Вечэр на захадзе ў попелі тушыцьКучу чырвоных кавалкоў вугля;Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,Не скалыхнуцца ні траўкай паля;Цёмные цені даўжэй у лагчыне,Птушкі прыстаушай марудней палёт;Сумна плыве маладзік бледна-сініУ небі вячэрнім, зялёным, як лёд;Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,Збожжэ пакрьшося шызай расой...Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай,Хоць бы на момэнт спачынем душой!СОМНАМБУЛ.Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёйІ павёў яго у цёмную даль за сабойІ прывабіў да мглістай, халоднай вады, —Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады.Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шляхІ развеяўся з сэрца дрыжачаго жах.Зіхацела яна — серэбра пуціна,Увадзіла у той край, дзе пануе весна.Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў,Але вось час жаданы нарэшці настаў...І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:Агарнула яго цішына, глыбіна.* * *
Цветы осенніе мілей
Роскошныхъ первенцевъ полен.
А Пушкинъ.
Плакало лета, зямлю пакідаючы;Ціха ліліся сьлязінкі на поле,Але прыгожаю восеньню яснаюТам, дзе упалі яны, вырасталіКветкі асеньніе, кветкі, ўспаённыеТугаю, горэм, сьлязінкамі лета. —Кветкі асеньніе, родные, бледные!Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць.Можэ таму-то душа надарванаяГэтак любоўна вянок з вас сплетае.* * *Дзесь у хмарах жывуць павукіШто снуюць павучыну дажджа.Кожны тлусты і мяккі такі^Скура сьлізкая, як у вужа,У целі стыгне халодная кроў,Злосьць бязцэльная у круглых вачах...Чу! Чуваць шорах ног павукоуАплетаючых сьцены і дах.РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.
Polatuj nad grobz,
Piosenko żałobz.
Żygliński.
Дробны дождж сячэ, ліецца;Вецер злосна у хату рвецца,У полі стогнам аддаецца,Стукне ў дзьверы і вакно; —Сэрцэ беднае заб'еццаІ адразу у ім прачневда,І адразу скалыхнеццаУсё што згінуло даўно.Успомніць сэрцэ, што любіло,Успомніць моладасць і сілу,Усё, што знікло і уплыло,Усё успомніць, як у сьне, —Бачу: сэрцэ не забыло,Што жыцьцё ў ім загубіло...І разрытаю магілайВее сумна на мяне.* * *Ноч. Газьніца гарыць, чырванее,І гарбата, астыушы, стаіць.За сьцяной запевае завея,Сумна бомамі у полі зьвініць.С краю у край яе гул аддаецца,І чагось усё думаю я,Што з няволі зімовай там рвеццаКрэцка скутая сьнегам земля:Грудзі моцные цяжка ўздымае,Ветрам вее, як дыхаць пачне,Сьнег халодны у палёх калыхае,І вось-вось свае путы страхне.Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны".* * *Ўся ў сьлезах, дзяўчынаХіліцца да тына.Поруч з ёю пад расоюЗіхаціць шыпшына.Вецер павеваеІ расу страхаеОй, напэўна і дзяўчынаЛек на сьлёзы мае.Адгадайце-ж, людзі,Хто страхаць іх будзеІ чаму ён, жоўтадзюбы,Аж дасюль марудзе?* * *