Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Бо нічога мне за гуму не даў. Я то не пытаў, думаў, ты сам здагадаешся. Паложана ў паляўнічых на першым паляванні аддзякаваць таму, хто нешта паляўнічаму даў. Ну, мо ён порах пазычаў ці стрэльбу… То павінен нешта прынесці… А потым, слухай, Віцька, сарачанё ў цябе вырасце, яно ж ва ўсёй вёсцы куранят падушыць і да цябе прынясе. Уяўляеш, што будзе! А я б у горад яго завёз, там курэй няма. А на канікулах бы прывозіў… Аддасі сарачанё? Ну, сябар ты мне ці не?

— На! — Віцька прыпыніўся, дастаў з-за пазухі птушаня. — Мне не шкада, толькі не забівай. Хай гэтае жыве.

— Хай жыве! — Эдзік схапіў сарачанё, яно устрапянулася і ушчыкнула чорнай дзюбкай скуру рукі. — Кусаешся? Я назаву цябе «Кусака», будзеш у мяне на ланцугу сядзець… А сарок можна гаварыць навучыць, ведаеш, Віцька?

— Брэшаш, — абыякава адказаў Віцька. — Многа ты гаворыш.

— Сам брэшаш! — пакрыўдзіўся Эдзік. — Я навучу…

Птушаня Эдзік нёс у руках, ён ішоў крыху ззаду Віцькі. Сарачанё раптам голасна закрычала. Віцька азірнуўся, птушаня адчайна білася ў руках яго сябра.

— Чаго яно?

— Чорт яго ведае! Ціха ты! — Эдзік моцна пстрыкнуў па галаве птушаняці, тое смешна закруціла галавой, але сціхла. — Гэта яно адчула, што ў лес не вернецца, развітваецца з гняздом. «Кусака», у горадзе жыць будзеш, там цікавей.

— А чым ты яго карміць будзеш?

— Яны ўсёядныя, што ні дай, праглынуць. Чаго яно трапечацца, бы здурэла? — Эдзік перавярнуў сарачаня на спіну і прысвіснуў: — У яго лапа зламана! Здохне.

— Як зламана? Цэлыя былі лапкі… — Віцька пакратаў на самай справе пераламаную проста папалам тоненькую чорную лапку. — Ты зламаў? — спытаў са скрухай у Эдзіка.

— Дурань, навошта мне ламаць? Гэта во як затрапяталася, то паламала…само…

Нейкі час ішлі моўчкі.

— Здохне сарачанё! — як бы з жалем загаварыў Эдзік. — Абавязкова здохне. Гангрэна пойдзе, будзе зажыва гнісці. Мучыцца будзе птушка.

Віцька маўчаў.

— Трэба зжаліцца над жывым, — прадоўжыў Эдзік. — Лепш адразу памерці, чым мучыцца. Ты як лічыш?

— Забівай, я ж табе яго аддаў, — панура адмахнуўся Віцька.

— Ну, калі ты вырашыў забіваць, то я прывяду прысуд у выкананне!

Эдзік апусціў сарачанё на дарогу.

Яно павалілася напачатку набок, але потым устала, на адну здаровую лапку і на кароткі тоненькі стрыжанёк другой. Да гэтага стрыжанька неяк збоку нязграбна чаплялася зламаная другая лапка. Сарачанё задрала галаву, высока ўзнялося, напружынілася, абаперлася на хвост і голасна закрычала.

— О, з жыццём развітваецца. Ну, агонь! — Эдзік прысеў, прыцэліўся і пусціў каменьчык з рагаткі.

Папаў у грудку птушаняці. Тое кульнулася цераз галаву, але з незразумелай упартасцю зноў стала ў тую ж позу — задраўшы галаву, шырока разявіўшы дзюбу. І зноў закрычала — скрыпучым, непрыемным голасам.

Эдзік зноў трапіў у грудку. Зноў сарачанё ўстала, яшчэ шырэй, здаецца, разявіла дзюбу і крычала яшчэ гучней.

— Чаго ты здзекуешся? — павярнуўся да сябра Віцька. — Стрэліў бы раз, а то крычыць птушка…

— Заткнуць глотку! — сам сабе скамандаваў Эдзік, падышоў блізка, нахіліўся і стрэліў.

— О, гадаўка, каменьчык праглынула! Я ж прама ў горла трапіў.

Гэта было праўда, бо сарачанё, крычаўшае амаль безупынна, на момант нібыта папярхнулася, а цяпер толькі ўскрыквала кароткім, асіплым нейкім, прыдушаным крыкам.

— А гэты праглынеш? — Эдзік уклаў у рагатку адзін з вялікіх каменьчыкаў, якія насіў у другой кішэні.

Ён паднёс рагатку амаль да самай разяўленай дзюбы, стрэліў.

Каменьчык прыбіў галаву птушкі да зямлі. Сарачанё забілася, а потым зноў, у які ўжо раз стала на свае знявечаныя лапы, абаперлася на хвост, закінула галаву і разявіла акрываўленую дзюбу.

Цяпер крыку не было чуваць, нешта толькі сіпела ў шырокім птушыным горле.

Віцька глядзеў, як бегаў над сарачанём Эдзік, і жаль да птушкі нараджаў злосць на сябра. Ён адчуваў, што тое, што робіцца цяпер на палявой дарозе, — ужо не паляванне, не нейкі спартыўны азарт, а нешта бесчалавечнае, агіднае і злое. Яго цягнула падысці, падбегчы да Эдзіка, але што рабіць далей — Віцька не ведаў. Сарачанё ўжо немагчыма ўратаваць, яно вось-вось здохне, але і дабіць нейкім адным імгненным, не балючым ударам знявечаную птушку Віцька ужо не змог бы.

— Ах, ты, сволач, паміраць не хочаш! — Эдзік ужо раззлаваўся, зноў заклаў вялікі каменьчык і зноў стрэліў зблізку, ледзь не кранаючыся рагаткай раскрытай чорнай дзюбы.

Нешта хлюпнула ўсярэдзіне птушкі, але яна засталася стаяць.

Ружовая пена запоўніла раскрытую дзюбу, сарачанё вагалася, бы маятнік, з боку на бок, але стаяла, пабліскваючы маленькімі чорнымі вочкамі.

У птушцы адчайна білася жыццё.

Столькі непакорнасці, столькі волі і прагі да жыцця было ў постаці птушаняці, што Віцька як прырос да аднаго месца. У гэты момант ён гатоў быў паклясціся, што сарачанё ўсё-ўсё разумела, што яно было не проста нечым жывым, а разумным жывым і што ў маленькіх чорных вочках гарыць пракляцце ім — забойцам. А яшчэ ў гэтых чорных іскрынках Віцька пабачыў дакор і свой сорам: яны, такія вялікія, дужыя, узброеныя, забівалі ў сотню разоў меншае і слабейшае за іх, зусім яшчэ дзіця, у якога з усяе зброі — толькі дзюба…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика