Читаем Задарожжа полностью

Дождж грыбны абмыў званы на плоце,I цяпер па ганку шалясціць...Яблыкі бялеюць у лістоце,Белы бусел з вышыні глядзіць...Рэчцы дадзены ўваскрэснуць шанец.I па ёй, змялелай, ідучы,Паляшук былы, амерыканец,Джынсы аж па лыткі замачыў.Ён ідзе з расхрыстанай кашуляй,А душой нібы ў дзяцінстве знік...„Тут казала некалі матуля,Што ў віры зацягне Вадзянік.А пасля я рос.Прыйшла навала,I маланцы адгукнуўся гром.I з зямлі прапрадзедаў пагнала,Бо мой бацька быў гаспадаром.Ён і за мяжой служыў зярняці,Будаваў царкву, дзяцей любіў,I аклад іконам Божай МаціЗ дрэва нетутэйшага рабіў.А дзядзькі палеглі ў Курапатах...Нас жа ўратаваў заморскі вір...Зачарпну — і цяжкі, як граната,На магілах прадзедавых жвір.Мне з сабой узяць казалі людзіЖменьку ад магілы, што люблю,Ды баюся — бацькавыя грудзіЯ зямлёю тою прапалю."Скончыцца праз трое сутак віза,Зноў дзяцінства высахне рака,Расплываецца смугою шызайРазарваны лёс палешука.

ХУСЦІНКА

В. Кіпелю

Мне Вітаўт падарыў хусцінку — сінь з ліловым,Бо сонца коле голкамі ў галовыСярод нью-ёркскіх хмарачосаў- глыбаў....Хусцінка ў пальцах слізгаціць, як рыба.Трапеча, быццам хоча пад нябёсыПадняцца — над галоўным хмарачосамI плысці над Амерыкай, якаяНібы пад залатым дажджом ДанаяМагутная, ляжыць... Спляліся кроныНібы карункі — ёй убор зялёны.Тут, дзе яна калоссем высцілаеСвае палі ад краю і да краю,Дзе праступаюць скрозь, як палімпсестыІндзейцаў словы — мова ж знікла дзесьці —Другая мова, як зярняты ў храме,Схавалася — і аджыла між намі.Амерыка! За іх, каго прымала...Славянскае крыві ў табе нямала.I на тваіх аздобах, як краёчакДругой зямлі — наш сіні васілёчак.Яму хапае месца тут, а тамЎ чужыну гналі, руйнавалі храм...Маўчу!I сын, і лёс на той зямлі......Хусцінка, ты мне сэрца не палі.Я ўжо не бесклапотная паэтка —Касмічных з'яў удзельніца і сведка,Калі збываецца: „I аз уздамЗа ўсё — за мову, за зямлю і храм."Крычаць не буду:"Я не вінавата!"Вяртаюся —служыць для роднай хаты.А тут — вясёлай, лёгкай, як пушынкаУсё ж была.Нясі мяне, хусцінка!А вы... Хай і далей паможа БогНа родны не забыцца свой парог!Нью-Ёрк

НА БЕЛАРУСКІХ МОГІЛКАХ У АМЕРЫЦЫ


Магілы...Іх калісыді аплявалі,Абвінавацілі ва ўсіх грахах.За што? Адкажа кветка палявая,Адкажа вецер: „Беларусь кахаў."Тут Юрка Віцьбіч, тут Рыгор Крушына...Іх словы й сёння выкрасае Час.Чаму прыстанкам стала ім чужына?Адкажа надпіс: „Я памёр за вас."На іх кар'ерны ўжо не зробяць шанец,Чужацкі іх не згоніць прэч хаўрус.Спытае люд: „Хто тут?" „Амерыканец?"Але зямля адкажа: „Беларус!"

ПРАЛЛЯ

Надзі Кудасавай

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия