Д а м а.
М і к і т а.
Д а м а. А далей?
М і к і т а. А далей таксама хацелі тое-сёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.
Д а м а. Ах, якія ж усё-такі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.
С п р а ў н і к. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.
Г а н у л я. А грошы не адабралі?
M i к і т а. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!
Г а н у л я.
М і к і т а. Але, меджду протчым, мамаша, — гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна І дора-га каштуе.
Г а н у л я.
М і к і т а. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адзін мой знаё-мы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.
Г а н у л я. Гарэлка… пісталеты… зусім не сэзонны тавар у гэты час.
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, пакіньце тэту справу на маю галаву, глядзеце вось лепей, ці не снуе хто няпэўны каля вакон.
Г а н у л я.
М і к і т а.
Г а н у л я. Чагосьці прэцца сюды мамзэль Наста.
М і к і т а. Так бы адразу, меджду протчым, і сказалі, а то толькі пужаеце…
З'ява VI
Н а с т а.
М і к і т а. Што вы кажаце, мамзэль Наста: трэсці?
Г а н у л я. Во няшчасце на нашу хату.
М і к і т а і Г а н у л я.
Н а с т а. Вывешвайце хутчэй праз вакно чырвоны сцяг. У падобных несамавітых сытуацыях такое вывешванне часам памагае. Хутчэй вывешвайце! А я пабягу. Мушу яшчэ дапасці там-сям — у пэўныя крыніцы.
З'ява VII
Г а н у л я.
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, не круцецеся без толку па хаце, а лепей глядзеце ў вакно, ці не йдуць ужо.
Г а н у л я
М і к і т а
Г а н у л я. Ідуць, ідуць! Не! Міма прайшлі.
М і к і т а. Папрабуйце праз другое вакно, меджду протчым, мамаша.
Г а н у л я
М і к і т а. Можа, йзноў міма, меджду протчым.
Г а н у л я. Не, здаецца. Пачакай.
М і к і т а. Вось неспадзяваная неспадзеўка! Оей! Оей! Меджду протчым, мамаша, не ламеце рук, а бярэцеся хутчэй за работу. Адварачывайце назад абразы, а я пакупкі буду парадкаваць.
М і к і т а. Оёй! Оёй! Ужо ломяцца. Меджду протчым, мадам-сіньёра і вашародзіе, сядзеце або стойце спакойна: вы мае госці і вам волас з галавы не спадзе.