Читаем Турэмны дзёньнік полностью

Ня дзеля свайго праслаўленьня -для нас, для нашчадкаў зрабітой крок, што вядзе да збаўленьня:забі прэзідэнта, забі!За хісткую нашу Свабоду,за шчырую нашу Любоўзабі, каб грамадскую згодуi мэту мы ўбачылі зноў!Агідную зьнішчы пачвару,у пекла яе накіруй,жыцьцё на аўтар, як ахвяру,ты кінь i Краіну ўратуй!Хай зноўку Радзіма квітнее,хай славіццарод крывічоў!Забі, хай паўсюль чырванеезвыродцы бязбожнага кроў!Стань Збаўцам ды нашым Героем,нас верыць ізноўку прымусь,што спраўдзіцца суджана мроям,бо ёсьць і жыве Беларусь!

Алесь Ш-н

Менск, 1997


* * *


Дыктатар i Муза - зусімнемагчымы дуэт,Адзінае ёсьць падабенства такомудуэту:Калі заклікае забіць прэзідэнта паэт,Тады прэзідэнт без развагзабівае паэта!


ЛЮБІ ПРЭЗІДЭНТА!


Калі як драпежнік пад маскай ягняткі на тронІмкнуўся узьлезьці нядаўні калгасны патрон,Хлусіў ён бязь меры пра блізкія шчасьце і рай...Ну што ж ты, народзе, зьбірай-пажынай ураджай,І ўсёж, абылганы дашчэнту,Любі прэзідэнта!Пры возе ягоных, пражэктаў ты - вечны бурлак.Дубінкай па карку. Пад рэбры ці ў голаў кулак.Бо як жа навесьці парадак, прынесьці спакой?Хіба ж не бязрукі! А нават з у ладной рукой!Да скону ад кулі ці прэнтаЛюбі прэзідэнта!Любі прэзідэнта, як любіш ты ГЭТА жыцъцё!Любі прэзідэнта! Хай сьвет у друзы, на шмацьцё!Любі прэзідэнта! Спявай яму славу! Трубі!Але і ня думай пра іншыя рыфмы зь "любі"!Любоў не дае дывідэндаў.Любі прэзідэнта!О, раб прывыкае i любіцъ ня чуцца рабом,Званы на званіцах яму не набатнае "бом".Цэмент пастаменту. Халодны як лёд монумент,А "бом" - гэта слава таму, у каго пастамент.Таму не прагапай мамэнту -Любі прэзідэнта!

Сяргей Сокалаў-Воюш,

"Наша Ніва" (№ 14,1996)


* * *


...Жыву ў краіне, дзе любяць да сьмерціпаэты свой горкі, зьнявечаны Край.Мой браце Паэт, нікому ня сьцерцівершу твайго. Дык жыві i сьпявай!

Алесь Паднябесны,

"Наша Ніва" (№20, 1996)


СЬВЕДЧАНЬНЕ ЖУРНАЛІСТА

Падмочаная столь у кабінеце сьледчага ў цэнтральным корпусе КДБ у Менску, куды мяне, рэдактара газэты "Наша Ніва", абавязалі зьявіцца як сьведку ў справе журналіста i паэта Славаміра Адамовіча, найлепшым чынам сьведчыць пра тое, што былая "савецкая інквізіцыя" сёньня ня ў форме. Праўда, варта было выйсці з кабінету i азірнуцца на дзьверы зь вялізнай табліцай "Идёт допрос" у тоўстай чорнай рамцы, як атмасфера камісара Цанавы адразу нагадала пра сябе. Упершыню са сталінскіх часоў "органы" пасадзілі за краты беларускага паэта. Упершыню з часоў царскай ахранкі ў рэдакцыі "Наша Ніва" быў праведзены ператрус.


АРЫШТ

Журналіст Адамовіч надрукаваў у "Нашай Нiве" некалькі сваіх артыкулаў. Перад гэтым у Віцебскай газэце "Выбар" зьявіўся ягоны новы верш "Убей президента!". Сьледчы паказаў мне гэты верш, які кваліфікуецца як заклік да тэракту. Што праўда, у тэксьце не канкрэтызуецца, якога прэзідэнта заклікае забіць Адамовіч, але ж сёньня ў Беларусі ўсе думаюць толыкі пра аднаго прэзідэнта, якому пастаянна пагражае небясьпека - гэтым разам у выглядзе верша...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика