Кіт-кіт-кіт…
(А)псік!
(А) ката!
(А)вус!
Курица
Ціп-ціп-ціп…
Ціў-ціў-ціў…
Пыль(-і) — пыль (-і) — пыль(-і)…
Пыр-пыр-пыр…
Цы-кы-цыкы…
Кур-кур-кур…
(А)кыш!
(А)кшыйі!
(А)шыші
Утка
Вуць-вуць-вуць…
(А)вуць!
Гусь
Це-це-цс…
Цэга-цэга-цэга… (А)вуць!
Гусь
Це-це-цс…
Цэга-цэга-цэга…
Гусь-гусь…
Гуль-гуль-гуль…
Гыль-гыль-гыль…
Зю-зю-зю…
Зюль-зюль-зюль…
Вуль-вуль-вуль…
(А)гыль(-я)!
Азюль(-я)!
ТЕКСТ
Граматыка лесу
Шумлівы лес –
Падручнік роднай мовы.
Тут дрэвы,
Як назоўнікі,
Стаяць,
А птушкі утвараюць дзеясловы –
Пяюць і свішчуць,
Звоняць і крычаць.
Прыметнікамі бор здалёк прыметны –
Зеленачубы,
Стройны,
Залаты.
Сустрэне гай займеннікам прыветным:
Нібы з сябрамі, 3 намі ён на «ты».
Зязюля раніцай лічэбнік вучыць —
Плыве наўсцяж стараннае «куку».
Цвіце багун.
Цвіце чабор гаючы. Вісяць,
Што коскі, Шышкі пры суку.
Грыбы, нібы часціцы і прыслоўі,
Хаваюцца
Сярод імхоў і траў.
У верасным,
Сунічным палясоўі
Я ласкавыя словы напаткаў.
Звіні ж вякамі,
Мова,
Па-над краем –
У жніўны дзень,
На лузе,
Пры сасне!
Жыццё не адмаўляе,
А сцвярджае
Адмоўная часціца мовы — «не».
Не знішчым іх,
Не спляжым,
Не загубім –
Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.
1 родны край і мову не разлюбім –
У кожным сэрцы гэты дзеяслоў!
(В. Гардзей)
Лексический комментарий к тексту
падручнік —
учебникназоўшк —
имя существительноеутвараць —
образовывать, производитьдзеяслоў—
глаголпрыметнік —
имя прилагательноезайменнік —
местоимениепрыветны —
приветливыйнібы —
как будто, будтосябры —
друзьязязюля —
кукушкалічэбнік —
имя числительноенаўсцяж —
вдольстаранны —
старательныйбагун —
багульникчабор —
чебрецгаючы —
целебныйкоска —
запятаяпрыслоўе —
наречиехавацца —
прятатьсяверасны —
вересковыйсунічны —
земляничныйпалясоўе —
лесные местанапаткаць —
встретитьадмаўляць —
отрицатьсцвярджаць —
утверждатьадмоўны —
отрицательныйзнішчыць —
уничтожитьспляжыць —
затоптатьУпражнения
1. Дополните сложносочиненные предложения союзами (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений).
1. На гары шуміць хваіна, … ў даліне вербалоз. (П. Трус) 2.
То мароз марозіць, … золіць слата. (Я. Купала) 3. Кавадла звінела, … молат звінеў. (Я. Купала) 4. Ёй нічога не хацелася рабіць, … работа падала з яе рук. (Я. Колас) 5. Мінулася грозная бура, … мора дасюль яшчэ б'ецца. (М. Багдановіч) 6. Там толькі дзікая птушка зможа праляцець, … лесавая звярушка з купіны на купіну пераскочыць. (М. Лынькоу) 7. Пакланіся кусту, … ён табе дасць хлеба лусту. (Прымаўка) 8. На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам, … ў хаце пахне грэчкай чысты мёд. (С. Грахоўскі) 9. Цяклі дзянькі, … йшлі нядзелі, … час тут вольны хлопцы мелі. (Я. Колас) 10. Гара тут крута абрывалася, … абрыў пераходзіў у пакаты спуск. (Т. Хадкевіч) 11. Заскрыпела фортка, … стала ціха. (Э. Самуйлёнак) 12. У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, … ізноў наладзілася надвор'е. (Я. Колас) 13. Значыць, працу напішу я, … яна будзе лічыцца вашай? (К Крапіва) 14. Навокал было цёмна, … паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. (П. Броука) 15. Селі яны на прызбе, хочуць закурыць, … агню няма ні ў кога. (М. Зарэцкі) 16. Думаў схадзіць да пісара, … адгаварыла жонка. (Я. Колас) 17. На заводзе даўно ўжо гудкі прагудзелі, … — бацькі няма. (А. Александровіч) 18. Можа, нават яны плачуць, … слёзак іх не бачаць. (Я. Колас) 19. Усё знікае, праходзіць, як дым, светлы … след будзе вечна жывым. (М. Багдановіч) 20. Гэтай сувязі ён стараўся не губляць, … ён яшчэ болей замацаваў яе. (Я. Колас) 21. Абавязкова пачнецца вайна, … быць не можа. (3. Бядуля) 22. Людзей не знаў лес гэты хмурны, зайздросна сцежкі свае крыў, … сваім дном Дн'eпра бурныз вясны да восені ўдаль плыў. (Я. Купала) 23. Заводаў зменшыцца — … пачнецца болей беспрацоўе. (А. Александровіч) 24. У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, … вакол вялікая патрэба ў людзях. (Ц. Гартны) 25. Мы праехалі ці мала станцый, … адну мы прыстань праплылі?! (А. Звонак) 26. Або свет пачуе, … душа трэсне. (Цётка) 27. Уцякай хутчэй, дзеўка, … забяруць на панскі баль. (3. Бядуля)