Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Ну, я табе мазгі зараз выб’ю! Каменныя ў цябе будуць мазгі! — Эдзік высыпаў з кішэні на дарогу каменьчыкі, знайшоў самы вялікі. Уклаў яго ў рагатку.

Камень, пушчаны з усяе сілы расцягнутай гумай, пранізаў рот птушкі і выляцеў з галавы.

Сарачанё ўпала.

— Глядзі, Віцька, без мазгоў, а дрыгае! — Эдзік закладваў яшчэ адзін каменьчык. — Дабіць! Атрымлівай! На! — і чарговы каменьчык упіўся ў невялікае цельца птушкі, выдзіраючы чорна-белыя пярынкі.

Каля яго ног трапяталася, ніяк не хацела паміраць знявечаная, з прастрэленай галавой птушка. Незразумелы інстынкт кіраваў мышцамі крылаў і ног, і цельца трапяталася на пыльнай дарозе, пакідаючы на траве кропелькі чорнай крыві.

Віцька не мог адвесці вачэй убок, хоць яму было ўжо жудасна глядзець на гэтае забойства, і агіда ад мярзоты таго, што адбылося, падступіла камяком да горла — так, што ні крыкнуць, ні ўздыхнуць.

А Эдзік, раззлаваны адчайнай, неверагоднай жывучасцю птушкі, страляў, страляў і страляў:

— На!

— На!

— На!

Ён не бачыў нічога вакол, акрамя гэтага стракатага, здаецца, сто разоў мёртвага цельца.

Віцька глядзеў на сябра, потым дастаў з кішэні каменьчык, заклаў у сваю рагатку. Напружанымі да здранцвення рукамі расцягнуў гуму моцна, так, што далей цягнуць не было куды, прыцэліўся ў стрыжаную патыліцу Эдзіка і стрэліў. Каменьчык, коратка прасвістаўшы ў паветры, пляснуў у галаву сябра. Той, дзіка завыўшы ад болю, упаў ледзь не тварам на забітае ім сарачанё і пакаціўся, падвываючы, па зямлі. І тады Віцька крыкнуў, на ўвесь свет крыкнуў:

— На і табе!

Частка 11

Розныя планы, карты, схемы Віталь маляваў з такой асалодай, як сапраўдны мастак сваё любімае палатно. Як толькі добра пазнаёміўся з компасам, зразумеў, што такое азімут, маштаб, умоўныя знакі, яго ахапіла нейкая гарачка складаць планы ўсяго, што ён бачыў вакол. За два гады ён намаляваў такі план вёскі, што яго план вывесілі ў кабінеце геаграфіі. Віталь ганарыўся не тым, што план намаляваны прыгожа, а тым, што ў гэтым плане было ўсё максімальна па праўдзе: і азімуты вытрыманы, і адлегласці, і кожная дарожка і сцяжынка. А колькі ён з «казой» пахадзіў па вуліцах пад незласлівыя, ды ўсё ж дастаткова крыўдныя насмешкі!

Картаскладаннем Віталь захварэў. Душа яго прагнула працы, і мінулым летам ён вырашыў скласці план калгаса. Бо той, які бачыў у калгаснай канторы, быў няправільны — ужо прафесійнаму воку Віталя не трэба было і лінейку да той схемы прыкладваць.

Але ж «казой» калгас не абмераеш. Выручыў бацькаў мапед — там жа быў спідометр. Цэлы месяц днямі Віталь ездзіў па ўсіх дарогах, потым да позняй ночы чарціў, разлічваў. У розных кутках калгасных палёў з’явіліся яго меткі — паўтарамятровыя жэрдкі, па якіх ён вымяраў дакладную адлегласць па прамой.

У адзін дзень ён так быў захапіўся працай, што аж падскочыў над сваім самаробным планшэтам, калі побач завішчалі па-свінячы тармазы «Уазіка». То быў сам старшыня калгаса Мікалай Рыгоравіч. Ён быў яшчэ зусім малады мужчына, толькі два гады кіраваў калгасам. Дзівіліся з яго вяскоўцы: і таму, што малады, але — разумны, і таму, што ніколі не крычыць і тым больш не мацюкаецца. Але толькі збоку здавалася, што ён мяккі: калі што сказаў — так і будзе. Трох трактарыстаў за п’янку звольніў, як ні прасіліся. Дысцыпліна ў яго — на першым месцы. І яшчэ дзівіліся вяскоўцы: па палях, па фермах гойсае, а заўсёды пры гальштуку, у чыстым, і туфлі блішчаць, быццам бруд да іх не прыстае. Праз тры месяцы ён усіх калгаснікаў па імёнах ведаў, да старэйшых за яго звяртаўся па бацьку. Адчувалася яго павага да людзей і ў словах, і ў справах: як ні цяжка пакуль, а зарплату ў час плаціць…

— Што гэта ты тут робіш? — строга запытаў старшыня, заглядваючы ў планшэт Віталя. — Ты адкуль?

— Ды… свой я, — напалохаўся крыху Віталь. — Вось, з вёскі, Аўдзееў Віталій.

— Антона Аўдзеева, трактарыста, сын? — працягваў распытваць старшыня, усё гледзячы ў паперу, на якую Віталь толькі што праставіў лічбы замераў. — І што робіш? Гэта ты на ўсіх палях жэрдкі наставіў?

— Я план складаю…

— Які план? Захопніцкі? — старшыня ўзняў вочы ўжо на Віталя, і той супакоіўся. У вачах Мікалая Рыгоравіча была ўсмешка.

— Не-е… — Віталь сабраўся, прадоўжыў: — У вас у канторы план няправільны, адлегласці на вока памаляваны… А я дакладны складаю.

— Бачу ўжо, — працягнуў старшыня, зноў схіліўся над планшэтам. — Гэта ў цябе дарога да ўрочышча Жмерань, гэта масток, канава… Як сфатаграфаваў. А што за лічбы?

— Працягласць дарогі, а гэта — працягласць канавы.

— Ого! — па-сапраўднаму здзівіўся старшыня. — А чым мераў?

— Дарога — па спідометры, адлегласць па прамой — вось, вешкамі.

— Ну-ну. І многа ты паездзіў?

— Гэта ўжо апошні квадрат.

— Які квадрат?

— Я калгас на квадраты разбіў. Астатнія часткі ў чарнавым варыянце ўжо гатовыя.

— З усімі дарогамі, канавамі і кіламетражом? — бровы Мікалая Рыгоравіча папаўзлі ўверх, ён недаверліва глянуў на хлопца.

— Ага. Я месяц праездзіў. Вось тут закончу — і буду чыставую маляваць.

— Ну, хлопча, — старшыня перагартаў некалькі лістоў у планшэце. — Што ж ты да мяне адразу не прыйшоў?

— А навошта?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика