Быццам капэлу на ранішняй месеСтары настаўнік слухаў у лесеСосны, што стануць для хаты бярвеннем...Ладзіў сугучча — на пакаленні.Мільгала сякера бляскам сталёвым.Бегаў унучак светлагаловы.З сынам змывалі ў рэчцы знямогу...Хату паставілі — на Перамогу.Толькі жыццё зажадала іначай:Сын у калгасе гады пралайдачыў...Сказаў перад смерцю:"Доля такая".... Унук у Сібіры нафту шукае....Кажаны абляталі хату пустую.Шацталіся людзі:"Нябожчык вартуе."Бачылі пасмы туману над дахам —Казалі: „Нябожчык слухае птахаў."Ганак драўляны прарос крапівою.Толькі бярвенне ў хаце — жывое!I па жывому, па цёпламу плача.Хату купілі двое — пад дачу.Едуць на лета з далёкага Мінску.Кажуць, жыць перасталі па-свінску:Зашыў ён пад скуру ампулу злую,Яна блінцы на сняданак гатуе.А побач — дарога. У святы ці будніЗаходзяць шафёры — тут смачная студня.I, быццам лілея, сядзіць гараджанка,I вецер паціху варушыць фіранкі...
ВЕРБНІЦА
За ноч зусім зялёным стаў арэшнік.Ледзь цепліць печка. За акном смуга.У Вербную Нядзелю толькі грэшнікАдчайна дакранецца да плуга.Вунь у царкве, забранай ад культуры,Гармідар, і не ўціснуцца зярну.Унізе ладзяць нейчыя хаўтуры.Уверсе славяць Бога і вясну.Яшчэ царква ад скокаў не астыла,I новенькі блішчыць іканастас,З-пад скуднае пабелкі „Веды — сіла"Шчэ праступаюць, як мінулы час.Ды, кінуўшы ўчарашнія кумірні,Зноў ваяўніча моліцца народ,(Пракляўшы Леніна і атам мірны)За мечаны Чарнобылем свой род,За спрамленыя ў балота рэчкі,За нейчы грэх, што з намі — па вяках...I вербныя галінкі, быццам свечкі,Як сутаргай, засціснуты ў руках.А навакол, як толькі згледзець з ганку,Курыцца парай цёплая зямля,Кадрыль гармонік п'яна рэжа з ранку,I недзе горка плача немаўля...1995 г.
ЧАРНОБЫЛЬ
На злом галоў ляціць цягнік закляты,А рэйкі абарвуцца ў тупіку....У гнёздах паміраюць птушаняты,I пакідае рыбіна раку.Прырода, мы часцінка тваёй долі.Дык выратуй сябе і свет — сама,Бо Чалавеку ўжо няма спатолі.I на яго надзей ужо няма...
ВАЎКАЛАК
Хата. Стогадовы дуб. Крыніца —I буслы, зляцелыя здаля.„Чалавек, дазволь нам пасяліцца.Наймілей нам гэтая зямля."Расчынялі дзюбкі бусляняты.Адпаўзалі гады ў лаўжы,I кружылі радасна над хатайЯк заслон, два белыя крыжы....Моц набрала лета сакаўное,Сонца, як.расплаўленая ртуць.Толькі дзеці хворыя абое,Ад гнязда ніяк не адлятуць.„Я знарок вам не сказаў пра пашу,Дзе атручанае ўсё навек.Як і я, загінуць дзеці вашы."I смяецца злосна Чалавек.I буслісе пасівелай сніццаВешчы сон — ахоўні позні знак:Мёртваю вадой бруіць крыніца,I стаіць ля хаты — Ваўкалак...