліся якія-небудзь памылкі. Гэта апошні этап стварэння праграмнага прадукту перад яго выпускам на рынак. Гл.Бюджэт карыстáльніка
(user account) — у абароненай альбо супольнай кампутарнай сістэме: сродкі доступу карыстальніка да сістэмы і яе рэсурсаў. Бюджэт карыстальніка ствараецца адміністратарам сістэмы і складаецца з інфармацыі пра карыстальніка (яго імя, яго асабовы пароль, група карыстальніка).Бягýчы
(current) — азначэнне, якое ўказвае, што аб’ект знаходзіцца ў актыўным стане.