Читаем У дрымучых лясах полностью

Раніцой конніца натрапіла на зямлянку Ціхана. Ціхан і Шлёмка бараніліся і загінулі, забіўшы трох салдат. Два ціханаўскія малайцы былі паранены. Іх у кайданах пагналі ў Менск.

Ніяк не натрапілі б на зямлянку Ціхана, каб не мяшок серабра. Хітры Зорах, палажыўшы мяшок на спіну каня, непрыкметна пракалоў сцізорыкам дзірку ў мяшку. Пры ўцёках ад пагоні Ціхан не чуў, як пакрысе сыпаліся з мяшка грыўні і залатоўкі.

Па гэтай срэбранай сцежцы афіцэр, як развіднелася, павёў сваю конніцу ў ціханаўскую зямлянку. Усе сяляне ваколіцы хадзілі назаўтра ў лес збіраць грошы.

У тую ж раніцу Зорах забраў сям'ю і лепшыя хатнія рэчы на камісіянерскія фуры і паехаў у Менск. Карчма пуставала доўгі час.

Астаўшыяся ў жывых ціханаўскія малайцы знайшлі Зораха ў Менску. Адзін з іх дастаў з халявы бліскучы нож.

Зорах атрымаў за здраду.

Майстры

Больш за ўсё я любіў дзедаву кузню. Дзед, сінявокі, з доўгай рыжай барадой, у чорнай аксамітнай ярмолцы ды ў акулярах, прымацаваных ніткамі замест аглабелек, здаваўся мне чарадзеем. На яго горне пад попелам у вуголлях жыў вечны агонь. Даволі было толькі пару разоў памахаць кіем кавальскіх мяхоў, каб з-пад попелу вырывалася некалькі сінява-залатых агнёвых саламандраў. На палічках ляжала шмат разнастайных інструментаў: малаткі рознай велічыні і формы, друшлякі, свярдзёлкі, розных выглядаў абцугі, лудзільнікі, долаты, рашпілі, напільнікі, цыркулі, ножніцы, лінейкі, трыкутнікі.

Ён браў вялізныя лісты медзі, рысаваў па іх розныя геаметрычныя фігуры і вырэзваў моцнымі ножніцамі. Я назіраў за тым, як ён зварваў медзь бронзай і рознымі кіслотамі, як ён на кавалдах і кавадзелках кругліў пасудзіну, пастукваў па ёй далікатнымі дубовымі малаткамі, як ён устаўляў донцы, як ён замыславатымі тоненькімі інструментамі выбіваў на медзі разнастайныя ўзоры — круглячкі, пункцікі, лісточкі, ромбы, ланцужкі. Я глядзеў, як ён варыў кісель з волава і цынку, а потым адліваў у форму на пернічкі. Гэтымі пернічкамі ён лудзіў пасуду. Пасуда блішчэла ўнутры, як серабро. Рознымі мазямі, парашкамі, скурай ён наводзіў яркі глянц зверху. Пасуда блішчэла золатам. У яе можна было глядзець, нібы ў люстэрка. На сонцы яна адкідвала дзівосныя снапы праменняў. Ён рабіў усё гэта з замілаваннем мастака. Ён працаваў не спяшаючыся. Ён сам любаваўся працэсам работы і мала зарабляў. Бабуля на яго за гэта крыўдзілася. Да мяне дзед часта зварочваўся з такімі словамі:

— Эх ты, дуда! Як падрасцеш — навучу… Гэта ж вялікая хохма (мудрасць) рабіць глякі, конаўкі, каструлі, кварты, кватэркі, гарнцы. Трэба ведаць матэматыку, каб трапіць у патрэбны памер. Вось як, дуда мая!

У кузню к дзеду заходзілі розныя людзі пагутарыць і панюхаць тытуну. З наведвальнікаў памятаю трох — рыбака Лук'янскага, бондара Данілу і паляўнічага Вышамірскага.

Рыбак Лук'янскі прыносіў у кожную пятніцу рыбу на шабас і лічыўся ў нас сваім чалавекам. Ён дзівіўся на дзедаў спрыт тварыць прыгожую медную пасуду. Нават вучыцца гэтаму рамяству ўздумаў. Дзед згадзіўся было вучыць Лук'янскага, але нічога з гэтага не выйшла. Дзед гладзіў бараду і казаў:

— Позна, дуда, вучыцца пачынаеш. Я з маленства гэтым займаюся. А табе, Пранук, колькі год?

— Сорак год і тры месяцы.

Дзед засмяяўся.

— Вось каб табе было дзесяць год і тры месяцы! Ужо лепш рыбу лаві да канца жыцця. А то рыбацтва забудзеш і меднікам не зробішся. Памрэш, дуда, прыйдзеш на той свет і захочаш у рай. А ў цябе запытаецца святы Абраам…

— Не Абраам, а Пётра… — папраўляе дзеда Пранук.

— Можа, і Пётра, — згаджаецца дзед. — А святы Пётра ў цябе запытаецца: «Ты што за чалавек?» — «Меднік», — скажаш. «Калі навучыўся?» — «У сорак год і тры месяцы вучыцца пачаў», — скажаш. «Які з цябе меднік?! — здзівіцца святы Абраам, гэта значыць святы Пётра. — Нам майстры патрэбны, а не партачы». Пацярэбіш патыліцу, дуда, і пойдзеш у пекла. «Хто ты?» — запытаецца ў цябе старшы чорт Сотан. «Рыбак!» — скажаш. «Усё жыццё рыбу лавіў?» — «Не! — скажаш, — толькі да сарака год і трох месяцаў». — «А цяпер табе колькі?» — «Восемдзесят год і тры месяцы», — скажаш.

Лук'янскі яго папраўляе:

— Сто год і тры месяцы, — скажу.

— Добра, — згаджаецца дзед. — «Сто год і тры месяцы», — скажаш. А старшы чорт Сотан зазлуецца: «Дык ты ж за апошнія шэсцьдзесят год забыў сваё рыбацтва. Мы такіх рыбакоў не прымаем!»

Дзед засмяяўся:

— Будзеш ты хадзіць сто, а мо і тысячу год ад рая да пекла, ад пекла да рая, і нідзе табе прытулку не дадуць. У адным месцы будзеш недапечаным меднікам, у другім — перапечаным рыбаком. Ты ўжо лепш займіся сваім рыбацтвам. А за рыбу я табе буду медную пасуду даваць. Так пастаўлен ужо свет: адзін тое робіць, другі — сёе. На, дуда, тытуну панюхай! Ад гэтага мазгі яснеюць…

Бондар Даніла з суседняй вёскі заўсёды спыняўся па дарозе ў дзедавай кузні. Ён быў адных год з дзедам. Галіўся кавалкам касы, — як ён сам гаварыў, — і твар яго быў заўсёды парэзаны.

Лыжкі, цэбры, вёдры і начоўкі Данілы славіліся на ўсю ваколіцу. Ён быў не меншым майстрам за майго дзеда. Абодва яны шчыра шанавалі адзін аднаго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное