Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Было дзве рыдлёўкі малыя. Раскладвалі касцёр, чакалі тумана ранішняга, палілі… Падтавала зямля — выкідвалі.

— Ну, па камянях магілу знойдзем! — запэўніў усіх Віталь.

— Знойдзем… — ціха адказаў дзед Васіль.

З вуліцы пачуўся шум аўтамабіля. Ды і не аднаго. Завішчалі знаёмыя тармазы.

— Ну, во, Рыгоравіч сам па мётлы прыехаў, — устаў дзед Васіль і глядзеў на заходзячых у сад, якіх вяла баба Адарка. Паўскоквалі з травы і астатнія.

— Бач, якая шышка стаў, людзі да яго, як да прэзідэнта, ездзяць, — выгаворвала незласліва баба.

Да дзеда Васіля падышоў старшыня калгаса. З ім — старшыня сельсавета Іван Кузьміч Баброў, па-вясковаму — Бабёр, мужчына мажны, лысаваты, з вялікім жыватом і заўсёды чырвоным тварам. Дыхаў ён цяжка, з прысвістам.

А следам за імі ішла Алена Адамаўна — маці Жэнькі і Віцькі.

Брат з сястрой пераглянуліся. Жэнька паціснула плячыма.

Павіталіся: Іван Кузьміч адразу з усімі, руку працягнуў толькі дзеду Васілю. Мікалай Рыгоравіч абышоў усіх і, калі першай руку працягнуў Жэньцы і лёгка паціснуў яе далонь, тая пачырванела ад такой увагі.

— Ну, калі такія прыгожыя дзяўчаты ў справе — поспех забяспечаны, — падміргнуў ён Жэньцы. — Так?

— То мая дачка, Мікалай Рыгоравіч, — сказала Алена Адамаўна. — І сын вось побач з ёй, — у голасе выразна гучала мацярынская гордасць.

— Ну, — абярнуўся да маці старшыня, — якія малайцы! Прысесці дазволіце, гаспадары?

— Дык чакайце, чакайце, лаву прынясем, — заспяшалася баба Адарка.

— Не трэба тае лавы, на траве пасядзім, да зямлі бліжэй. — І Мікалай Рыгоравіч апусціўся на кукішкі.

— Прынясі, Сяргей, два табурэты, — папрасіў дзед Васіль. — У сенцах вазьмі.

Сяргей прынёс. Алена Адамаўна і Іван Кузьміч селі на табурэты, дзед Васіль сеў на свой зэдлік. Астатнія апусціліся ўслед за старшынёй на траву.

— Ну, мы да вас ужо вось такой дэлегацыяй, — павёў рукой Мікалай Рыгоравіч. — Давай, Іван Кузьміч, табе слова як нашай уладзе.

«Бабёр» паправіў кашулю, кашлянуў.

— Ну, што ж, такая, значыць, справа. Заварыў ты, Яўменавіч, з дзецьмі, разумееш, кашу, будзем усе расхлёбваць…

— Ты, Кузьміч, не тое кажаш, — холадна перапыніў яго дзед Васіль. — Мы нічога тут не заварвалі. У мяне свая справа, і па дапамогу не да цябе звярнуўся, а вось да іх, — дзед кіўнуў на хлопцаў. — Чакай, — спыніў ён «Бабра», бачачы яго жаданне нешта сказаць. — Паспееш сваё выгаварыць… Дык вось у Сяргея таксама свая справа: яму трэба сястрычку ад алкаголікаў ратаваць, абуць яе, апрануць і хлеба даць. Бачыць наша ўлада, дзе гэтыя дзеці спяць? Бачыла ўлада, што дзяўчына ела, пакуль Сяргей не прыехаў? Дык калі хлопец на Ведзьміну тоню сабраўся, каб рыбу лавіць, прадаваць і хлеб дзіцяці купляць — гэта называецца ў цябе «кашу заварыць?» Віталь вось увогуле нікога не чакаў. Цікавіцца хлопец сваёй зямлёй, хоча ён тыя астравы сваімі нагамі абхадзіць, карту іх скласці — то што тут такога з тваёй «кашай» звязана? Бач, давялося вам паварушыцца, нязручнасці з’явіліся. Цяжка табе — ідзі вось да мяне ў садок, будзем мётлы вязаць ды кошыкі плесці. Цябе людзі выбіралі, каб ты аб людзях думаў, а не аб сваім спакоі. А Сяргей — чалавек. І Нэла — чалавек. І маці іх, хай п’яніца, ды чалавек. А вы чамусьці гэтых чалавекаў бачыць не хочаце. Вока яны вам колюць, нязручныя, справаздачнасць вашу псуюць… — дзед Васіль горка ўсміхнуўся. — Халодная ў нас улада стала, як тая вада ў Ведзьмінай тоні. І спакойная такая ж. І не зразумець, дзе ў яе дно…

— Ну, ты, Яўменавіч, не заводзься, — пачаў апраўдвацца расчырванелы Іван Кузьміч. — Я, разумееш, так, к слову, а ты крыўдаваць…

— Ты мяне не супакойвай, — павысіў голас дзед Васіль. — Слухай ты і ты, Рыгоравіч, слухай, цябе таксама тычыцца. Вось з Зойкай, маці Нэленай, жыве тая рудая свалата. Колькі ўжо жыве — нідзе не працуе. А п’е штодзень. За што п’е, за што есць? Зразумела ж, крадзе. Вы вочы заплюшчылі — не чапаем, няхай, маўляў, пакуль не папаўся. А не пападзецца, то няхай крадзе? Зойка, можа, піць бы кінула. А яна, між іншым, унучка партызана, франтавіка. Во сын у яе які вырас, дапамог бы на ногі стаць. Дык жа гэты зэк у хаце гаспадарыць… А вам і справы няма!

— Праўду кажаце, Яўменавіч, — пакусваючы травінку, загаварыў Мікалай Рыгоравіч. — На ўсе сто маеце рацыю. Выправім свае памылкі, абяцаю. Асабіста абяцаю. Усё, што ў маіх сілах, зраблю.

— Ну, то ж… — дзед Васіль супакоіўся, закурыў згорнутую раней цыгарку. — А з чым да нас такой кампаніяй? — ён абвёў гасцей вачыма.

— Дык і па гэтай справе таксама, — Іван Кузьміч кіўнуў на Нэлу. — Вось і Алена Адамаўна як дэпутат. Значыць, умовы жыцця праверым, каб усё дакладна ведаць. Ну, і па магіле… Я сёння ў раёне быў. Ускрываць магілу, значыць, трэба па закону, там ужо ваенкамат будзе займацца. Перазахаванне партызан — справа, разумееш, адказная, каб абы якія косці не пакласці пад помнік…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика