Читаем Ведзьміна тоня полностью

Нэла зрабіла напуджаны тварык, раскінула рукі, бы крыльцы.

— Ка-ар!

— Малайчына! — выгукнуў Віталь і, запоўнены шчымлівай, невядомай для сябе раней радасцю, падхапіў зноў Нэлу на рукі. — Правільна! Там варона. Кар-р! Кар-р!

Тэадаліт абступілі, усім хацелася зазірнуць.

— Ой, дык тут жа ўсё уверх нагамі, — расчаравалася Жэнька.

— Так трэба! — аўтарытэтна заявіў Віталь. — Затое адсюль варону зусім не відно, а праз тэадаліт дзюбу разгледзіш. І магу дакладна сказаць, колькі да вароны метраў…

— Ну?.. — недаверліва сказаў Віцька. — Маніш?

— Чаго тут маніць? Прынцып падабенства трохвугольнікаў памятаеш?

— Пры чым тут гэта?

— Ну, для прастаты возьмем прамавугольныя. Калі трохвугольнікі падобныя, то катэт аднаго адносіцца да катэта другога… — прыпыніўся Віталь, глянуўшы на Сяргея, — той з паказной нецікавасцю адвярнуўся ад хлопцаў.

— Ат, давай намалюю!

Віталь хутка нагой працёр месца, дзе сядзеў дзед Васіль — тут трава была вытаптана да роўнай утрамбаванай чарнавата-шэрай зямлі.

— Сяргей, хадзі сюды! — гукнуў Віталь. — Хадзі, я проста патлумачу, бо вам самім калі трэба будзе мяне падмяніць, тут нічога складанага.

Сяргей падышоў, і Віталь стаў тлумачыць:

— Так правядзем прамую — то будзе паверхня зямлі. Тут стаім мы, во кропка — наша вока. Тут — слуп тэлеграфны. Вышыня слупа шэсць метраў, правядзем прамую з канца слупа ў наша вока. Атрымаем трохвугольнік. Цяпер на адлегласць метра ад вока ставім лінейку і глядзім, у колькі сантыметраў умясціўся наш слуп. Скажам, у два.

— А-а, усё зразумела, — заспяшаўся Віцька. — Адносіны катэтаў…

— Чакай, — прыпыніў яго Віталь. — Бачыш, Сяргей, два трохвугольнікі: па дзве іх стараны ляжаць на адной прамой, а трэція — паралельныя. Па правілах такія трохвугольнікі называюцца падобнымі. І ў колькі разоў розняцца вось гэтыя стораны, у столькі ж — усе астатнія.

— Зразумела, — працягнуў Сяргей, уважліва гледзячы на лініі па зямлі. Значыць, калі стоўб шэсць метраў, а па лінейцы два сантыметры… — ён замаўчаў.

— Працягвай, — падбадзёрыў ужо Віцька. — Шэсць метраў — гэта шэсцьсот сантыметраў. Дзелім на нашых два сантыметры.

— Трыста…

— Ну! Трыста. Гэта называецца каэфіцыентам адносінаў. Тады во гэта адлегласць?

— У трыста разоў большая, чым гэта? Так? — асцярожна спытаў Сяргей.

— Вядома!

— Трыста метраў да слупа…

– І плюс метр ад вока да лінейкі. Трыста адзін! — усклікнуў радасна Віталь. — Вось і ўвесь прынцып. На шкале тэадаліта — рыскі. Калі мы паставім вешку ў метр вышынёй на нейкую адлегласць, то глянуў, колькі рысак яна закрывае ў шкельцы, памножыў на каэфіцыент, а ён там запісаны — і адлегласць элементарна вызначана. А ведаеш адлегласць — вызначыш вышыню любога дрэва, вышкі, слупа…

Узрушаныя, яны ўсе вярнуліся да тэадаліта: правяраць усё на практыцы. Захапіліся, не заўважылі, як зайшоў у сад дзед Васіль.

— Ну, што там, Васіль Яўменавіч? — запытала Жэнька.

Астатнія прыціхлі.

— Усё будзе добра, — супакоіў усіх дзед Васіль, больш звяртаючыся да Сяргея. — Таго рудога трохі прыпужнулі, кампанію разагналі. Рыгоравіч не адступіцца, раз узяўся, веру я яму. Так што, Сяргей, ёсць у цябе і ў Нэлы абарона.

На нейкі час у садку павісла непрыемнае маўчанне. Нарэшце бадзёра выгукнуў Віцька:

— Так, мы тут забыліся, а заўтра хлеб прывозяць у магазін. Што таму вадзіцелю панясем? Казкі?

Сяргей хацеў быў сказаць, што той вадзіцель і ён — не хлопцаў справа, але зразумеў, што Віцька не адступіцца. І было прыемна… Але сказаў, каб сказаць:

— Я на золку заўтра пайду…

— Ха, ён пойдзе… разам пойдзем, — сказаў Віцька як аб даўно дамоўленым, павярнуўся да Віталя: — Табе бліжэй: бяжы па крупы, Сяргей зварыць кашы, пойдзем падкормім надвячоркам. А я пайду чарвякоў накапаю.

– Іх і тут хапае, — уставіў Сяргей. — Ля хлява некалі гной ляжаў, яны там тлустыя, чырвоныя…

Праз паўгадзіны на «пячурцы» варылася каша, чарвякоў накапалі і цяпер сядзелі на траве вакол невялікага вогнішча, чакалі.

А потым усе разам падаліся на копанку. Пакуль дайшлі, каша астыла, смела кідалі ў ваду звараныя крупы ў тыя месцы, дзе заўтра збіраліся лавіць. На рыбалку дамовіліся ісці а палове шостай. Жэньку ісці адгаварылі — у яе дома спраў хапае, яна прыйдзе пазней. Разам з Нэлай…

Частка 18

Скуру на галаве каменьчык рассек не моцна, крыві многа не было, ранка ўжо зацягнулася, але гузак быў вялікі, і балела ў гэтым месцы нясцерпна. Здавалася — усё жыццё балець будзе.

Ужо другі дзень Эдзік жыў помстай. Ніводнай думкі больш не ўзнікала ў галаве — толькі аб тым, як ён адпомсціць. Колькі самых розных варыянтаў ён перабраў! Праўда, большасць з іх была фантастыкай. Так, салодкая мара. А вось рэальная намалявалася і ўсё ярчэй выяўлялася ў думках адна: атруціць копанку. Грошы ў яго з сабой былі невялікія — маці дала на жуйкі і чыпсы. Ды і пазычыць можна было б. А атруты не праблема набыць у райцэнтры. Копанка невялікая, калі ўзяць штук 50 ампул ад каларадскага жука, то хопіць, каб надоўга сапсаваць гэтым вяскоўцам рыбалку.

Бабуля прынесла вестку: стары дзед Васіль разам з хлопцамі збіраецца рыбачыць на Ведзьмінай тоні. І плыт ужо збіраюцца пабудаваць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика