Читаем Задарожжа полностью

Вогнішча пад небам распалілі,Працягнулі рукі да агню.Шалясценне кажановых крылаў.Шэлест маладога ячмяню.Селішчаў зарослае каменне.Яблыні закінутай туга.I мільгаюць па краёчках цені,Быццам лёсаў нечых мітульга.Тут гучаў калісьці голас. юны,Віравала нечае жыццё.А цяпер - маўчанне. Быццам гуныЗашпурнулі вёску ў небыццё.Памірае вёска, памірае...Не прызнаючы зусім віны,Аб былым камуністычным раіСоладка спяваюць пеюны...1995 г.

КАЛЕГУ - ІНТЭЛІГЕНТУ


Той, хто зараз на троне — ён духам жабрак.I вяршыня яго — мерседэсы ды корты.Ты ж дык знаеш, асветніцкай нівы батрак,Што бывае з душою, прададзенай чорту.Чый парушаны будзе святы запавет,Як хоць кропляй крыві замацуеш пергамен...Ты ж спасціг, што ў гэты прыходзячы свет,За сябе і за продкаў трымаеш экзамен.Не на тое прыйшлі, каб спакойна сядзецьНа каленях улады ціхмянай балонкай,I маўчаць, і наўмысна ў той бок не глядзець,Дзе народ твой ў бяздонную цягнуць палонку!28 снежня 1995 г.

ТРОЙЦА


Сядзяць анёлы нашае зямліНад горкай Чашай — заслабыя крылы.Тут людзі зноў чужое прыняліI адракліся ад крыжа Ярылы.Сын не прымае бацькаву раллю,I Дух Святы над камяністай глебай,Дзе людзі — як убітыя ў зямлю,Вачэй не падымаючы да неба...1995 г.

НА ВОЗЕРЫ ДОЎГІМ


На возеры Доўгім пад вечар здаўжэлыя ценіГайдаюцца лёгка, як пругкі чарот і аер,Як дзікія качкі,Што доўга і цяжка ляцелі,Каб песняй каханняСвабодна ўскрыкваць цяпер.На возеры ДоўгімЗдзічэлым стагоддзям не цесна:I следу няма,Хто ўглядаўся ў падводную глыб,Хто лашчыў у хвалях свавольныхТут цела,Хто прагнуў спазнаць цябе —Толькі ж спачыў каля рыб.Схілюся смірэннаНад люстрам тваім таямнічым.Я тут усяго аблачынка,Якая праз міг растае.I ціха — так ціха, што чутна,Як клічаДушу маю хтосьці —Мо Той, хто дароўваў яе?Хвала, хто цябе бараніўI зрабіў запаведнымТвой сіні закон,I жывому навокал хвала.Вось вёсачка толькі —Стаяла на беразе гэтым,Ды ўслед за дваццатым стагоддземУ Вечнасць сплыла.Я цені заспела яшчэ і далёкія песні,I дотык людскіПамятае яшчэ азярод.I гэтак тужліва,Што вёска ужо не ўваскрэсне,I гэтак жахліва,Калі не ўваскрэсне народ...

ХАТА


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия