Читаем Цытадэль неба полностью

Ад Віктара пахла віном. Я баяўся, што ён пачне скандаліць і, узяўшы яго пад руку, адвёў у бок.

— Ты мне зубы не загаварвай,— не мог супакоіцца Віктар.— Так не робяць сумленныя людзі...

— Віктар, адумайся, што ты гаворыш! Мы з ёй сустрэліся выпадкова, я не ведаю нават яе імя.

— Папярэджваю, не чапляйся да яе! Інакш, я за сябе не адказваю.

— Ты многа на сябе бярэш,— не на жарт узлаваўся я.

Ён сярдзіта чмыхнуў носам, адышоў у бок.

Якая непрыемная гісторыя! Я задумаўся. Што рабіць? Вядома, калі Наташа сябравала з Віктарам, аб блізкім знаёмстве з ёю не можа быць і гутаркі.

Мне стала вельмі сумна. Вочы міжвольна шукалі ў натоўпе Наташу.

Дзе яна? Каля яе я ўгледзеў Віктара. Ён кланяўся, запрашаў на танец. Але Наташа адмовілася ісці.

Ну, вось, атрымай, хлопчык, здачы! Гэта мяне падбадзёрыла, прымусіла падумаць аб іх адносінах зусім іншае.

Я ўбачыў, як Віктар схапіў Наташу за руку і пацягнуў яе да агарожы пляцоўкі. Яна ўдарыла па яго руцэ, з абурэннем нешта загаварыла. Нейкае пачуцце падштурхоўвала мяне падысці да іх, стаць на абарону дзяўчыны. Але я стрымаўся.

«Паміж імі была дружба,— разважаў я,— і ў сваіх адносінах няхай разбіраюцца самі...» Я пакінуў танцавальную пляцоўку. Доўга адзін блукаў па алеях парка і вярнуўся дамоў толькі ў поўнач.

28 мая.

Віктар злуецца і амаль не размаўляе са мною. Дзівак! Я жадаю яму толькі дабра. Аб Наташы — ні слова. Мне яе таксама хочацца забыць, але гэта, мабыць, вельмі цяжка. Яна разбудзіла ў душы нейкае невядомае мне да гэтага часу пачуцце. Я нават пачынаю злавацца на самога сябе. Няўжо я такі бязвольны? Да таго-ж, я даў слова Віктару, што не буду перашкаджаць яму ў адносінах яго да дзяўчыны.

Але нават добра разумеючы гэта, я колькі разоў лавіў сябе на думках аб Наташы. Сярод людзей я міжвольна шукаў яе постаць...

Сёння ў інстытуце міжпланетных зносін на чарговай лекцыі нам паведамілі, што ў нашай ракеце будзе пастаўлены дадатковы рухавік, заснаваны на фатоннай энергіі. Прынцып яго дзеяння просты; цягавая сіла карабля ўзнікае непасрэдна ад прамяністай энергіі ядзернай рэакцыі. Мы шчыра ўзрадаваліся. Якая цудоўная перамога нашай навукі!

Я не толькі штурман, мне даводзіцца авалодваць прафесіяй радыста, картографа, метэаролага i нават кіноаператара. Віктар — другі штурман карабля, у дадатак, ён абавязаны будзе весці фізічныя і хімічныя доследы, збіраць мінералагічныя і петраграфічныя калекцыі на Месяцы.

Які будзе экіпаж, мы яшчэ не ведаем. Цяпер ад нас патрабуюць аднаго — вучобы, трэніровак, ведаў.

10 чэрвеня.

Сёння не займаліся. Раніцай усёй школай выехалі на ракетадром. У цэнтры поля ўбачылі аграмадную металічную вежу, у сярэдзіне якой стаяла хвастом уніз ракета. Каля вежы хадзілі людзі, рухаліся аўтамашыны, цягачы. Нам паведамілі: гэта аўтаматычная ракета «Алмаз». Сёння будзе дадзены старт, i яна стане штучным спадарожнікам Месяца.

Сотні апаратаў і прылад, устаноўленых на ракеце, дадуць магчымасць лепш вывучыць Месяц, выбраць надзейную пляцоўку для пасадкі пасажырскага касмічнага карабля. Як гэта правільна, разумна! Мы не маем права рызыкаваць жыццём чалавека. Кожны наш крок у нязведанае павінен быць прадуманы, надзейны. Ракета «Алмаз» пракладзе першую трасу да Месяца, разведае яе. Колькі перашкод i нечаканасцей можа ўзнікнуць на шляху палёту! Самым небяспечным для ракеты з’яўляецца, вядома, сустрэча з метэорамі. Мы іх называем касмічнымі снарадамі.

Нам раздалі карты, на якіх нанесена траса ракеты. Тут разлічана ўсё да драбніц — хуткасць, кожная секунда палёту, участкі касмічнай прасторы. На ёй дакладна паказаны шляхі метэорных патокаў. Іх трэба абмінуць! Інакш праца соцень людзей, якія стварылі ракету, загіне марна.

Хутка час старту. I вось — аграмадная вежа падзялілася на дзве роўныя часткі, якія па рэйках адсунуліся далёка ў бок. На полі на шэрай пляцоўцы застыла ракета. У яе тонкае прыгожае цела, яна падобна на стралу, на аграмаднае казачнае кап’ё.

Адзін за адным мы зайшлі ў бетонныя падземныя ўкрыцці. Цяпер мы назіралі за ракетадромам праз тоўстае кварцавае шкло ды праз спецыяльныя падзорныя трубы.

I раптам — што гэта — абвал, землетрасенне? Бетонны дзот цяжка здрыгануўся. Грамавы, раскацісты гул запоўніў прастору. Мільганулі i тут-жа пагаслі ў клубах дыму снапы барвовага шалёнага полымя. Мы павярнуліся да радыёлакатара. На мяккай белесаватай паверхні яго імкліва нёсся ўверх чорны язычок.

У добры час! Разведка паслана. Цяпер можна рыхтаваць сур’ёзны штурм вялікага шостага акіяна i яго цытадэлі — Месяца. Мы — першыя капітаны касмічных крэйсераў, павядзем іх наперад смела і ўпэўнена. Зоркі будуць нашымі маякамі, сэрцы — запаветным компасам.

Ракета «Алмаз» трохступенная. Першыя дзве ступені з паветрана-рэактыўнымі і праматочнымі рухавікамі адпрацавалі і адваліліся. Мы бачым, як яны апускаюцца на Зямлю на парашутах. Цяпер у ракеце працуе атамны рэактар, куды ўпырскваецца вадкі вадарод. Хуткасць палёту павялічваецца. Тры... чатыры... пяць кілометраў у секунду. А вось і праектная— 11,2 кілометра!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза