Генерал беларускага войска Кастусь Езавітаў,Ты ў Нямеччыне. Судны твой дзень настае.Ачапленнем сталёвым апошні прытулак абвіты,I ўнукі Дзяржынскага крылы ламаюць твае.А пасля павязуць на Усход. I ў спецсховах ЛубянкіУпырамі ўвап'юцца ў душу, каб не помніў ані,Як на снежнае поле кладзецца чырвона заранка,Як сярэбраны Вершнік імчыцца на грозным кані.Як у дзень сакавіцкі ўстае Беларусь - не, не мітам:Сонцам, што над хлуснёю і гвалтам плыве.Генерал і настаўнік, гісторык святла Езавітаў,У адказ на "жыла" ты упарта гаворыш: "Жыве!"Адступаюць жаўнеры твае. Пыл на вуснах каменны.Зрэнкі падаюць долу. Сышліся дарогі ў пятлю.Як у гулкую студню быцця, у гнілым сутарэнніШэпчаш шэраму небу: "Радзіма... Люблю..."З крохкай восі зямное сарваўшыся метэарытам,Адляцеў ў паднябессе – і ў варце да гэтай пары...Дэміург БНР, Беларусі святар Езавітаў,За яе і за нас ты няспынна малітву твары!25 сакавіка 2004 г.
* * *
Над парасткам, безабаронна-юнымЗноў груганоў таропкія кругі...I цягнуць мерцвякі з сатлелых трунаўЯк саваны, чырвоныя сцягі...* * *Купаюцца ў дажджы далонькі клёна.Скупое сонца сёлета чамугь.Няўжо прырода шле табе праклёныЗа рабскае маўчанне, Беларусь?1997 г.
НАША ДРАМА
Вецер вухам трэцца аб страхуI гудзе, як ракавіна, гмах.Мне здаецца, што бягу, бягуI спыніцца не магу ніяк,Аж пакуль варожая стралаНе прапаліць сэрца назаўжды.Беларусь! Усё, што я магла,Я ўкладала ў гэтыя гады.Ты ж ізноў атрутнае віноХочаш піць — а сэрца б'ецца ледзь...... Бог заслону апусціў: даўноГэткіх драм не хоча ён глядзець...(1995 год, пасля травеньскага рэферэндуму)
ПЕРАМЕНЫ
I аптымістам трэба аптымізму.Жыццё як кола — кожны дзень крутня.То плачуць абаронцы камунізму,То б'е славянсаборская гайняВа ўсе званы нянавісць да той мовы,Якой ізноў азваўся беларус...У вёсачку!Жывіцаю смаловайТам смачна пахне новай лазні брус.Там азяро трапеча хусткай сіняй,Не хочацца ні кніжак, ні газет...Аднак трымціць трывогаю няспыннай„А што з зямлёю будзе?" наш сусед.„Надзел бацькоўскі вернуць? Не, пустое!Але купіць бы каліва далі.Начальства? Ды яно заўжды на тое,Каб жыць не даць нам добра на зямлі."Аднак крычаць вясковыя кабеты:„Скуль грошы браць, як ляснецца саўгас?Каровы мала ўдойныя? А гэтаНяхай турбуе старшыню, не нас."Паціху масла робіцца раскошай.Па картках хлеб у краме .Ты ж - чужы...На адпачынак — два абмены грошай,З'язджаць ці заставацца - варажы.„Ат, лясні ўсё!"Грызеш сухар замшэлыI плешчашся русалкай у вадзе.Трава і лес,туман з лагчыны белай...Яно навек, яно не падвядзе...1994 г.