Читаем Усміхнуўся месяц ясны полностью

— Што ж, можна сказаць, трапна, думка ёсць. — Паблажліва паляпаў Цімоха па плячы. — Адчуваецца — з падтэкстам радкі. У паэму лягуць? — Мікола паскроб за вухам. Ён ужо ўзяў сябе ў рукі і стараўся гаварыць упэўнена, з падкрэсленай годнасцю. — От 6ачыш, у цябе паэма, як той казаў, нараджаецца, а ў мяне ўжо, можна сказаць, гатоаы пачатак ліцэнзіі. Цьфу ты, што гэта я— рэцэнзіі на тваю новую паэму. Калі паэзія таленавітая, ано, каб ты ведаў, і нашаму брату, крытыку, лёгка пераконваць у гэтым чытача.

На Кучаравую гару, у свае ўтульныя дачы, яны вярталіся задумліва маўклівыя. Барок, высокі, мажны, сунуўся, як глыба, уставіўшыся нерухомымі вачамі ў сіні прыцемак. Шчуплы Узвейка, шпарка тэпаючы кяроткімі нагамі побач, раз-пораз паварочваўся да яго, стараўся зазірнуць у твар. Раптам ён цяжка уздыхнуў, з адчаем зноў схапіў Барка за руку:

— Можа ты, Мікола, знайшоў якую новую схованку, а? Дык будзь сябрам — падзяліся сакрэтам.

ПАРАЗУМЕЛІСЯ

У нядзелю раніцай мы з жонкай паспрачаліся. Ну дзе тут сцерпіш? Напярэдадні цвёрда дамовіліся, я намазаў лыжы, падрыхтаваў рукзак, а яна — адбой. Нешта, кажа, паясніцу ламанула, каб горай не было.

— Не прыслухоўвайся вельмі, на свежым паветры адпусціць, — спакойна пачаў я пераконваць яе, а ў самаго тым часам быццам сапраўды нешта ламанула ў сярэдяне. У каторы раз ужо так: прыдумае што-небудзь, і хоць ты вару тады пад яе падлі. — Зноў жа — прыгажосць якая, — працягваў я. — Памятаеш, як у Пушкіна: «Под голубыми небесами…»

— Паслухай, лірык, от прастудзішся альбо скруціш галаву — ці ўспомніш ты тады пра «голубые небеса», — перапыніла яна мяне насмешліва.

— Лежань, — кінуў я ёй сцішана. Схапіў лыжы і бразнуў дзвярамі.

Вярнуўся дадому пад вечар.

— Хараство якое! Снег, Анютка, як дробнымі зорачкамі пасыпан. А паветра — бальзам. I без падзей не абышлося.

— Жонку адну на цэлы дзень пакінуў, а сам дзіцячымі забавамі цешыцца, — абарвала яна маю гяворку.

— Паслухай, Анютка, што далей было. На першым жа кіламетры пакаўзнуўся ў выбоіне і чую — трэсь! Канец лыжы адкалоў.

— Ой і добра! — Жонка задаволена расцягнула напамаджаныя вусны. — Шкада толькі, што не напалам трэснула.

Словы яе ў адно вуха ўляцелі мне, з другога вылецелі.

— Потым з гары мчаўся, ды так рэзнуўся — аж іскры з вачэй пасыпаліся.

— Так табе і трэба, бесталковаму. Можа, паразумнееш.

— Толькі от рукавіцы згубіў, што ты звязала. Ну, ды ладна — такая страта…

— Няхай бы ўжо і новая шапка ў снег звалілася.

Я сеў побач з жонкай на канапе.

— Далей было яшчэ цікавейшае. 3 жанчынай адной пазнаёміўся. 3 гары з’язджалі і сутыкнуліся. Ды так лоўка кульнуліся ў снег! А смех у яе — як званочак.

— Не надаражайся, мяне гэтыя кепікі зусім не кранаюць, — прытворна абыякава адказала жонка.

А я працягваў:

— У наступны выхадны зноў, казала, выйдзе на лыжню. Хоць завея, хоць мароз будзе — ні на што не паглядзіць.

Анюта ўстала з канапы, пайшла на кухню.

Увесь тыдзень яна потым пілавала мяне за рукавічкі. У нядзелю, калі я моўчкі пачаў апранаць лыжны касцюм, жонка, таксама моўчкі, прынесла з кладоўкі свае лыжы.

— Што, любая, рукавічкі шукаць збіраешся? — не стрываў я і кальнуў яе.

Яна адказала мне ў тон:

— Не, даражэнькі, пайду пагляджу на тое месца, дзе ў цябе іскры з вачэй пасыпаліся. А заадно і званочак паслухаю…

КАБ СПАЛАСЯ

У магазіне было тлумна. Муж і жонка Падалецкія павольна прасоўваліся ўздоўж прылаўка, прыглядваліся да стракатых статуэтак. Яны збіраліся на імяніны да сваёй прыяцелькі Алы Марцынюк — касіркі швейнага атэлье.

— Можа, вось гэтую модніцу? — Маргарыта Віктараўна паказала на гуллівае, у кароценькае спаднічцы фарфоравае дзяўчо. — Алачцы спадабаецца.

— Што ж, бадай, падыходзіць. Галоўка ў гэтай прыгажуні сучасная, — прафесіянальна зазначыў Аляксей Паўлавіч. — Бач, які дагледжаны стажок!

— Паглянь — і аплікацыя на блузцы, быццам у нашым атэлье зробленая. — У захапленні Маргарыта Віктараўна сагнала з твару напускную велічнасць.

— Бяром модніцу. — Аляксей Паўлавіч заліхвацкі крутнуў тонкі наструнены вус. — Ну і нешта трэба такое арыгінальнае, ведаеш, каб ажно душа затрымцела ад захаплення. Пачакай-пачакай… Латарэйны білет! Пакладзем яго зверху пакунка… Сучасна, модна. Упэўнен, імянінніца наша будзе задаволена.

Раптам зеленаватыя іскрынкі ўмомант патухлі ў яго вачах, позірк заскакаў па сувенірах.

— Ты што? — насцярожылася жонка.

Муж таямніча маўчаў.

— Ты што, Алёша?

— Сёння ў мяне галіўся адзін салідны кліент. Намыльваю я яго, а ён і гаворыць: надоечы па латарэйным білеце «Масквіча» выйграў.

— Праўда? Вось каб Алачцы так пашанцавала! — пляснула далонямі Маргарыта Віктараўна. — Уяўляю, як яна, прыгажуня наша, на поўдзень імчыць, да Чорнага мора. Хай ёй толькі ўсё добра будзе, хай яе кожны аўтаінспектар мінае… — Маргарыта Віктараўна таямніча прыжмурылася. — Зрэшты — не кожны…

Аляксей Паўлавіч не слухаў яе.

— Падайце мне вунь таго выкручастага, — паказаў ён пальцам з вялікім залатым пярсцёнкам на козліка, які выгнуў шыю, наважыўшы бадацца. I да жонкі: — Цана адна.

— Дык то ж, Алёша, за трыццаць капеек — «Масквіч».

Перейти на страницу:

Похожие книги