Праз пясок прасочыцца крыніца,I калодзеж поўны,Як заўжды.Любяць тут праходжыя напіцца,I ў біклагу ўзяць з сабой вады.Ад вадаправоднага жалеззяКажуць, горла наждаком дзярэ...Я смяюся: „Піце, колькі ўлезе.Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ".Ён і ў лютаўскі мароз не стыне,Колькі б тут завеі нё гулі.Цёмныя і пругкія глыбіні —Быццам да сярэдзіны Зямлі.Як над вокам, над вадой схіліся —Галаву закружыць незнарок.Ты тут кропля, што ўпадзе калісьціУ вечны свой жыцця кругазварот.Ты —дзіця прасторы неабдымнай,Што пачатак з Космасу бярэ...„Гаспадынька!"Я — не гаспадыня:Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ...
* * *
У лёсу не сваё — не выдзірай.Заўжды ў чужога лепшая залева.Зірнеш і пазайздросціш: „Вось дзе рай!"Ды свой там Змей,Сваё Пазнання дрэва...
У ЛЕСЕ
„Лесе! Шукаю грыбы ад відна.Вунь — прачасала і глыб, і ўзмежкі."Лес раздражнёна адказвае: „На!"I пасылае мне ў кош сыраежкі.I не ядловец, а сам ЛесавікЗыркае злосна: "Забылася, бачу,Хто валадар тут? Здавён я прывык,Што без мяне вы не маеце ўдачы!"...Дзякую лес за любыя грыбкі,Зношу смірэнна лясныя насмешкі....I хлапчанятамі баравікіЗноў выбягаць пачынаюць на сцежку...
* * *
Як ускрык, як боль тваё імя...Сціснуся. Перавяду дыханне.Ёсць на свеце справы, акрамяАдбалелага даўно кахання!Ды, нібы жаўна, душу дзяўбе:Ў свеце, дзе і так бракуе шчасця,Мы ўмудрыліся ўдваіх сябеГэтак легкадумна абакрасці!Млечны Шлях схіліўся над ілбом.Пройдзе.Што было і што здалося.Падсякае залатым сярпомЖнівень дні мае,Нібы калоссе...
ХУТАР
Уздымаецца неба імкліва.Дождж прайшоў - быў настырны, як зяць.Ацяжэлыя ціхія слівыАдрачона па садзе стаяць.Да ад'езду машына гатова.Падсыхае да Менску шаша.У цішы нараджаецца словаАб усім, што тут мела душа.А было — састарэлая хатаДы навокал — палі і палі.I — усход.На паўнеба, як свята.Блізка так, як нідзе на Зямлі....18.9.1991 г.
* * *
Ад ліпеньскай спёкі сагрэлася хата,I сталі палынна-трывожнымі ночы,I жывіцца сэрца надзеяй крылатай,Што ў шыбіну стукне вандроўнік аднойчы.Вандроўнік з забытай даўнішняй паэмы,Што ў папках запыленых згінула быццам.I я, страпянуўшыся, гляну: „ А дзе мы?I як нам святлом жыватворным абмыцца?"Інакшаю стану ў святле месяцовым:Як мячык закінуўшы клунак за плечы,Пайду па дарозе шукаць тое Слова,Якое і кліча, і плача, і лечыць...
СМЕРЦЬ
Сын ціха плакаў. Галасілі сёстры.Муж думаў, як каханцы пазваніць.Смерць працірала свой сцізорык востры,Што залатую абразае ніць.Прырода раўнадушша не хавае:„Сумленна абавязак свой раблю.Штодзень старыя формы разбіваю,Для будучага новае ляплю..."