Выгляд старых расеек, што панабiралi па тры бананы кожная, мяне пасля снядання не раздражняе. Наогул, расейцы ў Амстэрдаме — гэта букет сюрпрызаў. Расейцаў, савецiка, русаў, рускiх вiдаць здалёк. І не скажу, што вельмi прыемна з iмi сустракацца. Не ведаю, як iм са мною, а мне не ў кайф. Ну хто гэта на сняданак з трохсот трыццацi трох страў выбера тры бананы? Толькi руская жанчына, яе подзвiг можа паўтарыць украiнка. Беларуска не зможа, два бананы яшчэ сяк-так з’есць, а трэцi не агорае. А расейкi лёгка з’елi па тры. І ў «Квартале чырвоных лiхтароў» гэтыя дзве кабеты ў андатравых мужчынскiх шапках-вушанках мяне вельмi здзiвiлi. Яны хадзiлi ўздоўж вiтрын з прастытуткамi i гучна абуралiся праявамi тамтэйшай этыкi. Яны шпацыравалi i голасна перагаворвалiся, а за iмi цягнуўся шлейф дурнога водару. Ад iх патыхала танным смярдзючым мацаваным вiнцом. Дзе яны знайшлi пладова-ягаднае вiно ў Нiдэрландах? Таямнiца. Ну хiба з сабою прытарабанiлi з роднай тартаранii. Прыцягнулi, нажлукцiлiся i насмярдзелi на ўвесь Амстэрдам, на ўсю Галандыю, на ўсе Нiдэрланды надыхалi перагарам, як цмокi Гарынавiчы. Толькi рускiя могуць напусцiць такога духу. Толькi рускi можа выйсцi ад прастытуткi, а потым вярнуцца i моцна ўзасос пацалавацца, i толькi пасля, адмiлаваўшыся, пусцiць слязу i зашпiлiць порткi. Ды Бог з ёй, з незашпiленай прарэхаю, абы чалавек быў добры. А рускi трапiўся добры. Ён пачуў наш смех i не пакрыўдзiўся. Ён падышоў i сказаў майму брату Мiраславу: «Рэкамендую! Выдатная цётка! Проста клас!» А потым павярнуўся да прастытуткi i паабяцаў, што абавязкова заўтра зойдзе. А як толькi дзявуля прычынiла празрыстыя дзверы, сказаў, што буйныя грошы лепей прасталыткам не паказваць, а даваць драбязу i за кожную дадатковую паслугу накiдваць асобна. Рускi раптам плаксiва скрывiўся i паскардзiўся: «На гэтую суку сплыло сто гульдэнаў!» А за сотню ён намерваўся «атадраць» як мiнiмум дзвюх дзевак. Вось такiя добрыя парады даў нам рускамоўны дарадца. Зрэшты, гэта не самае кепскае, што ён мог зрабiць. Мог пайсцi наймiтам у войска i знiшчаць каўказцаў, а ён цiха-мiрна трахаўся з белатварай дзяўчынай. Ён мог бы на сто гульдэнаў накупляць патронаў i паслаць iх у горную Ічкерыю. Мог да сотнi гульдэнаў дакласцi яшчэ сотню i набыць агнястрэльную зброю, выправiцца ў Грозны i не пабаяцца, што на аднаго забiтага чэчэнскага баевiка прыпадае сотня забiтых рускiх салдацiкаў. Але ён так не зрабiў. Ён адно паабяцаў, што заўтра зноўку прыйдзе маркiтавацца. І я яму веру. Бо рускiх у «Квартале чырвоных лiхтароў» бадзяецца шмат. Таму запрашальнiк са стрып-бара, пабачыўшы славянiна, радуецца i крычыць: «Рускi! Епля! Перэстройка! Горпочофф! Хашыш! Кайф!» I ты праходзiш паўз запрашальнiка i цiха гаворыш: «Рускi, рускi!»
Ты iдзеш у чорную ноч Амстэрдама, ты крочыш насустрач невядомым кайфам, i табе да лiхтара, да чырвонага лiхтара, усе расавыя i нацыянальныя канфлiкты. Ты больш не хочаш ведаць нi пра землятрус у Японii, нi пра вайну iндзейцаў за незалежнасць у Мексiцы, нi пра эпiдэмiю пранцаў у сталiцы роднай Рэспублiкi Беларусь. Ты плывеш насустрач жаночай прывабнасцi. І ўспамiнаеш чарнаскурую жанчыну ў высокiх ботах. І хочацца кантрасту, жадаецца змены ўсiх каштоўнасцей на сто адзiн працэнт. Трэба шукаць белую жанчыну. І жаданае знайшлося хутка. Высокi рост. Белыя валасы. Напампаваныя сiлiконам цыцкi. Шырокi крыж. Крутыя клубы. Праўда, кошт запрошваўся адпаведны — шэсцьдзесят гульдэнаў. За выкананне жаданняў неабходна трэсцi машною. І я заплацiў у вялiкiм дагледжаным пакоi, якi, у адрозненне ад мурынскiх апартаментаў, не нагадваў ветэрынарню. Шырокi ложак пакрывала па-афрыканску яркая посцiлка. Яе геаметрычным арнаментам можна было палюбавацца ў цёмна-сiнiм люстэрку. Сваю скураную куртку я акуратна развесiў на плечыках. У таемнай кiшэнi маёй iтальянскай зiмовай марынаркi ляжаў куплены за паўтары тысячы гульдэнаў залаты гузiк з дыяментам. І хоць кiшэня была прыхаваная i зашпiльвалася на металёвую маланку, усё адно ледзяны скразнячок сполаху прайшоўся ўздоўж хрыбетнiка.
«Хо-о-оладна! Быр-р-р!» Напудраны нос наблiзiўся да мяне i чыркануў па шчацэ. Я панакiдаў апранахi на куртку, нiбыта гэта выратоўвала каштоўны гузiк. Якога чорта не пакiнуў камень у гатэлi? Чаму я не аддаў дыямент брату, якi пацягнуўся ў шматпавярховую краму выбiраць сабе ў падарунак чарговую кашулю? Становiшча малапрыемнае. Выйсце напрошвалася само сабою — хуценька зраблю запланаванае i зноў надзену марынарку. Чамусьцi такiя паводзiны здалiся найразумнейшымi.
Я лёг на посцiлку з афрыканскiмi малюнкамi. Лёг на спiну. Зрабiў так, каб не засталося варыянтаў, акрамя пазiцыi «конна». Сапраўды, за выплачаныя гульдэны можна крышку i разнастаiць пачатак.