А л е н к а
Г а р о ш к а
Я н к а. Але дзядзька густа іх сваёй піпкай падкурваў. Бачыў, як насамі круцілі ды кіхалі.
Гарошка. А як іначай з гэткімі? — куралём іх, куралём! Шкада толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.
А л е н к а
Я н к а. ЦІкава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?
А л е н к а. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго лісту.
Я н к а. А так: да навукі і навучання.
А л е н к а. Але ж! Вучыцца і навучаць, навучаць і вучыцца. Вось да чаго мае сэрца ляжыць.
Я н к а. Не была б то мая найздальнейшая вучаніца.
А л е н к а. Ды яшчэ, як вы казалі,— беларускага роду. Ха-ха-ха! Перахваліце, П а н е настаўнік. Але ведаеце, што… як…
Я н к а. Не, не ведаю.
А л е н к а. Няможна перабіваць, Пане настаўнік, калі іншы хто гавора.
Я н к а. Ого! Мы нават сур'ёзнымі зрабіліся.
А л е н к а. Дык вось што. Як выехалі вы з Дуброўкі, я ў шапку не спала і паехала ў Вільню!
Я н к а. Аж у Вільню!
Г а р о ш к а. А так, аж у Вільню, Пане настаўнік.
А л е н к а. Там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я — ваш таварыш: я таксама настаўнік!
Я н к а.
А л е н к а. А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара…
Я н к а. А далей?
А л е н к а. Далей… не ведаю. Але дзеля гэтай мэты мяне татка і ў Менск да вас прытарабаніў.
Я н к а. Адно трохі не ў час.
А л е н к а. Не ў час?
Я н к а. Так! Гэтыя новыя акупанты ды іншыя згрызоты не даюць табе спакойна працаваць у Менску. На маю думку, найлепей пакуль што ехаць на вёску і там прывучаць да навукі людзей і самой ад іх вучыцца. Бо я таксама выязджаю на вёску.
А л е н к а. I вы? Ну што ж? на вёску дык на вёску! Нават хоць у пекла, калі вы параіце…
Я н к а. О, там вельмі горача! Значыцца, згода?
А л е н к а.
Я н к а. Не адкладаючы справы ў доўгі мех, лахі пад пахі ды яшчэ заўтра — марш на свежае паветра!
А л е н к а. Але і кніжак з сабой набяром?
Я н к а. Абавязкова!
А л е н к а.
Я н к а. Аб іншых і рэчы быць не можа.
Кароткая паўза.
Г а р о ш к а.
А л е н к а. Калі я саромлюся.
Я н к а. Мабыць, нешта надта брыдкое.
А л е н к а. I зусім не брыдкое, а нават, як цётка Агата казала, дужа прыгожае. Самі гэта скажаце.
Г а р о ш к а.
Я н к а.
З'ява XV
М і к і т а
Я н к а. Ну і чорт з імі!
М і к і т а. I зусім не чорт, Пане, хэ-хэ-хэ! беларус.
Я н к а. Праўдзівая кашуля, праўдзівы пояс і праўдзівая лыжка.
Г а н у л я. Якія ж прыгожыя!
М і к і т а. Як уважаю, то і вы сягоння імяніннік.
Я н к а. А праўда, імяніннік, толькі з іншай плянэты.
З'ява XVI
М і к і т а
С п і ч ы н і. Справы затрымалі. Але мы затое пазней пазаймаемся.
Я н к а.
Г а н у л я. Гэта не госць, а нейкі важны дырэктар. Вучыць Мікітку па-нямецку гергетаць. Хто ён родам — напэўна не ведаю. Але сам ён кажа, што ён немец, людзі кажуць, што італьянец, мне здаецца, што ён проста, як і мы, тутэйшы.
М і к і т а.