Читаем Ведзьміна тоня полностью

На «стол» — старыя дзверы, пастаўленыя на слупкі з цаглін і засланыя кляёнкай, якую з дому прынёс Віталь, Жэнька высыпала цукеркі, паставіла бутэльку з ліманадам. Потым падазвала Нэлу і стала выцягваць з пакета адзенне: сукенкі, бялізну, кофтачкі.

— О, мы зараз жа пераапранемся ў чыстае! — Жэнька павяла Нэлу ў будан. — Ты будзеш такой прыгожай!

Пакуль Жэнька пераапранала Нэлу, Віталь раскрыў на стале, ссунуўшы ўбок цукеркі, чарцёж плыта.

— Сядайце, — і першы апусціўся на зямлю. — Так, мы меркавалі запоўніць пяць адсекаў, чатырыста бутэлек. Вас двое, значыць, будзем цяпер улічваць і плыт, трэба яшчэ… — ён хутка алоўкам збоку ад чарцяжа стаў пісаць лічбы — больш для Сяргея, чым для сябе. — Яшчэ сто кілаграмаў грузу, сто літраў вады. 30 бутэлек — 45 літраў, 60 бутэлек — 90 літраў і яшчэ 6 бутэлек — 9 літраў. Множым на два… Значыць, вам трэба 130 бутэлек сабраць для сябе толькі. І не хапае яшчэ ў нас 100 бутэлек. Не так проста будзе сабраць… І… мабыць, трэба будзе плыт большым рабіць. Устойлівейшы будзе.

— Мы ж рашылі — па хатах, — напомніў Сяргей.

— Помню… Так і будзем рабіць. За два дні кроў з носа трэба разабрацца з бутэлькамі. Потым — рыхтуем усё неабходнае.

— Трэба спіс скласці, — уставіў Віцька. — А то што-небудзь забудзем.

— Добра. Значыць, ты з Жэнькай і складзеш спіс. І пачынайце збіраць. А цяпер можна і паесці. — Віталь згарнуў план, пацягнуўся за цукеркамі.

— А вось і мы!

Урачысты голас Жэнькі прымусіў усіх павярнуцца.

Нэла была апранута ў блакітную майку, на якой быў намаляваны зайчык з ярка-чырвонай моркаўкай, і лёгкія штонікі, зялёныя, трошкі лінялыя ад частага мыцця. На галаве — невялікая ружовая з кветкамі панама.

Нэла ўсміхалася, гледзячы на хлопцаў, аглядала сябе, кранала рукамі сваё новае адзенне. Нечакана падбегла да Сяргея і ўпала на яго ногі, схавала твар на грудзях.

— Ну, што ты, дзівачка, — Сяргей узняў Нэлу, зазірнуў ёй у твар, ціхенька паціснуў ёй нос сваім пальцам. — Я табе казаў, што ўсё будзе добра? Казаў?

— Ыгы! — вырвалася радасна з горла дзяўчынкі.

— Вось табе і «ыгы»…

Нэла першы раз адказала не ківаннем галавы, а гукам, ды і не гукам — словам.

— Не «ыгы», а «ага». Паўтары, — сур’ёзна, каб схаваць сваё хваляванне, запатрабаваў Сяргей.

Нэла хітра заўсміхалася і закруціла галавой так смешна, што ўсе засмяяліся.

Бутэлькі па хатах пайшлі збіраць усе разам: узялі ў дзеда Васіля гаспадарчую двухколавую каляску і шумнай талакой — ад хаты да хаты. Ля будана вырасла цэлая пластыкавая гара. Самім не верылася, што столькі сабралі. Перамылі, прасушылі, напакавалі мяхі — адна справа была зроблена. Потым вырашылі зрабіць яшчэ адзін будан — каб складаць усё неабходнае, што ім спатрэбіцца на балоце. Бо толькі адна Жэнька гэтулькі ўсяго наказала: і вёдры, і каструлі, і каністры з вадой чыстай, і хлеб, і крупы…

Частка 17

Ужо звечарэла, калі сабраліся ў садзе дзеда Васіля. Той якраз закончыў вязаць апошнюю мятлу. Іх ужо каля двух дзесяткаў было складзена на двары. Дзед агледзеў хлопцаў, з усмешкай глянуў на Жэньку:

— Чуў я, як ты камандавала..

— Ат, імі не пакамандуй, то яны з кавалкам хлеба на астравы пабягуць.

— Малайчына, правільна думаеш… Ну, частуйцеся яблыкамі.

Елі яблыкі.

— Васіль Яўменавіч, а старшыня калгаса на самым поўным сур’ёзе збіраецца рабіць перазахаванне тых загінуўшых партызан, — казала Жэнька. — Маці расказвала, што ў раён паедзе старшыня сельсавета, каб… ну, нейкі там дазвол атрымаць…

— Сур’ёзны чалавек, сур’ёзна і за справу ўзяўся, — адказаў дзед Васіль. — Нам цяпер галоўнае — магілу знайсці, каб не падвесці чалавека. А найперш зямлянку. Як там, Віцька, напісана было?

Віцька крыху ўзняў галаву, прыкрыў вочы і стаў казаць, быццам чытаў з ліста:

– «…К вечару сябры ўсё адно ляжалі з тэмпературай. Нашаму раненаму стала таксама вельмі дрэнна. Раніцай ён не прачнуўся. Я пахаваў яго недалёка ад зямлянкі. Там была нейкая яміна, выварацень. Прама ў яме распаліў касцёр, каб растала зямля..»

— Недалёка, значыць… А што там яшчэ пра магілу?

— Ён наклаў зверху камянеў, якія вы выкопвалі, калі рабілі зямлянку.

— Так… Ты запомніў так добра, — паглядзеў з павагай дзед на Віцьку.

— А гэтыя лісты ў мяне перад вачыма ўжо каторы дзень, — ціха адказаў Віцька. — Я ніяк не адыду. Як падумаю пра ўсё, што мы ведаем…

— Ну, ты пакуль не думай, — супакоіў дзед Васіль Віцьку. — Я ж казаў — трапім на востраў, будзем бачыць, што казаць, аб чым маўчаць.

Віталь задуменна паглядзеў на старога:

— Васіль Яўменавіч, а мне здаецца, што вы нешта ведаеце.

— Не, хлопча, я не ведаю нічога больш за вас. Я … думаю крыху. Ды потым разам падумаем. Пакуль думаць аб іншым трэба. Нешта я сумнявацца пачаў. Тады ж хлапчуком быў, зіма, ды яшчэ шэсцьдзесят гадоў прайшло. Які там цяпер той востраў…

— А прыкмета была якая? — пацікавіўся Віталь.

— Ды хто тады аб прыкметах думаў…

— Ну, няхай бы пад якім дубам вялікім пахавалі, дубы ж па 500 гадоў растуць…

— Э-э, хлопча, там зямлю дзяўблі, чым маглі, а ты хацеў, каб пад дубам… Чым было карэнні перабіць? Сякеры ж не было…

— А чым жа вы яму выкапалі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика