Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Позны вечар. Баландзёры шумяць. Перад вячэрай - прагулка. Халаднавата. У камеры вэрхал, малалеткі шчэмяць адно аднаго. N сёньня пpaciў закурыць. Ходзіць у адных трусах ды чэша муды. Днём заехаў „баскетбаліст”, рост 2 мэтры 01 см. Каб трапіць на бальнічку, бедалага праглынуў цьвік.

Спадзяюся дні праз тры атрымаць абвніаваўчае заключэньне.


ВІЦЕБСКІ ЦЭНТРАЛ


Здаецца, нядоўгай была дарогаз 62-га ў 96-ы,а зьведаў на ей i д’ябла, i бога,i доўгія-доўгія дні посту.Было! Пры сьвечцы чытаў Якуба,і нешта з Луцкевіча, i з Максіма,і п’яны npыxoдзiў з калгаснага клубу,i думаў жыцьцё закрыць, як Miciмa.Было, што зь людзьмі быў шчыры празь меру,а людзі думалі, што манюка,i дзеля сьмеху лупілі ў цэру,альбо проста ў сэрца левым хукам.Было! Любіў чужых i няцэлыхжанчын, што потым кідалі мяне.Было: аддаваў i душу, i цела,і рэдка на просьбы адказваў „не”.Было, што пiy з крыніц i балотаў,i з кветак сьпелых вітальны сок,з падонкамі пiў i з бруднай галотай,пiў там, дзе сьветла, а больш - дзе змрок.


26 жніўня, панядзелак

„Хата” пяць дзевяць - жанчыны - вярнулася з прагулкі. Чуваць, як рыпяць шконкі Турэмныя пані залазяць у свае бярлогі, ёрзаючы нясьвежымі срачкамі па цяжкіх камеральных матрацах. Матрас, матрас, дай хоць раз, - кажуць у такіх выпадках як мужыкі, так i бабы. Некалі шэсьць нуль таксама была пад жанчынамі: у нас драуляная падлога i матрацы ў менструальнай крыві.

А пятай раніцы схапіў жывот. Панос. Пакутую да абеду. Камера пайшла на двор, а я - на дальняк. Адзіная магчымасьць застацца аднаму - не пайсьці на прагулку, завіснуўшы на парашы.

Жанчыну хочацца - хоць самую апошнюю. Халаднее, ужо ня так душна ў камеры. Панядзелак - генпрыборка. Мыем падлогу, „лебедзя”-урыльнік. Каб зараз дадому, шчакой прыхінуцца да кары дубоў маіх, бярозаў, сасонак! Удыхнуць паветра ляснога, выйсьці па грыбы, паваліцца ў мох аксамітны, у ігліцу. I прайшлі б тады мае хваробы... Да „опера” запісваюся шосты дзень, каб празь яго паспрабаваць адправіць лісты на волю.

Вечар. Пяць восем дала на суткі тэлевізар, а мы ёй - цывільняк (цыгарэты). Зайшоў старлей, начальнік аператыўнай часткі. Размовы не адбылося, лісты адправіць нельга. Начальства адмоўчваецца наконт пісаных i няпісаных правілаў сваей турмы. Самі, маўляў, кумекайце.

Генадзь Пракопавіч Керзаў - выхавальнік малалеткі. Кажа, што пры ім тут ужо сядзеў адзін палітычны. Гэта Міхал Кукабака, якога потым этапіравалі некуды ў Расею.

Начапер адразу пытаньне, ці ня ў БНФ я, потым пра Пазьняка. Як i Лазуркін, які афармляў мяне на малалетку, гэты таксама пaпpaciў мяне гаварыць па-расейску, чаго я, вядома, ня мог сабе дазволіць. Опер, бач ты, не понимает. Они все не понимают. А вось мы ix разумець павінны... Памятай! Усё памятай!


27 жніўня, аўторак

За цыгарэты прынесьлі мяса i 4 яйкі За вячэрняе малако прыйдзецца аддаць тры замуткі чаю. Чакаю суду, сэсіі ВС i чарговага рэферэндуму.


29 жніўня, чацьвер

Пакуль мы паласкаліся ў душы, у камеры нашай зрабілі шмон. Добра, што дзёньнік я ўзяў з сабой. На прагулцы перагаворваўся з Натальляй з пяць сем. Сядзіць па 91-й. Зайшлі „СБ” i „ЗЮ”. А вечарам яшчэ адзін шмон. Вывелі на прадол, тварам да сьцяны, рукі назад. Да Валіка, былога сьпецназаўца, прычапіўся мент. Ледзь не пабіліся. Усе нашы транты вывернулі на абшчак i залілі вадой.

„С какой целью интересуешься?” - пытаньнем адказваюць на тваё пытаньне. „Для общего познания”, - хутка павінен адказаць ты.

Прыйшоў турэмны доктар. Зьмераў ціск праз вакенца-кармілку, раздаў каму валідол, каму парацэтамол. Пайшлі левыя базары пра палітыку. 16-гадовы клоп таксама нешта вякае, нешта i яна тумкае, брындзола анальная.

Выклікалі да Керзава. Я маўчаў, а ён гаварыў: пра вершы, Луку, уладу, можа i не пасадзяць, а калі i дадуць тэрмін, то на зону не адправяць. Прапанаваў паперу, але я ня ўзяў. I дарма. У абед успыхнуў інцыдэнт „Рыбкін супраць Маскалёва”, абодва малалетнія. У ход пайшло ўсё, што пад рукамі, але абыйшлося без крыві.


31 жніўня

Пасьнедалі сочывам i малаком. Ноччу дзяжурыла сяржант Сьвятлана - пульхная, падобная на маю былую жоначку Волыгу. Эх, i палюбіў бы яе, вертухаечку! Прыйшла малява ад нейкае Валі з пяць дзевяць. Вечарам яшчэ адна. Піша акуратна.


2 верасьня, панядзелак

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика