Калі і на бохан не шкрэблася збожжа,I бабуля з артрытам стагнала ў кутку,Пехатой тупацела я ў Задарожжа1,Галасавала там на бальшаку.У радні гарадской пазычыўшы грошай,Я вярталася ў вёску, і было йшчэ няўзнак,Што калгас, дзе жывём мы ўсе – задарожжа,I яго абмінае імклівы бальшак....Пасівелыя пасмы, як зімовая пожня.Ды і па сённяшнім, па круцельскім лядку,Люд наш выкоўзваецца з задарожжаКаб апынуцца на бальшаку...
НЯМЕЦКАЯ МОВА
Яна прыплывала да насКупецкімі стругамі ганзейцаў.Яе шпурлялі на драўляны прычалРазам з маслам святога Квірынуса2,Шоўкам і парчой.Яна падала рэхам у ДзвінуI чаплялася белаю хмаркайЗа крыж Святой Сафіі.Яна тупацела па насБязлітаснай падэшваю крыжака.Нязношвальным салдацкім ботам,Які і па сёння не згніў у зямлі.Яна пратыкала нас гучным "Хэндэ хох!",Нібыта рагамі быка,I вывальвалася з нашых хат,Камянеючы ў надмагіллях.А сёння янаСхіляецца ў белым халацеНад лысым ад хіміятэрапііДзіцёнкам,I вычэрпвае, як журавель,З нашае студніЧарнобыльскую каламуць,I прышывае насСярэбранымі іголкамі "Люфтганзы"Да каляровай сукні Еўропы.I мы сутаргава ўспамінаем яе,Як звон келіха -На раздарожжы.
МЕЛОДЫЯ ТРАЎ
ПЯЦІДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ
Птушкам сыпану зярнят паболей,Хай ізноў на мой балкон ляцяць.Мроіцца - каго не ўбачу болей,Галубамі на мяне глядзяць.Я губляла іх часінай горкай,Я за імі ўслед туды сыйду...Лашчыць вецер шэранькія пёркіI шпурляе ў неба чараду.Я за ёй сачу, пакуль не схлынеЎ глыбіні, дзе не дастане зрок.Выблісне і золатам, і сіннюУ галубкі райскае пяро...
МАГДАЛІНА
Мне столькі Богам дадзена цяпла!Здаецца—Свет бы абагрэць магла.Наіўная!Душу аддаць хацела.А ім было патрэбна толькі цела.Што ж, шкадавала:Цела аддавала...
КАХАННЕ
Так каханне мне сэрца ірвала!Так туманіў твой смех галаву!Бы ключы ў акіяне —схавала,I спакойна на свеце жыву.Толькі недзе, нібы па-за часам,Выступае з-за шэрай імжы:Мы стаім, закаханыя, разам,I няма паміж намі мяжы.А за намі, над намі ў світанні,Як з Сусвету прыйшоўшы, галоЗалатым нас ахутаўшы ззяннем,Над разлукай і злом узняло.Пройдзеш міма...Парвецца дыханне...Нескарона ўзгадаю: „Было!"...Залатое высокае ззяннеI бязмернага шчасця святло...
ЯНО ПАСЛЯ СМЯЯЛАСЯ З МЯНЕ...
Усё бліжэй да Госпада вяртанне,Усё далей юначыя грахі.Як бегала калісь за мной Каханне!Нібы за Пенелопай жаніхі.Я ж летапісы "грызла" да змяркання,Чакала - прынц ля ганка мільгане.Уволю пасміхалася з Кахання...Яно пасля смяялася з мяне...