Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Крыху счакаўшы, ён зазначыў, што нейкая невыразная трывога перадаецца i пасажырам падземнай чыгункi; нядзельныя экскурсанты пачалi чамусьцi раней часу вяртацца з усiх паўднёва-заходнiх ваколiцаў: з Барнса, Уiмблдона, Рычманд-парка, К'ю i iншых; але нiхто не мог нiчога паведамiць, акрамя туманных чутак. Усе пасажыры, што вярталiся з канечнай станцыi, здавалася, былi чымсьцi занепакоены.

Каля пяцi гадзiн вакзальная публiка была вельмi здзiўлена адкрыццём руху памiж Паўднёва-Заходняй i Паўднёва-Усходняй лiнiямi, звычайна закрытага, а таксама паяўленнем воiнскiх эшалонаў i платформаў з цяжкiмi гарматамi. Гэта былi гарматы з Вулвiча i Чатама для абароны Кiнгстана. Народ жартаваў з салдатаў: "Яны вас з'ядуць", "Iдзём утаймоўваць звяроў" - i гэтак далей. Неўзабаве паявiўся атрад палiцэйскiх i пачаў ачышчаць вакзал ад публiкi. Мой брат зноў выйшаў на вулiцу.

Званы клiкалi на вячэру, i калона дзяўчат з Армii выратавання з песнямi iшла па Ватэрлоо-роўд. На мосце натоўп цiкаўных глядзеў на дзiўную бурую пену, якая таксама плыла па цячэннi. Сонца садзiлася, вежы Бiг-Бэна i Палаты Парламента выразна вырысоўвалiся на ясным спакойным небе; яно было залацiстае, з чырванавата-лiловымi палосамi. Гаварылi, што пад мостам праплыло мёртвае цела. Нейкi чалавек, сказаўшы, што ён ваенны з рэзерву, паведамiў майму брату, што заўважыў на захадзе сiгналы гелiёграфа.

На Велiнгстон-стрыт брат убачыў бойкiх газетчыкаў, якiя толькi што выбеглi з Флiт-стрыт з яшчэ сырымi газетамi, спярэшчанымi ашаламляльнымi загалоўкамi.

- Страшэнная катастрофа! - выкрыквалi яны адзiн перад адным на Велiнгстон-стрыт. - Бой пад Уэйбрыджам! Падрабязнае апiсанне! Марсiяне адкiнуты! Лондан у небяспецы!

Брату давялося заплацiць тры пенсы за нумар газеты.

Толькi цяпер ён зразумеў, наколькi страшэнныя i небяспечныя гэтыя пачвары. Ён даведаўся, што гэта не проста кучка маленькiх непаваротлiвых стварэнняў, а разумныя iстоты, якiя кiруюць гiганцкiмi механiзмамi, могуць хутка перамяшчацца i знiшчаць усё жывое на сваiм шляху i супраць iх бездапаможныя самыя дальнабойныя пушкi.

Iх апiсвалi, як "агромнiстыя павукападобныя машыны, амаль у сто футаў вышынёю, здольныя перамяшчацца з хуткасцю экспрэса i выкiдваць iнтэнсiўны цеплавы прамень". Замаскiраваныя батарэi, галоўным чынам з палявых гарматаў, былi ўстаноўлены каля Хорселскай пусткi Ўокiнга па дарозе на Лондан. Былi заўважаны пяць баявых машын, якiя рухалiся к Тэмзе; адна з iх дзякуючы выпадку была знiшчана. Звычайна снарады не дасягалi цэлi, батарэi iмгненна змяталiся цеплавым промнем. Гаварылася таксама пра цяжкiя страты ў войску; але паведамленнi былi падрыхтаваны ў аптымiстычным тоне.

Маўляў, марсiяне ўсё ж адбiтыя; аказалася, i iх можна перамагчы. Яны адступiлi да трохвугольнiка, утворанага трыма ўпаўшымi каля Ўокiнга цылiндрамi. Разведчыкi з гелiёграфамi акружылi iх. Тэрмiнова падвозяцца пушкi з Вiндзора, Портсмута, Олдэршота, Вулвiча i нават з поўначы. Мiж iншым, з Вулвiча дастаўлены дальнабойныя дзевяностапяцiтонныя гарматы. Устаноўлена каля ста шасцiдзесяцi пушак, галоўным чынам для абароны Лондана. Нiколi яшчэ ў Англii з такой хуткасцю i ў такiх маштабах не праводзiлася канцэнтрацыя ваенных сiл. Трэба спадзявацца, што ўсе наступныя цылiндры будуць надалей знiшчацца асобнай звышмагутнай шрапнеллю, якая ўжо падрыхтавана i рассылаецца. Становiшча, гаварылася ў паведамленнi, безумоўна, сур'ёзнае, але насельнiцтва не павiнна паддавацца панiцы. Безумоўна, марсiяне страшэнныя, але ж iх усяго каля дваццацi супраць мiльёнаў людзей.

Улады мелi ўсе падставы лiчыць, прымаючы пад увагу велiчыню цылiндра, што ў кожным з iх не больш чым пяць марсiянаў. Усяго, значыць, iх пятнаццаць. Па крайняй меры, адзiн з iх ужо знiшчаны, можа, i болей. Насельнiцтва своечасова папярэдзяць аб наблiжэннi небяспекi, будуць прыняты спецыяльныя меры для аховы жыхароў паўднёва-заходнiх прадмесцяў. Кончылася ўсё гэта тым, што Лондану паабяцалi бяспеку, выказалi цвёрдую надзею, што ўрад справiцца з усiмi цяжкасцямi.

Гэты тэкст быў надрукаваны буйнымi лiтарамi на яшчэ сырой паперы, без усялякiх каментарыяў. Цiкава было бачыць, распавядаў брат, як увесь астатнi матэрыял быў скарочаны, каб даць месца гэтаму паведамленню.

На Велiнгстон-стрыт нарасхват раскуплялi ружовыя лiсткi экстраннага выпуску, а на Стрэндзе ўжо чулiся выкрыкi цэлай армii газетчыкаў. Публiка саскоквала з омнiбусаў у пагонi за газетай. Паведамленне ўсхвалявала i растрывожыла натоўп. Брат расказваў, што аканiцы магазiна геаграфiчных карт на Стрэндзе былi расчынены i якiйсьцi чалавек у святочным гарнiтуры, у лiмонна-жоўтых пальчатках, паявiўшыся ў вiтрыне, спехам прымацоўваў да шкла карту Сэрэя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика