Н а ч а л ь н і к. Старыя потым раскумекаем — давай-це новыя.
М і к і т а
Н а ч а л ь н і к.
М і к і т а. Зусім польскі і з усіх бакоў польскі.
Н а ч а л ь н і к. Хто можа прачытаць?
С п і ч ы н і. Пазвольце, таварыш, я прачытаю.
М і к і т а. «Яко розносіцель», Гэнрых Мотавіч!
С п і ч ы н і. Паложым, не «яко розносіцель», а «яко доносіцель», — чорнае на белым стаіць.
Н а ч а л ь н і к. Ператлумачце дакумэнт.
С п і ч ы н і. «Паказчык гэтага, Шкіцій Зносілов, служыць у Менскім Камісарыяце поліцыі даношчыкам».
М і к і т а. «Разношчыкам», Гэнрых МотавІч!
С п і ч ы н i. He «разношчыкам», а «даношчыкам», — чорнае па беламу стаіць, гражданін Зносілов.
М і к і т а. Вы, мусье профэсар, кепска прачыталі і кепска ператлумачылі.
С п і ч ы н і. Паложым, я ніколі кепска не чытаю і кепска не тлумачу, глядзеце самі, гражданін рэгіст-ратар!
М і к і т а.
С п i ч ы н i. Паложым, пры чым тут мая навука, калі вы самі пераблуталі «до» з «роз'ам». А можа, вы и не пераблуталі?
М i к i т а. Увесь Менск ведае, што я служыў разно-шчыкам, а не даношчыкам.
Н а ч а л ь н і к. Ну, досыць! Пасля разбяром!
М і к і т а.
Н а ч а л ь н і к.
Дама і Спраўнік кланяюцца i аддаюць свае дакументы.
Н а ч а л ь н і к
С п і ч ы н i. У гэтым напісана: «рэвіровы сюдмэго рэвіру мяста Мінска».
Н а ч а л ь н і к. Што гэта знача?
С п р а ў н i к. «Акалодачны надзірацель сёмай часці места Менску», гаспадзін таварыш.
Н а ч а л ь н і к.
Патрульны робіць рэвізіго, знаходзіць у кіійэнях Спраўніка пагоны і падае іх Начальніку.
Н а ч а л ь н і к.
С п р а ў н і к. Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыш: памятка былога вялічча.
Н а ч а л ь н і к.
С п і ч ы н i.
Н а ч а л ь н і к. Шпацэрзон… Шпацэрзон… Ну, усе роўна, — пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісці са мной.
М і к і т а. Оей! Оей! Што, і мне йсці, мусье таварыш?
Н а ч а л ь н і к. А вы думалі як?
М і к і т а. Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім што іншае аба мне сказана. Зірнеце ў гэтыя паперы, ваша таварыскасць. Як прачытаеце, то ўсё роўна не заберыцё мяне, меджду протчым.
Н а ч а л ь н і к. Усё роўна не магу йначай. Гэтыя пісталеты, награбленая гарэлка, патака, цяганне чужых рэчаў, служба даношчыкам, усё гэта таксама для нас добрыя паперы, хоць для вас, можа, і дрэнныя паперы.
М і к і т а. Дык пакажэце мне, меджду протчым, ваша чырвонае благородзіе, чэк на мой арышт.
Н а ч а л ь н і к. Чэк атрымаеце, як прыйдзеце на месца. Ідзем! Прашу забіраць «вешчэственныя даказацельства».
М і к і т а. Оей! Оей! Ваша таварыская міласць! Па-кіньце мяне з мамашай. Меджду протчым, пайду пама-гаць вам забіраць Варшаву, толькі не забірайце мяне!
Г а н у л я. Мае паночкі, мае галубочкі! Хаця не змі-кіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце!