Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Клікаў, клікаў, — дзед не адкладваў нож убок. — Ты на Ведзьмінай тоні збіраешся рыбачыць, так?

— Ну-у, — пацвердзіў Сяргей.

— То я табе во напарніка знайшоў, — кіўнуў дзед Васіль на Віталя. — І яму гэта тоня трэба, то ўдвух вам лацвей будзе, ды і я чым дапамагу.

— Што дапаможаце? — здзівіўся Сяргей, а Віталь перастаў жаваць.

— Плыт дапамагу вам зрабіць. І сам паплыву з вамі.

— З намі? — не ўтрымаўся ад здзіўлення цяпер ужо Віталь.

— З вамі, як усё атрымаецца.

Стары паклаў на кошык з яблыкамі нож, абцёр рукі, загаварыў, гледзячы міма хлопцаў, некуды ў далячынь.

— Там чацвёра нашых вяскоўцаў прапала. Не выйшлі з багны. Атрад наш на групы разбіўся, вось адна група і не выйшла, знікла ў балоце. А адзін з той групы — сябра мой Андрэй Кульжа. Нам тады як вам было, мо на год больш. Хаты нашы побач стаялі, то мы з дзяцінства, як браты раслі, аднагодкі. Я жыву, а Андрэй прапаў з зімы 43-га… Ну, а цяпер во, калі паможаце, то хачу я там пабыць… Хоць не ўмею, ды неяк памалюся… Каб можна было мне і паміраць спакойна. Ну, як, Сяргей, Віталь, дапаможаце мне апошні свой доўг на гэтай зямлі выканаць?

Сяргей разгубіўся толькі на імгненне — ён зразумеў адразу ж усю сур’ёзнасць слоў дзеда Васіля, усю важнасць для старога яго задумы, і адказаў, не марудзячы:

— Дапамагу.

– І я дапамагу! — выгукнуў Віталь.

— От і добра. Сядайце, — кіўнуў дзед Васіль хлопцам і прадоўжыў: — Цяпер будзем аб справе казаць. Нас, значыцца, трое, а работы зрабіць трэба многа… На Заечым востраве лесу нямнога, а Заікін — адны вольхі. Дрэва цяжкае. Значыць, матэрыялы трэба з сабой браць. Я з бацькам тваім пагавару, — кіўнуў дзед на Віталя. — Ён на трактары падвязе, колькі можна. А там несці з паўкіламетра трэба. Вясна сухая была, і цяпер дажджы яшчэ не ішлі добрыя, то гразі многа не будзе. У мяне жэрдзе сухое ёсць, шалёўкі трохі. А вам, значыць, задача такая: гэтых во бутэлек пластыкавых, у якіх ваду фарбаваную прадаюць, трэба назбіраць. Валяюцца яны паўсюль, ля магазіна, на сметніку поўна. Гэта будзе нам замест гумавых колаў. І дрэва многа не трэба, і плот устойлівы будзе, траіх вытрымае, і не страшна на які корч напароцца…

— Чацвярых, — запярэчыў Сяргей.

— Ну, у тваёй Нэле дзесяць кілаграмаў вагі, — усміхнуўся дзед, зразумеўшы, што Сяргей кажа пра сястру. — Ну, як вам мой план?

— Здорава! — пляснуў сябе па калене Віталь. — Цяпер з вамі мяне без пытанняў начаваць на астравах пусцяць.

— Пусцяць, я сам перагавару… — стары хвіліну памаўчаў, павярнуўся да Сяргея:

— Ад Савінага вострава дно возера пясчанае, цвёрдае і паверхня вады чыстая. У тую зіму мы лункі ў лёдзе рабілі — рыба дыхаць узнімалася. Мы яе чэрпалі, як юшку лыжкай з каструлі, варылі, елі. Гэтым і выжылі. І шчупакоў колькі выцягнулі.

— У мяне спінінга няма на шчупака, — з жалем адказаў Сяргей.

— У мяне ёсць, я табе дам, — заспяшаўся невядома чаму Віталь, быццам Сяргей мог з-за адсутнасці спінінга адмовіцца ад стаўшай ужо такой рэальнай справы.

– І гэта добра, — замест Сяргея адказаў дзед Васіль. — Пайшлі, я вам дам колькі мяхоў, у іх будзеце гэтыя бутэлькі збіраць. Колькі збіраць, самі палічыце, вы хлопцы разумныя. А потым усё разам павязём…

Мяхі ад дзеда Васіля неслі разам. Каля будана Віталь нясмела прапанаваў:

— Давай палічым, колькі нам бутэлек трэба.

Сяргей адвёў позірк убок.

— Лічы сам.

— А ты?

— Лічы сам! — нечакана для Віталя крыкнуў Сяргей са злосцю. — Я — дэбіл. Чаго я, па-твойму, у інтэрнаце? — ён зірнуў на Віталя, а той раптам заўсміхаўся.

— Дэбіл — гэта калі сліна з рота цячэ і вочы пустыя. Не ведаеш, так і скажы, ды і ўсё.

— Не ведаю.

— Ну, давай я патлумачу, — не адставаў Віталь.

— Пайшоў ты… Мне суп варыць трэба. Нэлу карміць…

— А пайшлі да мяне паабедаем?

— Не, — рэзка адказаў Сяргей. — Я сам.

— Ну, добра, ты агонь раскладвай, а я буду лічыць. Паперы ў цябе няма?

— Ёсць… — вырвалася ў Сяргея, потым ён заматаў галавой: — Няма. Я Нэле вёз, у яе дзень нараджэння будзе, альбом, фламастэры.

— Ну, добра, няцяжка і на зямлі палічыць трэскай. Але не, — перадумаў Віталь. — Ты вары есці, я пайду дамоў, разлічу ўсё, бо трэба і схему плыта намаляваць, і прыйду гадзіны праз дзве. Табе нічога не прынесці? Ну, з ежы што-небудзь… — дадаў ён асцярожна.

— У нас усё ёсць! — рэзка адмовіў Сяргей.

— А я Нэле пернікаў прынясу! Прынесці, Нэла? — павярнуўся Віталь да дзяўчынкі, якая ўвесь час размовы назірала за хлопцамі. Нэла ўсміхнулася і кіўнула.

Праз дзве гадзіны з паловай Віталь ішоў подбегам у бок Сяргеевай хаты са скручаным вялікім аркушам паперы. І нават нешта напяваў ад радасці.

— Глядзі! — закрычаў, яшчэ толькі зайшоўшы ў садок. — Вось наш плыт.

Але перад тым, як разгарнуць аркуш, паспешна палез у кішэнь.

— Нэла, трымай! Смачныя!

Сяргей ужо паспеў зварыць суп. Галубінае мяса было цвёрдае, відаць, варыць трэба было больш. Але з’елі ўсё. І смачна было…

Сяргей сядзеў каля будана, Віталь прысеў побач.

— Вось! — разгарнуў нарэшце Віталь аркуш.

— Ух ты! — вырвалася захапленне ў Сяргея. — Такі вялікі?

Віталь разгубіўся.

— А… Чаму вялікі?

— Што я, не бачу? Чатыры на тры метры!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика