Читаем За морам Хвалынскім полностью

Алекса ўспомніў велізарныя, злавесныя, з шалёнымі белымі кончыкамі ўверсе валы Хвалынскага мора. Іх карабель стагнаў, трашчаў так, што валасы на галаве ўздымаліся і стаялі тырчма, заходзілася сэрца… але ж яны, трэскі, неяк выжылі. Ці самі яны, іх уменне, уратавала, ці мора злітавалася над імі — дзеля таго, каб ён страціўся, згубіўся ў другім, агромністым, чужым свеце, што таксама падобны да мора! Закрыў вочы далонямі, паклаў галаву на цёплую яшчэ парэнчу тэрасы. І нечакана расказаў пра Бярозу і пра тое, што прывяло яго сюды, у дзікі, пустэльны край гор і снегу, што не растае нават летам.

Пасля яны доўга маўчалі. Ашавазда ўстаў, прынёс вузкагорлы збан, дзве піялы. Наліў віна, і адразу запахла ружовымі пялёсткамі, шафранам. Працягнуў адну піялу госцю.

Было ўжо зусім цёмна, неба, як заўсёды, засвяцілася безліччу светлых плямак, шурпата лягло над самымі іх галовамі радно Млечнага Шляху. Адзінокая зеленаватая зорка самотна ўстала на гарызонце.

— Зухра, — паказаў на яе Ашавазда. Некалі з-за гэтай прыгажуні два анёлы, Харут і Марут, саграшылі і панеслі страшную кару. Кінутыя ў бяздонны калодзеж у Вавілоне, яны стогнуць вось ужо колькі вякоў. Яе ж багі ўзялі на неба, каб ахоўвала на зямлі прыгажосць і музыку.

— Чаму ж яна, яна… што спакусіла нават анёлаў, не панесла за гэта кары? — Алекса падняў ацяжэлую галаву.

— А ў чым яе віна? — паціснуў плячыма Ашавазда. — Чараваць прыгажосцю не грэх. Грэх павялічваць зло на зямлі. Але Зухра была не вінаватая. Гэта яны, анёлы, смяяліся над людзьмі і патрабавалі, каб род чалавечы за грахі быў змецены або знішчаны. За тое і адправілі іх сюды ў чалавечым абліччы. Але выкрываць могуць многія, ды як вынесці цяжар гэтага грэшнага свету? Як пражыць у ім дастойна? Бачыш, гэтага не вытрымалі нават анёлы…

І ён паволі, з асалодай, выпіў яшчэ піялу смачнага, цяжкага віна, што хваляй пракочвалася па целе. Пасля, хістаючыся, пайшоў у дом; Алекса доўга сядзеў адзін, слухаючы, як стракочуць тутэйшыя конікі, і гледзячы на зорку. Уявіў, як недзе, у бездані, надрыўна і нязмоўчна стогнуць грэшныя анёлы, што не змаглі супрацьстаяць жаночай прыгажосці і навек загубілі сябе. Мабыць, і ён, Алекса, пакараны за гэта ж. Ды ён думаў не толькі пра сябе, але і пра дзяўчыну. А яна… О, каб ведаць раней, чым усё скончыцца! І чаму было дадзена такое каханне, якое павяло на край зямлі, а пасля бязлітасна ашукала, скамячыла, менавіта яму? Жывуць жа іншыя і жылі як людзі. Ён гатовы быў закрычаць, запытацца ў гэтай маўклівай зямлі, у зоркі, што адзінока трымцела над гарамі: «За што?!» Але навокал толькі стракаталі конікі, востра пахла ажыўшай ад гарачыні спякотнага дня травой, і тая хваля, можа, тая самая хваля, якая не дабіла яго там, на моры Хвалынскім, цяпер моцна і ўладарна стукала ў грудзі, і ён, як ніколі за апошнія месяцы, адчуваў сябе трэскай… Так, так, маленькая, непрыкметная трэска, але навошта жыццю гэтак мучыць яе? І ён заплакаў, заскрыпеў зубамі, заматаў цяжкай галавой. І добра, што ніхто не бачыў яго, не чуў, не спачуваў…

Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад братчынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране і людзі меншыя — гараджане, запрошаныя да князя.

У той дзень стаялі перад усімі худы, русавалосы, з шалёнымі блакітнымі вачамі рамеснік і жонка яго — танклявая, пяшчотна-русявая, круглатварая кабета. Стаяла — і не маглі яны, маладыя дружыннікі, адвесці вачэй ад паставы яе, ад белай-белай шыі і вуснаў, што, як вішні, пунсавелі на гэтым спалоханым, але і адчужана-рашучым твары. І казалі муж і жонка рознае:

— А што мне, княжа, твой суд? — страсна гаварыў ён. — Я сам суджу сябе кожны дзень. Не! Кожную ноч. Ці ведаеш ты такія ночы, калі цемра згушчаецца да каменнасці і цела здаецца сасудам зла, выразаным у гэтым каменні, сасудам, які вось-вось зломіцца ад непамернага цяжару, што з усіх бакоў гняце яго? Я суджу сябе за Адамаў грэх, які з мяне зрабіў грэшніка, бо сказана: «Пакінь блізкіх сваіх, ускінь крыж свой і ідзі за мною». А я прыляпіўся душою да яе, доўгавалосай сястры змеевай — і бяссільны перад ёю! Царства духу прамяняў я на зямную ўцеху — але, божа міласэрны, ты бачыш, якія казні егіпецкія я цярплю за яе, блудніцу вавілонскую!

І вочы яе таксама ўспыхнулі і як асвяцілі змрочным святлом жанчыну — танклявую, гнуткую, у скураных лапціках. Здавалася, успыхнулі медныя ўпрыгожанні — колты — на скронях, заіскрыліся ў іх блакітныя каменьчыкі.

— А што мне твой суд, княжа? — сказала і яна. — Я добрая хрысціянка і ў царкву хаджу кожную нядзелю, і ў хаце нашай вісіць абраз старадаўні — цэлы ўраджай лёну аддалі за яго! Але я выплакала сабе вочы, княжа, і каб не баялася загубіць сваю душу і гарэць у пекле, я б атруціла паганым грыбам гэтага чалавека або сама кінулася б у Палату.

Ці я не шкадавала яго? Ці я не гаспадыня ў хаце? Ці палатно маё горшае за чыё ў горадзе?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза