Читаем Тутэйшыя полностью

Грамадзянін іранічна і падазрона змераў яго вачыма ды пайшоў.

Г а н у л я. (да праходзячай грамадзянкі). Панечка, купеце ў мяне пацеркі, а можа, дамскі нэсэсэр, а можа, во гэта? — усё за паўцаны аддам, усё за паўцаны. (Грамадзянка паглядзела-паглядзела тавар і пайшла.)

(Да Мікіты.) Вось так усе яны: паглядзіць і пойдзе, паглядзіць і пойдзе.

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я вам не адзін раз казаў і яшчэ кажу: у вас няма зусім гандлярскай жылкі, у вас не хапае нават чуткай кемнасці ў гандлева-прамысловых справах, дзе вымагаецца ад прадаўца пэўнай веды ў пазнаваннІ душы купляючага і яго грама-дзянскага і соцыяльнага становішча. I вось, напрыклад, меджду протчым, вы толькі што запрашалі: «купеце, за паўцаны аддам, за паўцаны». Разумеецца, кожны падумае, што ў вас зусім дрэнны тавар, якога і за паўцаны не варта купляць. Таксама паміж купляючымі трэба выдзяляць іхнія рангі і клясы — абавязкова; а вы, як, напрыклад, толькі што, не разгледзеўшыся дакладна, хто які йдзе, кажаце проста з моста: П а н. ечка, меджду протчым! А па-мойму, зусім не панечка, а самае меншае — мадама, а можа, нават і мадам-сіньёра.

Г а н у л я. Ды якая там яна мадама? Проста нейкая… нейкая…

М і к і т а. А хоць бы нават, меджду протчым, і такая нейкая. Усе роўна. У гандлёва-прамысловых адносінах мы павінны рабіць від, што яна і не такая, і не нейкая. Для нас адно важна: каб тавар куплялі, каб тавар не залежваўся. Меджду протчым, мамаша, я уважаю, што, апрача ўсяго іншага, сягоння ўдабавак нейкі выключны дзень, і вам ніякай гандлёвай «здзелкі», бадай, не ўдасца ўжо правесці. Дзеля гэтага йдзеце з таварам дамоў і шыкуйце вячэру, а я застануся яшчэ тут. Думаю, што мне ўдасца злавіць, меджду протчым, якога немца і ўсучыць яму ягоныя маркі.

Г а н у л я. (складваючы манаткі). Толькі пільнуйся, сынок, каб ён не ўздумаў цягнуць цябе ў палон і пры адступленні, як тады — пры наступленні.

М і к і т а. Не бядуйце, меджду протчым, мамаша, — я заўсёды знайду выхад з найгоршага крытычнага становішча. Ды я ж прасіў вас, мамаша, не ўспамінаць мне аб гэтай трагедыі майго жыцця. (Гануля маніцца выходзіць.)

Ага! Калі спаткаеце профэсара гэр Спічыні, то напомніце яму, што я ўжо яго чакаю на практычную лекцыю аратарскага мастацтва, вось толькі схаджу на мінутку на Койданаўскую вуліцу паслухаць, як там стаіць курс на валюту. (Пайшоў.)

Гануля, а за ёй Пані з манаткамі шнурам выходзяць. Па хвілі ўваходзяць Янка і Аленка.

<p>З'ява II</p>

Янка, Аленка.

А л е н к а. Здаецца, мы ўгаварыліся тут пачакаць на татку?

Я н к а. А так — тутака. Пакуль прыйдзе, можам хвіліну пасядзець.

А л е н к а. (сеўшы на лаўку, пасля паузы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра вельмі разважаеце, ажио мяне часам страх бярэ! Вось, напрыклад, ідучы сюды, сказал! вы, што мы павінны дабівацца, каб быць не толькі гаспадарамі самі над сабой, але і над сваей воляй.

Я н к а. А як іначай?

А л е н к а. Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць па свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».

А л е н к а. Але цярністы шлях мусіць прайсці душа народная, пакуль збавіць гэта свае «я» ад чужой няволі.

Я н к а. (не слухаючы). Зірні, Аленка, на Менск! Тут калісь, — як сказана ў нашай песні аб паходзе Ігара, — продкаў нашых галовы снапамі на таку слаліся, душу ім ад цела веялі, а чырвоныя берагі Нямігі не зернем былі пасеяны, а касцямі гэных жа продкаў нашых. 3 гэтага бачым, што яны за нешта змагаліся, каб пад сценамі роднага гнязда косці свае пасеялі… А ўміралі, відаць, з славай, бо ў песні іхняе ўміранне засталося вечна жыць. А ці ж увекавечыць песня змаганне і ўміранне патомкаў? Не! Бо мы змагаемся і ўміраем за чужое.

А л е н к а. Шмат хто і з нас ужо змагаецца і ўмірае не за чужое, а за свае, а песня аб іх ужо не забудзе.

Я н к а. Гэта адзінкі, мілая Аленка. А душа агульнаграмадская яшчэ дрэме.

А л е н к а. Скіне сваю дрымоту і душа. Абы толькі гэтыя адзінкі, што ўжо змагаюцца, больш ясных паходняў распалілі і асвяцілі сцежкі ўсе для паўстаючай грамады.

Перейти на страницу:

Похожие книги

12 великих трагедий
12 великих трагедий

Книга «12 великих трагедий» – уникальное издание, позволяющее ознакомиться с самыми знаковыми произведениями в истории мировой драматургии, вышедшими из-под пера выдающихся мастеров жанра.Многие пьесы, включенные в книгу, посвящены реальным историческим персонажам и событиям, однако они творчески переосмыслены и обогащены благодаря оригинальным авторским интерпретациям.Книга включает произведения, созданные со времен греческой античности до начала прошлого века, поэтому внимательные читатели не только насладятся сюжетом пьес, но и увидят основные этапы эволюции драматического и сценаристского искусства.

Александр Николаевич Островский , Иоганн Вольфганг фон Гёте , Оскар Уайльд , Педро Кальдерон , Фридрих Иоганн Кристоф Шиллер

Драматургия / Проза / Зарубежная классическая проза / Европейская старинная литература / Прочая старинная литература / Древние книги