Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Трынаццатага я пакідаю „амерыканку” на белай „Волзе” начальніка ізалятара. На заднім седале нас трох: я пасярэдзіне, справа мардаты з пісталетам, зьлева - пляшывы з кароткаствольным „калашом”. Усю дарогу ён тыцкае мне руляю ў бок. Вязуць у Віцебск, прэч са сталщы, у абласную сьледчую турму, дзе буду я чаліцца невядома як доўга. Той, што справа, раскручвае на размову. Маўчу. Тады Сівы, намесьнік начальніка „амерыканкі”, раптам кажа, што на зоне ў Бабруйску павесілі А. Баева. Навошта ж ён мне гэта кажа? Хоча прыстрашыць? Баеў быў маім суседам па 10-й, не даваў спакою наглядчыкам, пакуль я сох без вады ў час галадоўкі. Здаецца, ён быў з каманды В. Шалая, якога ўзарвалі разам з аўтамабілем у пачатку лета.

...Уязджаем у Віцебск. Не пасьпяваю круціць галавою па бакох - столькі навокал загарэлых i беленькіх жаночых ножак. Думаю, што свабода - гэта жанчына, якая штораз мяняе сваё аблічча. Вось яна німфетка, вось за рулём аўто, вось пераходзіць дарогу, сігналячы мне, арыштанту, сваімі ёмкімі клубамі. Эх, ё-маё, колькі карыснай плошчы пранесла гэтая жанчына! Але мая дарожка разыходзіцца зь ейнаю, маю дарожку пракладае канвой. I, што дзіўна, ён ня ведае, дзе знаходзіцца будынак абласнога УКДБ. Круцімся на вузкіх вуліцах у цэнтры гораду.

Нарэшце ваенны паказвае, у якім накірунку трэба шукаць. Знаходзяць. Сівы ідзе з паперамі ў будынак, на якім мемарыяльная дошка з інфармацыяй, што некалі тут спыняўся вядомы бальшавік N. 3 вакна легкавушкі гляджу, як каля помніка воінам 1812 году два падлеткі п’юць піва. Этап завяршаецца каля варотаў турмы. Доўга не прапускаюць. Толькі ведаю, што час няўмольны i хутка за мною зачыняцца жалезныя дзьверы. Сьпяшаюся запомніць фігуры жанчын, якія абмінаюць белую машыну з аўтаматчыкам у салоне. Горача, нават душна... I вось брама адчыняецца. Я на суверэннай тэрыторыі УЖ 15/із 2 гораду Віцебску.


5 верасьня, чацьвер

Атрымаў перадачу ад мамы. Яна ў судзе i дабіваецца сустрэчы са мною. Але спатканьня не дадуць, калі справа сапраўды адпраўлена на дасьледку.


6 верасьня

Спатканьне з маці ўчора ўсё ж адбылося. Родная распавяла мне, што на Юрася Мароза напалі, кал! ён стаяў у пікеце, патрабуючы вызваліць мяне. Цяпер хлопец ляжыць у адным зь менскіх шпіталяў (страсеньне галавы).


7 верасьня, субота

Ноччу i днём дождж, але цёпла. Малалеткі падрэзалі чырвоны стрыжань. Пішу чорным.

Канчаецца лета. Яблычны спас.Пра Афрыку мараць птyшкі.Ах, як жа на волі прыгожа ў вас!Як, як жа за кратамі скрушна.У вас там кажуць пра новы стыль(„Прадай Радзіму” назвалі).А мы тут гніём, як падвальная цьвіль,як брудная пена хвалі.У вас там нардэпы ідуць у бойз „усенароднаабраным”,а мы тут штодня становімся ў строй,штодня залізваем раны.Мы тут прырастаем грудзьмі да нар,мы тут заціхаем дачасу,а ноччу смакуем чыфірныўзвар усёй арыштанцкай расай.На волі ў гародчыках астры i кмен,нясьпелы агонь каліны,а ў нас на прадоле нахабны ментпагардліва цыркае сьлінай.Яму дазволена, ён „круты”,цяпер ён сил i права,а нам застаецца - грудзьмі на драты,худым абліччам у гравій.А нам застаецца нічога i ўcё -турэмная вош i Радзіма,і наша нянавісьць, зь якой мы расьцёмнасустрач рэжыму.


8-га, нядзеля

Сон сьніўся, быццам сяку я сякерай нейкага адстаўнога маёра. Сон каляровы. Потым замятаю сьляды, многа крыві на адзеньні, якое я кідаю ў сьметніцу. Урэшце мая ахвяра даруе мне.

Па абедзе на дальняку сыходзіў крывёю: ці то страўнік, ці то гемарой, хай бы яго халера!


„МАЛАЛЕТКА”

Пасьля этапу нейкі час сяджу ў камеры-адстойніку. Зьяўляецца оперупаўнаважаны Лазуркін, частуе цыгарэтамі, цікавіцца маёй справай. Прызнаецца, што ён незадаволены ППРБ, які ўжо ўcix дастаў. Што ж да рэферэндуму, то яго ня будзе, думае оперупаўнаважаны. Дзеля прыліку мяне абшукваюць. На склад здаю скураную дзягу i белае шаўковае кашнэ. I марш-марш па калідорах турмы. Разам з групаю этапіраваных спыняюць каля капцёркі. Выдаюць спальнае: зямлістага колеру коўдру, прасьцірадла, навалачку i прылады для хлябалава: лыжку з абламанай ручкай ды кубак-баландзёрку. Праз хвіліну кантралёр адчыняе перада мной дзьверы камеры шэсьць нуль.

Прывітаньне, братва малалетняя!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика