Читаем За морам Хвалынскім полностью

А сапраўды, менавіта цярпенне Алексы, відаць, выратавала Апак. Гэта ён прачнуўся, калі дзяўчынцы стала блага і яна ссінела, не могучы дыхаць. Стары Нармурад тады спаў, варушачы ў сне вуснамі, твар яго быў светлым і лёгкім. А ён, Алекса, пачуў хрыпенне, і разам яны варушылі, церлі кволае цела, палілі ля скроняў дзяўчынкі горкі горны палын. Раніцай ёй стала лягчэй, а потым і зусім пайшло на папраўку. І калі ўпершыню Алекса вынес Апак на паветра, стаў з ёю на тэрасе, гледзячы на ўжо звыклыя горы ў іх адзінокай і гордай велічы, а цёплы, напоены кветкамі вецер ласкава абвяваў іх твары, — ён зноў раскрыўся насустрач усяму навокал…

І ўсё гэта патроху вяртала яго да жыцця, — жыцця, якое струменіць гарачай крывёй у жылах і напаўняе нязведаным шчасцем кожную клетачку цела.

А пасля месяцы пайшлі адзін за адным, так што Алекса ўжо і не памятаў, калі што было, ён жыў, як малады звер, не зазіраючы ў будучае і стараючыся забыцца на мінулае.

У свабодны ад работы час ён хадзіў да Ашавазды, памагаў таму па гаспадарцы. І хаця лекар Нармурад часта бурчаў на яго за гэта, не пераставаў гутарыць з чалавекам, які шмат чаго бачыў на свеце, ведаў на памяць столькі вершаў, што Алекса здзіўляўся — як умяшчаюцца яны ў галаве? Але Ашавазда толькі смяяўся:

— Што я? Вось вялікі Ібн-Сіна мог прачытаць кнігу і адразу вывучыць яе на памяць. А я нейкіх пару тысяч касыд ведаю — што з таго? Мяне яны не зрабілі ні багатым, ні паважаным. Наадварот — нашы старэйшыны касавурацца, што не адмаўляюся ад адзінай уцехі — піялы з віном. Мусульмане — суфіі, ап’янеўшы, яднаюцца з Алахам. А я проста забываюся на тое, што свет такі паганы, і мне лягчэй жыць… Давай вып’ем!

І ён сапраўды ставіў перад Алексам вялікі фіял з чырвоным, як камень лал, віном. Хлопец адмоўна хітаў галавой, але пасля трохі выпіваў. Аната шыпела, як змяя, кідала падушкамі ў сцяну. Але, пакуль не наступаў яе час, змоўчвала, цярпела. Затое час ад часу як сатанела, і тады Ашавазду даводзілася туга. Пасля ён набіраўся сілы — і адводзіў душу. І доўга пасля таго расцірала пісягі Аната, скардзілася ўсім і кожнаму ў кішлаку…

Алекса браў у кладоўцы чарговы пергаментны скрутак — тым і канчаліся звычайна іх размовы. Але аднойчы Ашавазда з таямнічым выглядам дастаў аднекуль тоўстую, цяжкую, нібы камень, кнігу.

— Там было напісана пра другія краіны, пра вандраванні, — сказаў ён. — А тут сабраная мудрасць, якую я так і не адолеў. Мне ўступіў гэтыя запісы купец, што паміраў ад смагі ў пустыні і апошні застаўся ад каравана… Я даў яму вады, але і яна не магла ўратаваць гэтага чалавека. Ён памёр, бласлаўляючы мяне за гэтыя колькі глыткоў, хаця хацеў, відаць, за кнігу атрымаць нямала залатых дзінараў. І яна таго вартая!

— То чаму ж не прадалі іх, калі не думалі выкарыстаць? — наіўна запытаўся Алекса.

— Я не думаў? Думаў! Прачытаю ўсё, казаў сабе, стану разумным, як Рудакі ці Мані, і, хаця не буду так пісаць, як яны, спасцігну, што ж за стварэнне чалавек, што трымае яго на зямлі і куды ён пойдзе пасля смерці. Але… Хацелася жыць, проста жыць. Маладому — дзеля кахання і прыгажунь, стаў старым — захацелася мець здароўе, а дзе ты яго захаваеш, гібеючы над покрывам мудрасці, якое дадзена адкрыць нямногім? Так і пражыў, а прадаваць гэтае…

Ён паказаў на кнігу.

— Не было як. Усё здавалася, што вось пройдзе час зноў збягу ў белы свет. Там спатрэбіцца. Вось толькі сілы набяру. А яе не прыбаўлялася, а рабілася ўсё меней… Чытай, можа, табе давядзецца стаць абраннікам Алаха, бо нездарма стары Нармурад выбраў цябе ў вучні. І не кажы нічога Анаце. Гэта — адзінае, што я змог зберагчы!

— Я… не магу. Гэта каштуе грошы, — прамармытаў Алекса.

— Глупства! Ты і так мне памагаеш…

І ён амаль выпхнуў Алексу з двара, дзе густа раслі райхон і ружы, якія ён беражліва захутваў на зіму.

Нармурад сустракаў яго пасля гасціны не надта прыхільна.

— Стары п’яніца гатовы прапіць увесь свет! — казаў ён. — Мог бы прыносіць людзям столькі карысці, дапамагаць ім. А што атрымалася? Думае толькі пра асалоду!

— Можа, праўда якраз у гэтым? — запытаўся Алекса. — Ну, каб жыць для сябе і асалоду атрымліваць таксама толькі для сябе?

— Калі так, то табе застанецца недаступнай найвялікшая радасць даваць, аддаваць сябе. Вось ты выратаваў Апак, і хіба гэта не дало табе радасці?

— Можа, не так належыць рабіць сапраўднаму мужчыне? Можа, вялікі Пярун, ці, як тут кажуць, Зардушт, сам хоча распараджацца сваімі дзецьмі? Мая справа — змагацца. А я стаў падобны да слабой жанчыны і дазволіў дэману шкадавання ўвайсці ў сваю душу. Хіба гэта добра?

— Тое, што ты называеш дэманам — добры дух. Але табе многае яшчэ павінна адкрыцца. Я толькі малю, каб заўсёды гарэла над тваёй галавой зорка Муштарп!

Калі ж Алекса прынёс кнігу, якую даў яму Ашавазда, Нармурад упершыню ўзрадаваўся:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза