Читаем Цытадэль неба полностью

Зусім іншыя парадкі заснавалі комуністы. Вы ведаеце, лэдзі і джэнтльмены, што Советы паслалі ракету да Месяца. Яна там i засталася. Вы хочаце ведаць прычыны? Калі ласка — ракеце нехапіла на зваротны шлях паліва.

Нам вядома, што хутка рускія пасылаюць на Месяц другую ракету, на гэты раз з пасажырамі. Але заўважце, экіпажу не паабяцана ніякай узнагароды. Гэта, я скажу, бесчалавечна, жорстка! Яны выхваляюцца сваімі ідэямі. А што такое ідэя? Глупства. Па-мойму, комуністы дрэнныя іменна тым, што яны прымушаюць людзей думаць аб шчасці. А што такое шчасце без золата? Прывід. Падман.

Мы не дэмагогі, мы людзі справы. Можаце паведаміць у сваіх газетах,— падкрэсліў Поль Арноль,— што роўна праз трое сутак сцяг Штатаў будзе красавацца на Месяцы, над кратэрам Каперніка. Пасля гэтага няхай ляцяць усе, каму ўздумаецца, але ім давядзецца падпарадкоўвацца законам Штатаў. У дзень стварэння сусвету бог завяшчаў Месяц нам. Мы чэсна выканаем свой абавязак, возьмем сабе ўсё тое, што нам па праву належыць... Няхай жывуць Штаты! Няхай жыве прэзідэнт!..

Нельга сказаць, што прамова Поля Арноля не выклікала пэўных пачуццяў у журналістаў. Яны даволі шчыра і доўга апладыравалі яму, выкрыквалі прывітанні, энергічнымі жэстамі выказвалі сваю павагу і прыхільнасць. Некаторыя журналісты пакінулі залу і спешна накіраваліся ў рабочыя пакоі, каб перадаць па тэлеграфу, тэлетайпах і тэлефонах у свае газеты першыя весткі аб сенсацыйным выступленні

Стол прэзідыума, за якім сядзелі касмічныя падарожнікі, быў акружаны натоўпам фотарэпарцёраў. Пстрыкалі фотаапараты, асляпляльна ўспыхвалі «бліцы».

Па традыцыях прэс-клуба ў хуткім часе адкрыўся форум. Да Поля Арноля пасыпаліся карткі з пытаннямі. Журналісты, як вядома, вынаходлівыя людзі. Яны задалі нямала хітрых пытанняў, над якімі Полю Арнолю давялося паламаць галаву.

Поль урэшце выбіўся з сіл. Яго лоб пакрыўся потам. Ён стомленым позіркам акінуў залу і ўзяў у рукі чарговую картку. Тое, што ён прачытаў, прымусіла яго насцярожыцца. Адразу знікла адчуванне стомленасці. У картцы было напісана: «Брат! Сёння вечарам у Кложы 55 цябе чакае Начны Ястраб. Прыходзь! Не забывай, ты даў клятву сваёй крывёй». Унізе карткі быў змешчаны малюнак чэрапа са скрыжаванымі пад ім кавалерыйскімі шаблямі і стаяў выразны подпіс «Браты Д’ябла».

Поль расхваляваўся. Яшчэ чаго нехапала! Узнікла трывога, што важакі і заправілы клана могуць перашкодзіць здзейсніць запаветную думку. «О, вялікі божа! Пранясі ліха», — прашаптаў Арноль і схаваў картку ў кішэню.

Заключная частка прэс-канферэнцыі прайшла менш цікава. Поль Арноль відавочна быў не ў настроі.

Усё-ж, калі прэзідэнт прэс-клуба стукнуў малатком, абвясціўшы заканчэнне форума, Поля акружыў цесным колам узбуджаны натоўп журналістаў, рэпарцёраў, якія ўрачыста вынеслі яго з прэс-клуба на руках. На шыю Арнолю быў павешаны вялізны вянок з надпісам: «Вялікаму нацыянальнаму герою Штатаў, які пакіне першы чалавечы след на Месяцы».

Сам прэзідэнт прэс-клуба Дэвід праводзіў Поля дадому.

***

Роўна ў дванаццаць гадзін ночы Поль Арноль спыніўся ля змрочнага будынка з нейкімі вычурнымі нелюдзямі, высечанымі з каменя, якія нібы ахоўвалі парадны яго пад’езд. На сёння ў клане быў устаноўлены пароль «Судны дзень». Поль падышоў да шкляных дзвярэй. 3 акенца выглянуў «вартавы».

— Судны...— прамовіў Поль ціхім, як-бы здаўленым, голасам. Другую частку пароля гаварыць не дазвалялася.

«Вартавы», апрануты ў балахон i маску, націснуў кнопку. Дзверы адчыніліся. Поль прайшоў праз пустынную, без мэблі залу і спыніўся перад вузкімі дзвярамі, абабітымі жоўтай скурай. Тут быў уваход ва ўнутраную залу Кложы. Поль па рытуальнаму звычаю пастукаў у дзверы і пазногцем пальца накрэсліў на ёй круг.

— Заходзьце! — пачуўся рэзкі, непрыемны голас.

Зала, куды ўвайшоў Арноль, была значна меншых памераў, чым першая. Яна таксама была напалову пустая, ледзь-ледзь асветленая. У куце справа гарэў знаёмы неонавы крыж. Усё гэта стварала нейкую трывожную таямнічасць. Хоць Поль не быў баязліўцам, па яго целе прабеглі непрыемныя дрыжыкі.

Здавалася, у зале нікога не было. Але вось у адным кутку нешта заварушылася, засапло. Поль прыгледзеўся. Узмахам рукі клікаў яго да сябе ўладар Кложы. Поль пакорліва падышоў, пакланіўся і зрабіў левай рукой кланаўскі знак прывітання.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза