Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Ты добра ў чарцяжах разбіраешся… — глядзеў ва ўсе вочы на Сяргея Віталь. — У нашым класе для паловы вучняў тое, што я намаляваў, — піраміды егіпецкія.

— А што тут разбірацца? — шчыра паціснуў плячыма Сяргей. — Усё ж намалявана… Тут матэрыялаў столькі трэба…

— А я паглядзеў, у нас дома таксама дошкі ёсць. Тут дошкі знізу, бутэлькі, дошкі зверху, каркас атрымліваецца, — стаў тлумачыць Віталь.

— Ды не тлумач, я ўсё бачу, — перапыніў Сяргей. — Бутэлек колькі?

— А казаў — дэбіл, — усміхнуўся Віталь. — Бутэлек… Ты закон Архімеда ведаеш?

— Не.

— Зусім?

— Зусім. Я не памятаю нічога.

— Ат, тлумачу. Камень у вадзе заўсёды лягчэйшы, чым на беразе. Чаму? Таму, што вада выпіхвае ўсё, што ў яе трапіць. І выпіхвае ўсё з аднолькавай сілай. Чаму роўна гэта сіла? Яна роўна вазе вады, якая б умясцілася ў такім аб’ёме, як наш апушчаны ў ваду камень. Зразумела?

— Ну, пакуль зразумела.

— О, цяпер бяром цагліну: сапраўдную і такую ж цагліну — з пенапласту. Цагліна важыць пяць кілаграмаў, пенапласт — сто грамаў. Яны займаюць па аб’ёме, ну скажам, адзін літр. Значыць, калі ў такі аб’ём наліць ваду, яна будзе важыць адзін кілаграм. Вось і атрымаецца, што гэтыя цагліны вада будзе выштурхоўваць з сілай у адзін кілаграм. Тады сапраўдная цагліна ў вадзе будзе важыць… колькі?

— Чатыры кілаграмы, — упэўнена адказаў Сяргей.

— Точна. А пенапласт?

Сяргей задумаўся.

— Ага! — Віталь засмяяўся, але не зласліва, больш падбадзёрваючы. — Ад 100 грамаў не адняць пяць кілаграмаў! Тады адымаем ад пяці сто, але будзем ставіць знак мінус — значыць пенапласт важыць мінус чатыры дзевяцьсот. І тады мінус у любым выпадку будзе азначаць, што наша цагліна будзе плаваць на паверхні. І будзе ўтрымліваць на сабе груз у чатыры кілаграмы дзевяцьсот грамаў і не тануць. Зразумеў?

— Ага, — Сяргей кіўнуў. — Цікава.

— Во, і я кажу — цікава. Цяпер лічым: ты — 50, я — 50, дзеду даём — 70, Нэле — 30 — атрымаем 200 кг. Значыць, нам трэба столькі бутэлек, каб у іх умясцілася больш за 200 кг вады.

— А сам плыт з дошак? Ён жа таксама не тоне.

— Ну, плыт мы лічыць не будзем. Чым больш, тым лепей — устойлівасці больш. Так, у нас яшчэ будзе які груз, ежа і гэтак далей. Карацей, 200 кг, а ў бутэльцы 1,5 літра. Дзелім — атрымліваем?..

— Не ўмею, — адвёў Сяргей вочы ўбок.

— Так, трэба з табой пазаймацца, — заявіў безапеляцыйна Віталь. — 10 бутэлек — 15 літраў, 100–150, яшчэ 10 і 10, і 10 — 195 усяго. Ну?

— Не хапае пяць.

— Во, хоць складаць умееш.

— А ты не падкалупвай, а то… — гатовы быў пакрыўдзіцца Сяргей.

— Не псіхуй, — прымірэнча сказаў Віталь. — Я не каб пакрыўдзіць, а трэба ведаць… Навучыцца не цяжка.

— Мне — цяжка.

— Ат, гэта ты больш сам сабе ў галаву ўбіў, што не можаш… Але: з такой колькасцю бутэлек мы тануць не будзем, але ўстойлівасці таксама не будзе. Таму бяром усё ўдвая. Значыць, чатырыста. Дарэчы, адкуль ты так добра ў чарцяжах разбіраешся?

— А мы там зямлянкі ў лесе рабілі… Спачатку намалюем… Я любіў спачатку намаляваць, а потым — зрабіць. Так цікавей.

— Ага, так цікавей. Ты мне дапаможаш на астравах?

— А што?

— Я хачу карту астравоў скласці. Вось дзед Васіль казаў, што там некалі людзі жылі — можа, гэтыя астравы не самі па сабе, а іх людзі насыпалі, можа, яны гэтым самым нешта сказаць хацелі, — паступова разгараўся Віталь. — Уяўляеш, раптам там — тайна…

Сяргей хмыкнуў, але сказаў дабрадушна:

— Табе тайна… А нам рыба трэба. Многа рыбы.

— Саліць ты яе будзеш?

– І саліць. Я з вадзіцелем дамовіўся — ён купляць будзе.

— А на што ты грошы збіраеш?

— Я не збіраю. Я на іх хлеб купляю…

Сяргей замаўчаў, стаў уважліва зноў разглядаць чарцёж. Віталь, адчуваючы сябе чамусьці ніякавата, вырашыў перавесці размову на другую тэму:

— Ну… трэба, відаць, сёння і пачынаць… Столькі бутэлек сабраць — не жарт.

— Збяром, — махнуў рукой Сяргей. — Ты ідзі ў магазін, мы з Нэлай па сметніках паходзім.

— Да цябе зносім?

— Ага, тут і да дзеда блізка. Вунь за буданом і будзем складваць. Ты схадзі да дзеда, яму чарцёж пакажы, мо што паправіць.

— Добра.

К вечару за буданом ляжала першая паўсотня бутэлек. Многа было без коркаў. У гэтых, распаліўшы агонь, заплаўлялі рыльцы, у начоўках з налітай вадой правяралі надзейнасць кожнай бутэлькі.

Сяргей аднекваўся напачатку, але Віталь запрашаў настойліва і ўрэшце Сяргей згадзіўся ісці разам з Нэлай вячэраць да Віталя.

Частка 12

Жэнька была ў роспачы: не было аб чым пісаць! Гэтай вясной пасля таго, як прачытала ў раённай газеце аб адкрыцці школы маладога журналіста, яна ездзіла ў рэдакцыю. Як яе там усё ўразіла! Яна ўпершыню ўбачыла, як робіцца газета, упершыню пабачыла рэдактара газеты, сапраўдных журналістаў, а потым перад сабраўшыміся юнакамі і дзяўчатамі, выступаў так добра вядомы ў раёне паэт, чые вершы некалі саму Жэньку літаральна прымусілі пісаць на роднай беларускай мове. Бо яна адчула, якой чысцінёй і асалодай вее ад кожнага радочка, як звычайныя, вясковыя словы, расстаўленыя ўмелай рукой паэта, набываюць мілагучнасць і важкасць, паэтычнасць, глыбінны сэнс.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика