Читаем Задарожжа полностью

Чым болей хочаш быць шчаслівым,Тым менш жыццё табе дае.Чакай, скарыся, будзь цярплівым,I нечакана настаеУ шэрані ці завірусе,У мітульзе пустых гадоў,Хвіліна, што цябе прымусіцьДагледжаны пакінуць дом,Услед пайсці за бліскавіцай,На ўсё забыцца, акрамяВады з бабулінай крыніцы,Свайго уласнага імя...

КРАСАВІК


Мілы! Як крычыць па лесе сыч!Слухай жа: паганскае карэннеРве зямлі нямыя сутарэнніI жывому кідае свой кліч!Хочаш, не - заўжды красавікіВыбухаюць сонцам і вадою,Туманамі - цёплым сырадоем,Выбухаюць дотыкам рукі!Зманам бессмяротнае душыКрасавік, смяротны, як і цела.Колькі ўпала - ўпасці ж не хацела,Колькі спраў, што ўжо не завяршыць!Кроплямі яны ў сонцазварот,Потым прыдуць да дзяцей турботай.I прымусяць працаваць да поту,Узнаўляючы Зямлю і Род!А пакуль - па лесе плача сыч,Стоена трымаюць ноч яліны...Цішыня.Жанчыны смех шчаслівы,I Жыцця магутны, вечны кліч...

ЗАВІРУХА


Па-вар'яцку гула завірухаНад самотнаю стужкай шашы.Вы таропка шапталі на вухаСкаргі на адзіноту душы.Дотык вуснаў быў злы і гарачы,Ды маю не кружыў галаву:Адыйшла ад ілюзій юначых,Без кахацня адна пражыву.Бо знаёмая ўжо да драбніцаўМне пачуццяў танюткая ніць,Бо з атручанай гэтай крыніцыНе збіраюся болей я піць.Я глядзела і цвёрда, і горда,Толькі штось, невядомае мне,Камяком падступала да горлаI туманна мільгала ў акне.I ўсё больш безнадзейна і глухаШэпат гаснуў ў шоргаце шын.I шалёна гула завіруха,I аўтобус ляцеў па шашы...

АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА...


Азёрных качак чарада.Зялёная, як чары, ціна.Спакойна дыхае вада,Аб кладку трэцца чараціна.Саспелі рана гарбузы,I семкі лускае дзяўчынка.Рыбак цікуе скрозь хмызы...Апошні тыдзень адпачынку.Лісток зацягвае слімакУ востры дом свой адмысловы....Імкне Паэзія дармаПрыроду выказаць праз словы...

ДЗЯДЫ

Згодна з народным павер 'ем, душа

прылятае на Дзяды птушкай

То не муж — імклівая шашаПтушку аб машыну разаб'е.Узгадаем: „Нейчая душаХоча, каб успомнілі яе."I заглухне сам сабой матор.Іншая жанчына... Іншы час...Ён не скажа: "Лепш бы я памёр",Не націсне роспачна на газ.Свечку я сама ўкладу ў руку,Завяду да цэрквы, да крыжаПамянуць...Спакойна там вякуй,Так адданая яму душа!Ці ж не мне каханню знаць цану!Вецер вільгаць высушыць са шчок.Ты душу прабіў, нібы сцяну —Цёплы яшчэ, шэры камячок...

РАЗВІТАЛЬНАЕ


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия