Читаем У дрымучых лясах полностью

Неяк раз зімою Даніла вёз на саначках вялізны цэбар і спыніўся ля дзедавай кузні панюхаць тытуну.

— Дзень добры, Лэйзарка!

— Добры дзень, Данілка!

Дзед задзівіўся на цэбар:

— Ай-яй-яй, які беленькі — сыр, ды і годзе. А гладкі які — любата! А лёгкасць, а зграбнасць…

Дзед пастукаў па цэбры драўляным малатком.

— Звініць…

Дзед пацягнуў носам.

— А як добра пахне…

Дзед задумаўся на хвіліну.

— Мне б на пасхальныя буракі…

— Дык вазьмі, Лэйзарка.

— Колькі?

Даніла махнуў рукой.

— Эт!

— Што «эт»?

— Нічога не трэба плаціць.

— Як гэта?!

— А так…

Дзед зняў з паліцы медны гаршчок, пашараваў да блеску анучай і паставіў перад бондарам.

— Як залаты! — залюбаваўся Даніла.

— Падабаецца?

— Ага…

— Гэта табе, Данілка.

Бондар заартачыўся:

— Барані Божа! Ён жа даражэй каштуе за цэбар…

— Я табе так даю, а не за цэбар. А шчырасць твайго сэрца, Данілка, з якой ты мне падарыў цэбар, не купіш ні за якое золата. А мой гаршчок — глупства…

— У цябе, Лэйзарка, сапраўды залатое сэрца.

Старыя расчуліліся, нюхалі з табакеркі і чхалі, чхалі.

Мядзведзі Вышамірскага

Вышамірскі быў намнога старэйшы за майго дзеда. Ён быў каморнікам. Яго хутарок стаяў на другім канцы мястэчка. Хата яго была пабудавана на гарадскі лад — высокая, з вялікімі вокнамі, з галубятняй у выглядзе прыгожай вежы, з верандай, аплеценай жывым хмелем. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі. У сенцах жыла прывязаная на ланцужку лісіца. Была ў яго доўгая палоска зямлі, агароджаная навакол высокім частаколам. Ён жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі.

На сваім невялікім кавалку зямлі Вышамірскі вёў культурную гаспадарку. У яго быў добра агледжаны, чысценькі садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Былі пракапаны канаўкі для стоку вады, бо яго палоска зямлі знаходзілася ў нізіне ля возера. Над канаўкамі былі пароблены высокія прыгожыя масткі. У цэнтры яго зямлі стаяла альтанка з круглымі каляровымі акенцамі. Уся яго зямля была абсаджана ліпамі. На некаторых з іх гняздзіліся буслы. Дзесяткамі год гэты своеасаблівы аматар хараства не пакладаючы рук працаваў на сваім кавалачку зямлі, які ператварыў у надзвычайна прыгожы куток.

Мне, малому хлопчыку, здавалася, што гэта рай. Голубы Вышамірскага ляталі над мястэчкам. У сіняве неба яны здаваліся снежнымі. Яго буслы ўляталі на паляванне на балота, а нанач вярталіся ў свае гнёзды на ліпах.

Любімым заняткам Вышамірскага было паляванне. У маёй памяці ён ужо быў слабы, непрацаздольны. Гаспадаркай пад яго доглядам займаліся дочкі.

За Вышамірскім бегаў яго вечны сябар — стары пёс Лютня. Абодва яны дажывалі свой век. Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны, якімі ён дзяліўся з людзьмі ўсяе ваколіцы. Яго лічылі за манюку, бо ён апавядаў такія дзівосныя гісторыі з свайго паляўнічага жыцця, якім, сапраўды, цяжка было верыць.

Невысокага росту, худы, з чыста выгаленым тварам, ён хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданнямі. Улетку ён насіў белую палатняную вопратку і такі ж капялюш. Зімою ён быў апрануты ў футру. На галаве — цёплая шапка.

Калі-нікалі Вышамірскі прыносіў дзеду ў кузню мёд і яблыкі. Дзед кідаў работу, запрашаў Вышамірскага ў хату і частаваў чаем.

Вышамірскі апавядаў розныя прыгоды са свайго паляўнічага жыцця, галоўным чынам пра паляванне на мядзведзяў. Такіх апавяданняў у яго было шмат.

Аднаго разу ён сустрэўся з мядзведзем адзін на адзін, лоб у лоб. Мядзведзь выхапіў з яго рук стрэльбу, зламаў яе папалам і кінуў. Абхапіў Вышамірскага лапамі ды хацеў задушыць. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. На хвіліну мядзведзь выпусціў Вышамірскага з лап і пачаў скідваць з сябе Лютню. Вышамірскі выхапіў нож, каб зарэзаць мядзведзя, але мядзведзь зноў наваліўся на яго, кінуў на зямлю, а Лютня скок на мядзведзя.

Выпадкова натрапіў на іх другі паляўнічы. Ён папаў куляй у самае вуха мядзведзя. Аднак мядзведзь паспеў моцна пакалечыць і Вышамірскага і Лютню.

Вышамірскі расшпільваўся і паказваў на грудзях і спіне страшныя глыбокія рубцы — сляды кіпцюроў і зубоў звера.

Ён і другі раз раптоўна трапіў на мядзведзя. І Вышамірскі і Мішка аслупянелі ад такой нечаканай сустрэчы. Вышамірскі выхапіў табакерку і сыпнуў нюхальным тытуном Мішку ў вочы. Мядзведзь на хвіліну аслеп, зажмурыў вочы, зароў, завыў, хацеў кінуцца на Вышамірскага. Вышамірскі адскочыў за дрэва. Мядзведзь з усяго імпэту стукнуўся лабацінай аб хвою і паваліўся. Вышамірскі стрэльнуў у яго пару разоў і прыкончыў.

У трэці раз ён папаў на спячага мядзведзя. Разлёгся валасаты пан Міхайла на імху, як на пярыне, бахматыя лапы пад галаву падлажыў і соладка храпе, як той касец пасля працы. А на тое ліха Вышамірскі пакінуў стрэльбу ў хаце палясоўшчыка. Упершыню ў жыцці такое глупства зрабіў. Хто ж гэта мог падумаць, што за паўвярсты ад лесніковай хаты касалапыя паны Міхайлы адпачываюць пасля полудня?!

Стаіць Вышамірскі ля калматага асэсара і думае:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное