Сёньня мне было цікава. Але яшчэ цікавей будзе заўтра, бо па-над усімі лозунгамі і заклічкамі паўстае галоўны: Patria muerte!
Красавік 1996 - сакавік 2001
СЛОЎНІК
А
Абіжанка
- камера для арыштантаў, якіх апусьцілі, альбо якія мелі кантакты з апушчанымі.Апусьціць
- згвалціць.Апушчаны
- арыштант, зь якім зьдзейсьнілі гвалтоўны палавы акт.Аўтарытэт
- 1) злачынец, якога паважаюць у свaiм асяродку; 2) адзін з найбольш высокіх "рангаў" у iepapхii "злодзеяў у законе".Б
Баланда
- пахлёбка, хлябалава, суп.Баландзёр
- арыштант, які раздае баланду.Бальнічка
- 1) бальнічны від рэжыму ў турме; 2) турэмная бальніца.Бацыла
- сала альбо масла (алей).Братва
- арыштанты, зьняволеныя.В
Вертухай
- наглядчык, кантралёр.Г
Ганец
- работнік турмы альбо калоніі, які за ўзнагароду прыносіць арыштантам гарэлку, наркотыкі ды ўсё тое, на што ў зьняволеных ёсьць попыт.Д
Дарогі
- сістэма міжкамернай сувязі.Дачка
- перадача арыштаванаму.Дурка
- псіхіятрычны шпіталь.Духарык
- неспакойны чалавек.Духарыцца
- скандаліць, мітусіцца, падымаць вэрхал.З
Закасіць
- прыкінуцца душэўнахворым, прыдуркам.Заныкаць
- надзейна схаваць.Западло
- грэшна, сорамна.Зона
- папраўча-працоўная калонія.I
Ізьмена
- хваляваньне.К
Казёл
- самая зьневажальная лаянка ў асяродзьдзі злачынцаў.Кандзей
- карцэр.Кантавацца
- нічога не рабщь, сноўдацца з кута ў кут.Кармушка
- вакенца ў дзьвярох камеры, праз якое падаюць пайку.Карпусны
- дзяжурны па корпусе.Кіпеж
- скандал, вэрхал.Kiпiш
- тое самае, што й кіпеж.Кіпішыцца
- скандаліць.Кіча
- карцэр.Кішка
- жарлівы чалавек.Клеіць
- прыпісваць чужую віну.Ксіва
- 1) дакумент, 2) запіска, пісьмо.Крытая, крытка
- турма.Кум
- начальнік аператыўна-рэжымнай часткі ППККумаўскі
(работнік) - даносчык, стукач у камеры ці на "зоне".М
Малалетка
- 1) непаўналетні злачынец; 2) камера для малалетакМалява
- запіска.Маскі
- рэзервовая група для ўзмацненьня рэжыму ўтрыманьня зьняволеных; байцы групы дзеля ўласнай бясьпекі закрываюць твары чорнымі маскамі.Н
Нагнаць
- адпусьціць на волю.Наколка
- 1) татуіроўка; 2) падман.Начальнік
- супрацоўнік органаў унутраных справаў.Ніфелі
- высушаная альбо сырая чайная гушча, якую выкарыстоўваюць па другім i трэцім разе.П
Палажняковы
- законны (палажняковая пайка).Пайка
- сьняданак, абед альбо вячэра паводле турэмнай нормы.Парафініць
- зьневажаць.Параша
- 1) вядро, цэбар для нечыстотаў; 2) унітаз.Пацан
- 1) непаўналетні злачынец; 2) кандыдат у "злодзеі ў законе" зь ліку непаўналетніх.Пыжыць
- тое, што й духарыцца.Пяро
- нож.