Читаем Учебник белорусского языка полностью

— Ну, успомні там, святы Юр'я, чым мне займацца?

— Добра, спытаюся!

— Забудзеш, святы Юр'я?

— Не, не, спытаюся!

— Не забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!

— А як жа я паеду?

Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр'я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр'я распрасіў у Бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:

— А дзе твая страмяна?

— А, госпадзі, Несцерка атабраў,— мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?

— А няхай круціць ды матае і душу п ітае! Юр'я і паехаў. Пад'ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:

— А што, святы Юр'я, што табе Бог казаў?

— А во што Бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу п ітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу, залатую!

— А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай мне яе назад! Во мая страмяна, ля сядла!..

Што той Юр'я набраўся з Несцеркам, але-такі мусіў заплаціць за лазовую страмяну.

Той Несцерка пабег у хату:

— Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мне-ткі не напрасна бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!

Пражыў тое, што заплаціў яму Юр'я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:

— Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?

Кучар зайшоў у хату і спрашвае:

— Што, ты сёдлы дзелаеш?

— Дзелаю, — кажа Несцерка, — ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, залатыя!

Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублё ў і з гары-грошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.

— Дзе сядло?

— Якое сядло, паночак?

— Ды тое, што я табе даваў грошы. Несцерка толькі ксціцца:

— А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесці.

Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:

— Адзявайся, пойдзем на суд! А Несцерка кажа:

— А што, ці я босы пайду?

— Ах д'яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!

— А што, ці я голы пайду?

— А нех ці, пане, д'яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!

Кучар прынёс хутру, Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:

— А што я, ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!

— А нех ці д'яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня!

Сеў той Несцерка, і паехалі на суд. Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.

— Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?

— Ды я ж яму не вінаваті Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць што-небудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!

Пан той кажа:

— Дурань ты' Дык гэта ж мае боты'

— Ну во, бачыце' Ен во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго' Пан зноў

— Ах, каб цябе д'яблы, пане! Гэта ж мая хутра!

— Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі ен ужо кажа, што і конь яго!

Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану

— Не, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсе твае:і хутра, і боты, і конь, і грошы!

І нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаў у двор. Засталіся яму і конь, і боты, і грошы 1 цяпер ен жыве з тых грошай.

Лексический комментарий к тексту

Несцерка — ласк от Несцер герой белорусских народных сказок

Юр’я—разг. от Юрый, под влиянием названия праздника Юр'е

у заставу — в заклад

страмяна — диалектная форма, лит. стрэмя (ср р)

дажыдае—диалектная форма лит. ч акае

надабнасці — диалектная форма лит. п атрэбы

атабраў — диалектная форма лит. адабраў

але ткі — разг от але такі

напрасна — диалектная форма, лит. д арма

спрашвае — диалектная форма лит. п ытае

дзелаеш — диалектная форма лит. р обіш

з гары грошы — деньги сразу

ксціцца — диалектная форма лит. х рысціцца

А нех ці, пане д'яблы цэплі! — А няхай цябе, пане, д'яблы возьмуць! — Пусть тебя, пан, черти возьмут!

хутра — диал., лит. футра — шуба

во — лит. вось — вот

маніць — врать, лгать

Упражнения

1. Выпишите сначала предложения в которых именная часть составного сказуемого стоит в именительном, затем в творительном падеже

Перейти на страницу:

Похожие книги

История лингвистических учений. Учебное пособие
История лингвистических учений. Учебное пособие

Книга представляет собой учебное пособие по курсу «История лингвистических учений», входящему в учебную программу филологических факультетов университетов. В ней рассказывается о возникновении знаний о языке у различных народов, о складывании и развитии основных лингвистических традиций: античной и средневековой европейской, индийской, китайской, арабской, японской. Описано превращение европейской традиции в науку о языке, накопление знаний и формирование научных методов в XVI-ХVIII веках. Рассмотрены основные школы и направления языкознания XIX–XX веков, развитие лингвистических исследований в странах Европы, США, Японии и нашей стране.Пособие рассчитано на студентов-филологов, но предназначено также для всех читателей, интересующихся тем, как люди в различные эпохи познавали язык.

Владимир Михайлович Алпатов

Языкознание, иностранные языки / Языкознание / Образование и наука