Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Дарэчы, у часе ператрусў у рэдакцыі "Нашай Нівы" "оперы" з асаблівым энтузіязмам накінуліся на фатаграфіі былой жонкі Адамовіча, дзе яна зьнятая разам з А. Лукашэнкам. Мне падумалася - Ці ня гэта яны шукалі? Прэзідэнт сустракаецца з былой жонкай Адамовіча, Адамовіч піша верш "Убей президента!", пасьля чаго "органы" садзяць за краты Адамовіча, а здымак канфіскуюць у рэдакцыі...

Малады сьледчы Сакольчык слаба разьбіраецца ў справах беларускага адраджэньня i папpaciy мяне гаварыць па-расейску. Па чалавечы ён разумее - абвостранае грамадзянскае пачуцьцё ў атмасферы грамадзянскага бясьсільля штурхае паэта на рэзкія словы...

Kaлi толькі з паводзін гэтага сьледчага рабіць выснову пра стан сёньняшняга КДБ, то выснова такая - дэзарыентацыя. Я сказаў яму так: наша газэта ні ад каго нічога не хавае, наадварот, інфармацыя - гэта наш хлеб; мы працуем строга на падставе Канстытуцыіі Беларусі i выступаем супраць тых (у тым ліку i прэзідэнта), хто гэтую Канстытуцыю не паважае i парушае. "Правільно делаете", - сказаў сьледчы Сакольчык...

З Адамовіча - скандальнага "рэваншыста" i паэта - яны спрабуюць зрабіць бандыта. Сапраўдныя бандыты пры гэтым атрымліваюць карт-бланш на сваю дзейнасьць. Дзесятак "операў" занятыя вершамі.

Як вы ацэньваеце ягоную паэзію? - пытаецца ў мяне сьледчы. Каб доўга не тлумачыць, кажу, што гэта "поэт есенинского типа", гэта значыць, як паэта яго даўно вывучаюць у школах, а пра Ясеніна-чалавека напісана процьма кніг, але так ніхто толкам i не зразумеў, што гэта за "птушка". Я думаю, вы перабольшваеце, - робіць выснову сьледчы-літаратуразнавец...

Сьледчы Сакольчык прыслаў да мяне "дзяржаўнага" адваката, які адкрыта пpaciў грошай, намякаючы на тое, што абараняць можна з розным энтузіязмам.

Але "Наша Ніва" - гэта не дабрачынны фонд. Чаму, цікава, адвакат не зьвярнуўся ў Хельсінскі камітэт? Пасьля сьледчы прапаноўваў разьмясьціць у рэдакцыі маці Адамовіча, якую ён выклікаў зь вёскі. Тут ужо ня вытрымаў выдавец, які сказаў у трубку, што тут рэдакцыя газэты, а не гатэль КДБ; калі вы "разьмясьцілі" Адамовіча, разьмясьціце і ягоную маці. Сакольчык пасьля гэтага пакрыўдзіўся і наслаў на рэдакцыю вобыск.


ВОБЫСК

Генеральны пракурор Капітан даў санкцыю на ператрус рэдакцыі. Чатыры гадзіны "оперы" заганялі ў адзін пакой супрацоўнікаў і аўтараў газэты, якія ўсё падыходзілі і падыходзілі (працоуны дзень). Дэбісты нікога не выпускалі, не дазвалялі адказваць на тэлефонныя званкі. Хтосьці забег на хвілінку - i застаўся на чатыры гадзіны, хтосьці не патрапіў у паліклініку на працэдуры, хтосьці не забраў са школы дзіця. Праца рэдакцыі была выбіта з графіку. Але дзеля чаго гэта ўсё робіцца i чаму такімі метадамі - так нixто i не зразумеў. "Оперы" таксама растлумачыць не маглі.

Наогул ператрус у рэдакцыі 24-палоснага тыднёвіка - справа няпростая. Асабліва калі перабіраць тоўстыя архіўныя папкі. А ў тых папках чаго толькі няма!..

Ясна, што забралі ўсе рукапісы Адамовіча, але пасьля пачалі "браць на газэту". Апісалі i канфіскавалі беларускую газэту "Зважай", якая выходзіць у Канадзе, некалкі лістоў у рэдакцыю, згаданы вышэй фотаздымак i нават мой накід рэдакцыйнай калонкі ў нумар, які яшчэ ня выйшаў. Падумалася, вось ходзіш, мучаешся, нарэшце ў галаву прыйшла першая думка, сеў, занатаваў; тут налятае КДБ i думку тваю канфіскуе. Ну хто сказаў, што ў 37-м было інакш? Сёньня - тваю думку, заутра - цябе самога. I пры гэтым ніхто i ніколі толкам табе ня скажа - за што.

Сяргей Дубавец,

"Свабода", №30 за 26 красавіка 1996 году


З НОВЫХ ВЕРШАЎ


БЕЛЫ МАРШ


Марш-марш, нас тысячы,рукі ў замок,воляю трызьняны,мераем крок.Юныя, моцныяцягліцы плеч.Мы паўнамоцныя,іншыя - прэч!Воды расталыя,вецер з Дняпра,зь верай паўсталыякрыкнем: "Ура!"Мокра на дворышчах,сьветла ў душы,ворагаў зборышчысьмела крышы!Гэй жа, зьвязовы,хутчэй запявайпесьню маршовуюза Родны край!

8 лютага 2000 году


* * *


Самае-самае ноччу,раніцай, днём i вечарамя сузіраю ў думках,а потым ствараю прыгожае,альбо, калі не ствараецца,вяртаю сябе да памяці,да пошукаў самага-самага -нябачнага, невымоўнага,але якое заўсёды,усюды i скрозь, дзе белаяКраіна мая ўзьвіваеццаў неба сьцягамі Волі.

20 чэрвеня 2000 году,

Нью-Ёрк


* * *


Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика