Дзень скончыўся не так, як зачаўся. (Я. Колас)
Ноч такая цёмная, як сажа. (П. Пестрак) Буран, як ашалелы, вые. (М. Танк) Паўстануць сосны старчмака, гудуць, што ў буралом. (П. Броука) Голас звініць так, што ручаёк. (І. Шамякін) Ільны такія белыя — што лебядзіны пух. (М. Калачынскі) Дачка заў сёды бліжэй да матчынага сэрца, чым сын. (А. Чарнышэвіч) У Надзі былі ўсе падставы не з'яўляцца там, дзе яе асобай маглі цікавіцца больш, чым на гэтай глухой станцыі. (М. Лынькоу) Барабаншчык узвышаўся над усімі, нібы капітан карабля. (І Шамякін) Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца. (Я. Колас) Пачакаўшы трохі, нібыта для маскі роўкі, госць нешта запісвае. (Я. Брыль) Над тундрай зара зіхаціць залатая, нібыта калыска палярнага дня. (А. Александровіч) Бы на краёчку горнай стромы, трапечуць сэрцы юнакоў над кнігаи. (А. Вялюгін) Вароны ў высі крык заўзяты ўзнялі, бы клянуць сябе. (Я. Купала) Полымя, бы знячэўку, шуганула ўверх. (М. Лынькоу) Як бы прыглядаючыся, ён спыніўся пасярод вуліцы. (Я. Колас) Адтуль, недзе з-за ўзгорку, даносіліся невыразныя, як бы прыдушаныя, гукі. (К. Крапіва) Звініць яе голас, быццам ветрык гарэзлівы. (М. Танк) Хлопчык моцна засмяяўся, быццам успомніў штосьці смешнае. (Р. Мурашка) Такой часінай дня густая, быццам пара, стаіць гарачыня. (П. Глебка) Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі, скрозь іх валокны глядзяць. (Я. Колас) Як быццам спуджаны, маўчыць сасняк. (М. Машара) Фурманка, як быццам мурашка, паволі выпаўзала з далёкага лесу (К Чорны)2. Определите, в каких случаях употреблены сравнительные обороты, а в каких фразеологические выражения. Предложения с фразеологизмами выпишите.
Яхі ма як бы па галаве абухам стукнула. (Я. Колас)
Ён паў над жоўтымі пяскамі, як быццам задрамаў (П. Броука) Прачытала я гэта — і мяне як агнём апякло… (В. Палтаран) Як мыла з'еўшы, ён паклыбаў далей (К. Чорны) Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. (Я. Колас) Учора да вечара я памагаў. Помачы ад мяне, ад калекі няшчаснага, як ад казла малака (Я. Брыль) Цяпер ён стараўся трымацца са мною як таварыш. (М. Гарэцкі) Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго. (К. Чорны) Як па старонках кніг, па гонях чытаю літары слядоў. (П. Глебка) Аднаму баязліўцудавялося ісці ноччу цераз лес, у небаракі аж зубы ляскалі і сам ён калаціўся як асіна. (К. Крапіва) Усе сцягнуліся бліжэй адзін да аднаго, людзей нібы пабольшала, але што ж, калі без патронаў як без рук… (М. Гарэцкі) Вецер, убраўшыся ў сілы, лесам, як вехцем, трасе. (Я. Купала) Далёка-далёка, як з-пад зямлі, даносіўся сабачы брэх. (Я. Колас) Жука і Барадатыча як вадой змыла — уцяклі ў кусты ад пчол. (М. Лынькоу) А што было, тым часам, рабіць, калі ў се маўчалі як вады ў рот набраўшы? (І. Мележ) Вы не ведаеце яго. Ён жа такі — хворы не хворы, а цягне як вол. (А. Макаёнак) Я гляджу на акардэон, як на штосьці жывое. (М. Ракітны) Меднастволы, як выліты, высіцца бор. (П. Панчанка) А што ён працаўнік, і гэтакі й такі, дык ясна тут як двойчы два: вы з ім, здаецца ж, сваякі — жывёлы з аднаго хлява. (К. Крапіва) Згушчаліся хмары, аблажыла ўсё неба, стала цёмна, як у калодзежы, загрукацеў гром, бліснула маланка, і як з вядра лінуў дождж. (І. Гурскі) Трэба яна мне як леташні снег!.. (І. Мележ) А што вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпехаецеся як Марка па пекле ці як мухі ў смале і больш нічога. СЯ. Купала)3. Определите, в каких предложениях слова, присоединяемые союзами бы, нібы, нібыта, што, як, як би, як быццам,
входят в состав сказуемого, а в каких являются сравнительными оборотами.У вёсцы стала ціха і панура, як у магіле. (М. Лынькоў)
Ноч была нібы казка. (К. Чорны) Па пустой, нібы ахутанай імглою, вуліцы з пагашанымі фарамі праі мчала аўтамашына. (У. Карпаў) Уся сцяна нібыта шкляная. (Т. Хадкевіч) Лёд, бы камень самацветны, блішчыць праменнаю ігрой. (А. Звонак) Дзяўчына — бы ягадка тая. (М. Танк) Хата ў іх цяпер што клуб той. (7. Шамякін) Вадзіцель глядзіць так, што вар'ят. (А. Мележ) Дрэвы як быццам зацвілі залацістымі кветкамі. (У. Шахавец) Яна як быццам іграла пальцамі, вырываючы свірэпку, выкалупваючы з зямлі карэнні асоту і пырніку. (Т. Хадкевіч) Само балота як бы замерла ў сваёй адвечнай зацятасці. (Я. Колас) На ўроках мы займаліся чым папала. (Я. Скрыган) Заў вагі накіроўваліся больш на самога Мікуця, чым на яго прамову. (К. Чорны) Гэта ён скарэй падумаў, чымся выгаварыў. (3. Бядуля)4.
Прочитайте, обращая внимание на знаки препинания при сравнительных оборотах.