Кухар хваліць пліту, а сам зондэрфюрэр — грубку з белай кафлі. Вось і цяпер ён ледзь не заахкаў на ўспамін аб яе гладкай цеплыні.
— Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не будзе спалены. Спытайце, ён хоча жыць?
— Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, будзеце жыць. І ён пытаецца, ці вы гэтага хочаце? Пячнік толькі паварушыў бяскроўнымі губамі.
– І скажыце яму… Спытайцеся, хто ў яго там ёсць.
— Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто ў вас там ёсць? Там — у адрыне?
3 вуснаў у чалавека сарваліся словы:
— Там… мая… баба…
— Ен кажа, што там яго жонка.
— Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ён можа ўзяць яе.
— Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау… што жонку сваю вы можаце забраць.
Бяскроўныя губы ў сівеючай шчэці заварушыліся зноў:
— У мяне там і дачка… з малымі дзет… камі…
— Ен кажа, што там у яго ёсць дачка са сваімі дзецьмі.
— О! Мэншэнскінд! Можа, у яго яшчэ хто-небудзь ёсць?
— Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць нездавальненне. Ён пытаецца, хто ў вас там ёсць яшчэ?
— Скажы яму, што ў мяне там суседз і… А ты скажы, што яны сваякі…
— Ён кажа, што ў яго там многа сваякоў. А таксама суседзі.
— Суседзі?! Эс і ст обэр этвас цу ляхен![4]
Можа, ён хоча, каб я аддаў яму ўсю гэтую банду? Спытайцеся ў яго апошні раз: чаго ён хоча, вар'ят?— Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.
Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, пячні к узняў галаву:
— А ён што думаў? І ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня — гэты твой гаспадар? Або ты, можа?. Цьфу!..
Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым няпэўным крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.
Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарваў з правай рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет і прыцэліўся…
У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.
Але пячні к упаў.
Ен яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз плот, пад ногі збою аднавяскоўцаў.
Тады вароты назаўсёды зачыніліся.
І ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.
(Я. Брыль)
1. Спишите, подчеркните союзы, с помощью которых прнсоединяются сравнительные обороты.