Читаем Задарожжа полностью

Задарожжа

Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. Асобна выдзелены цыкл «Эмігранты». Тут сабраны вершы, прысвечаныя Янку Запрудніку, Барысу Кіту, Лявону Мурогу, Васілю Мельяновічу, Вітаўту Кіпелю, а таксама іншым прадстаўнікам беларускай эміграцыі. (Н.Г.)

Вольга Міхайлаўна Іпатава

Поэзия18+

Вольга Іпатава

Задарожжа


Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні



РАСКІДАНЫ ЧАС


БЕЛАРУСКАЯ МОВА


I кабета крамяная, што сваю тачкуЗ гноем - вывальвае на палеткі,I на магілах забытых Плачка,I выхавацель з чародкай дзетак,I трактарыст, што пажадліва - п'янаДаярку заманьвае на любошчы,I ўнук, што бярозавым веццем стараннаДзедавы косці ў лазні хвошча,I фрэзероўшчык, што адмысловаКіне салёна суседу пацешку -Гэта - народ.Народ мой, і ластаўка -моваЖыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку.I гэты падстрэшак з самою страхоюДзяруцца сарваць з беларускае хатыЧасінай і горкаю, і ліхоюНешаноўныя збродні і саноўныя каты.Ды пакуль на зямлі між Рубонам і БугамКліча Янка Алёну ў спелае жыта,I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам-Як жыла беларуская мова, так - жыцьме!

КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"


Ён падаў у жахлівы той пралёт,Як падае падбіты самалёт,Як сейбіт ва ўзараную раллю,Ці метэор агністы ў зямлю.Зрабіў не ўсё, што моц яго магла...А змогся ад зламанага крыла,Ад шэпату атрутнага ўначыI ад таго, што ўсюды - крумкачы,Што павуцінне ліпне па плячах,Святло згасае у людскіх вачахI ніву, што паэт засеяць змог,Ачольвае пусты чартапалох...Купала падаў - выбух і праклён.I ззяў гатэль, як новы Вавілон.Чало накрыла небам назаўжды,Ды падалі наўсцяж сябры, братыУ доўгую, без слова, немату,У вечную Сібір і мерзлату,У допыты цямніц, жалеззе крат,У д'ябальшчыну, дзе за чорта кат...Ды чорных дзірак ультрафіялетАдольвае паэта вечны свет.3 каленяў уздымаецца народ...I - не ў пралёт Купалавы палёт!2004 г.

КУРАПАТЫ


Гэта тут тварылі шабас чорны,Бралі ноч і сосны у хаўрус.Тут малолі д'ябальскія жорныДух твой несмяротны, беларус!Прарасці б травою скрозь прадонне!Выцерці раздзёрты кляпам рот!Ды у катаў учарашніх й сённяЦяжкі, нібы жвір магільны, бот.Толькі з-пад крывавае падэшвыРвецца крык - нібы з глыбінь зямлі:"Дзетачкі мае! Унукі! Дзе ж вы,Памянуць прыдзіце хоць калі!"Тут яны — пяюць у карагодзе,Дзетак цягнуць на атракцыён...Ды калі ж ты скінеш, мой народзе,Як наркоз, беспамятны свой сон?!Над святынямі ўзламаеш краты,Ўспомніш і падзеі, і часы.Жменю ацалелую зярнятаўВырасціш калісьці ў каласы!2000 г.

ГІСТОРЫК СВЯТЛА


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия