Пра крыўду можаш спытацца ў брата. Але, я цябе прашу, не хадзi ў бiблiятэку да нашай мамы i не распытвай пра Амстэрдам. Яна ў Галандыi нiколi не была.
Я вярнуўся ў гатэль, лёг i глядзеў дваццаты тэлеканал, па якiм круглыя суткi круцяцца парнасюжэты. Усе пары, тройкi, чацвёркi i гурты маркiтавалiся чамусьцi пад дзяржаўнымi сцягамi. Парнапатрыятызм! Я так вызначыў гэты накiрунак у тэлемастацтве. Наглядзеўшыся да чорцiкаў уваччу, я пастаяў пад душам i вырашыў зноўку прайсцiся па сексуальным квартале. Дыямент я выклаў з патаемнай кiшэнi i дэманстратыўна паклаў на шкляны стол. Хай крадуць — такi быў настрой, — хай задушацца сваiмi каштоўнымi камянямi. А я нарадзiўся дзеля лёгкага шпацыру, дзеля зiхцення i лiючасцi. Я не збiраюся быць ахвяраю, я не намерваюся рабiцца героем, паэтам, мастаком, беларусам, мiнаком, клiентам, рызыкантам. Я — праява часу. Чалавек — праява часу. Не жыццё вымяраецца часам, а час вымяраецца чалавечымi жыццямi, пакаленнямi, плямёнамi, народамi, нацыямi, культурамi, цывiлiзацыямi i далей па тэксце... Час не памераеш забойствамi, смярцямi i войнамi. Усё, вядома, руйнуецца, рухаецца, цячэ, змяняецца, i нельга два разы ўвайсцi ў адзiн i той самы амстэрдамскi канал. А ў адзiн i той самы квартал зайсцi лёгка.
Тры гадзiны назад у вузкай вiтрыне сябе прапаноўваў гермафрадыт, а цяпер ягонае пачэснае месца займае маленькая азiятка ў жоўтым станiку. Яе востры язык дакранаецца да кончыка ўласнага, пляскатага, малайзiйскага носа. Такi доўгi-доўгi язык. Азiятка паказвае язык, зубы i маленькую цыцку. Яе складзеная чаўночкам далонь запрашальна чэрпае паветра, перанасычанае водарам сексуальнасцi. І трэба было пайсцi да маленькай прадстаўнiцы вялiкай залатой расы, прадстаўнiцы магутнай сонечнай iмперыi драконаў i ядомых чарвякоў. Варта было паспытаць гладка выгаленую похву, паказаную мне толькi на iмгненне. Але я прайшоў мiма. Каб я ўбачыў у знаёмай вiтрыне паўмужчынажанчыну, дык, можа, i трахнуўся б. А кiтаянка праляцела, не атрымала ад мяне нi цэнта. Калi першы прэзiдэнт Беларусi лiчыць Пекiн вялiкай вёскай, дык i мне не след квапiцца на першую кiтайскую похву, нават калi яе чысцютка пагалiлi.
Усё цячэ i мяняецца, асаблiва хутка змяняецца настрой. Быў кепскi, а стаў добры i вясёлы. І я засунуў рукi ў кiшэнi, усiм усмiхаюся, падмiргваю, паказваю язык, фiгi i сярэднi палец правай рукi. «Дзявулi, няма праблемаў!» Мяне не раздражняе лiпучае прыставанне гандляроў какаiнам, мяне забаўляе настойлiвасць вулiчных п’яных прастытутак. Я гуляю па казачным горадзе, i ў мяне адпаведна чарадзейны настрой. Так бывае. З лёгкiм сэрцам прынялася прапанова зайсцi пад чырвоны лiхтар. І я радаваўся, калi меў трэцюю мурынку, i думаў пра неаспрэчную наяўнасць кандома на ўласным чэлесе.
Гумовыя кантрацэптывы — найвялiкшае вынаходнiцтва чалавека. Варта адшукаць у аналах гiсторыi вынаходнiка кандомаў i напiсаць пра яго кнiгу пад кiчовым загалоўкам «Вялiкi вынаходнiк з планеты Секс». І трэба вылепiць, сканструяваць гэтага мудрага вынаходнiка з воску i пластыку для музея спадарынi Цюсо. Я нават уявiў, як ляплю партрэт.
Стогны нанятай жанчыны разбурылi мае скульптурныя эцюды, бо пальцы занадта моцна сцiснулi смуглявыя клубы.
Свежае паветра было жаданае, як заўсёды.
Прызнаюся шчыра: было сумна развiтвацца з амстэрдамскiм паветрам.